Да роднага слова праз вершы і спевы
2 лістапада аграсядзіба “Васількова”, што ў Кісялёўцах, ветліва расчыніла дзверы перад гасцямі. Тут адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
“Васількова” – адносна маладая аграсядзіба на Кобрыншчыне. Гаспадары Людміла і Уладзімір Жарын — кабрынчане, але іх карані з гэтай вёскі. Заснаваць аграсядзібу яны вырашылі, калі разляцеліся з роднага гнязда дзеці, і ў іх стала больш вольнага часу. Турыстаў “Васількова” чакаюць у дзвюх хатах: маленькай “сялянцы”, дзе можна пераначаваць, і вялікай “шляхцянцы”, дзе ладзяцца святы і сустрэчы. Асноўны напрамак дзейнасці сядзібы – захаванне і падтрымка беларускіх традыцый — тут размаўляюць гаспадары з гасцямі на беларускай мове, прапануюць беларускую ежу і турыстычны маршрут па гістарычных месцах вёскі.
Першымі, хто завітаў на афіцыйную прэзентацыю аграсядзібы “Васількова”, сталі калегі Людмілы Васільеўны, а працуе яна настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 8 г. Кобрына. У ліку гасцей былі доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” Зоя Мельнік і паэтка, аўтар зборніка вершаў “Хата з душою мамы” Ніна Дрык.

Зоя Пятроўна выступіла з дакладам на тэму “Выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе”, асноўная мэта якога – прапагандаваць настаўнікам новыя падыходы па фарміраванні ў вучняў чытацкай актыўнасці. Настаўнікі адкрылі шмат новага ў творах Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава, у творчасці Людмілы Рублеўскай і Алеся Наварыча. Зоя Мельнік сканцэнтравала ўвагу на новых падручніках па беларускай мове для 11 класаў, якія ўжо распрацаваны і чакаюць свайго часу.

Цёплая сустрэча адбылася і з паэткай Нінай Дрык. Вершы яе прасякнуты любою да роднага слова, роднай зямлі, бацькоўскай хаты. Многія з іх пакладзены на музыку. Працягам лірычнай хвалі стала дэкламаванне твораў вядомых беларускіх паэтак Яўгеніі Янішчыц і Ніны Мацяш. Аздобілі мерапрыемства і песні ў выкананні настаўнікаў, а таксама гістарычнае дэфіле, арганізаванае вучнямі СШ № 8 г. Кобрына.
Ксенія ПАЛЬТО
НА ЗДЫМКУ аўтара: гасцей з хлебам-соллю сустракаюць Людміла і Уладзімір Жарын; Песню “Васільковае неба” выконваюць Яна Ігнацюк і Крысціна Цявянская; Ніна Дрык дорыць кнігу “Хата з душою мамы” загадчыку дзяржаўнай навучальна-метадычнай установы “Кобрынскі раённы навучальна-метадычны кабінет” Таццяне Петруковіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Отказ от взросления формирует почву для психологических проблем. Как это происходит?
Подробнее Многие люди психологические проблемы относят к тем «затруднениям», которые они в состоянии и должны решить сами. Их рассуждения чаще всего звучат так: «У меня плохой сон, потому что я понервничал


