Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Весна. Активизировались мошенники и хулиганы

Весна. Активизировались мошенники и хулиганы


З надыходам цяпла актывізаваліся і махляры «рознай маркі». Спачатку ахвярай аднаго з такіх зламыснікаў стала жыхарка горада, якая трэцяга красавіка пазычыла незнаёмаму мужчыну пэўную суму на «тэрміновую аплату штрафу інспектару ДАІ». Праз некаторы тэрмін супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу махляра: ім аказаўся жыхар г.Брэст. – Такая ж дапамога спатрэбілася і жыхару г.Бяроза. Мужчына размясціў у інтэрнэце аб’яву аб набыцці буйной партыі цэменту. Праз некаторы час незнаёмы мужчына, які прадставіўся ўладальнікам прыватнай фірмы, прапанаваў сустрэцца ў г.п.Ружаны і перадаць яму грошы. Даверлівы пакупнік прывёз махляру звыш 19 мільёнаў рублёў, з якімі той і знік. Але ненадоўга. Міліцыянеры ўстанавілі, што пабагацець такім спосабам вырашыў жыхар г.Гродна, сапраўды ўладальнік прыватнай фірмы. Па месцы жыхарства за такія ж злачынствы на зламысніка таксама ўзбуджаны некалькі крымінальных спраў, дзейнасць фірмы спынена. –Восьмага мая ўзбуджана крымінальная справа па факту злоснага хуліганства. Пакуль высвятляецца, чым пакрыўдзілі жыхароў в.Купічы і г.п.Шарашова моладзь з в.Бакуны-2, але вядома, што тыя вырашылі адпомсціць і ўстроілі бойку каля мясцовага Дома культуры. У выніку ад хуліганаў пацярпелі шэсць чалавек. Асобы ўсіх зачыншчыкаў устаноўлены.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Пружан

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»

Хотите узнать больше? "Я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася".

В Брестской области за сутки в ДТП погибли два пешехода

Хотите узнать больше? Аварии со смертельным исходом произошли 21 ноября в Ляховичском и Пружанском районах.

В Пружанском районе с неба упала редкая птица

Хотите узнать больше? Вероятнее всего, птица в тумане перепутала улицу с водной поверхностью.