Як жыве і працуе ТАА “КантрыМілк”
Калі хата не з краю
Ва ўмоўным ланцугу (бо гэта далёка не ўсе звёны, якія ўдзельнічаюць у галоўным накірунку дзейнасці ТАА “КантрыМілк” – вытворчасці малака ), створаным мною ў час размовы з начальнікам аддзела жывёлагадоўлі – ветурачом Алегам Млечка, заатэхнікам-селекцыянерам Дзмітрыем Козакам і аператарам машыннага даення Нінай Мацвяюк, вызначыць, хто іграе вядучую скрыпку, ад каго ў першую чаргу залежаць добрыя надоі, цяжка, але той факт, што, калі хоць адзін са спецыялістаў гэтага тандэма аднясецца на сваім участку да справы абыякава, не выканае яе на ўсе 100%, то хібы выплывуць у наступным звяне, што, безумоўна, паўплывае на канчатковы вынік.
Вышэйпералічанае трыа спецыялістаў якраз-такі і ўтварае тую моцную аснову, у якой кожны з максімальнай адказнасцю адносіцца да сваёй справы. Нягледзячы на тое, што Алег Казіміравіч і Дзмітрый Мікалаевіч у гаспадарцы нядаўна (з лета 2017 года) і пра вялікія поспехі ў рабоце гаварыць пакуль яшчэ рана, але нават дасягненне такога паказчыка, як прыбаўка 3 літраў малака ў дзень на адну карову (у мінулым годзе сярэдні паказчык складаў 15 літраў, у 2018 – 18) і суадносна дадатковай выручкі ў 900 рублёў у дзень, сведчыць, што накірунак выбраны дзейсны.
— Правільная тэхналогія кармлення і здаровыя каровы – адны з асноўных паказчыкаў добрых надояў, – як ветурач заўважае Алег Казіміравіч, шлях якога ў жывёлагадоўлі складае 17 гадоў. – Зараз гаспадарка налічвае 2 тыс. галоў, з іх 910 — дойны статак. У планах, да канца года мы павінны дасягнуць паказчыка ў 5,5 тыс. кг малака на адну карову. Лічба хоць і немаксімальная, але на дадзеным этапе здавальняючая.
Сапраўды, беспрывязнае ўтрыманне жывёлы ў кароўніку, на якое не так даўно перайшлі ў гаспадарцы, забяспечыла фізіялагічны камфорт, паўнацэнны збалансаваны круглагадовы рацыён кармлення, мінімізавала стрэсавыя сітуацыі. У сваю чаргу пастаянны кантакт кароў адна з адной, як заўважае Дзмітрый Козак, патрабуе зладжанай і арганізаванай работы ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.
Селекцыя і ўзнаўленне дойнага статка – непасрэдная задача Дзмітрыя Мікалаевіча. Хоць ён і кажа, што ў сельскую гаспадарку трапіў выпадкова, але, безумоўна, хітруе – яго бацькі — заатэхнікі, якія, дарэчы, усё жыццё адпрацавалі ў гэтай гаспадарцы. Нягледзячы на тое, што з дзяцінства бачыў іх нялёгкую працу, пасля службы ў арміі, лёс усё роўна прывёў юнака ў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы (тады яшчэ) інстытут, і спецыяльнасць выбраў, як у бацькоў, – зааінжынерыя. Строгі догляд за каровамі: за іх цыклам даення, колькаснымі паказчыкамі надояў і з чым яны звязаны, перыядычнасцю захворванняў – дапамагае заатэхніку-селекцыянеру своечасова выключыць з агульнага статка тую карову, якая перастае быць, як ён кажа, “фабрыкай вытворчасці малака”.
Па словах Алега Казіміравіча і Дзмітрыя Мікалаевіча, іх работа не мела б добрых вынікаў, каб не аператары машыннага даення, якія бачаць карову кожны дзень па некалькі гадзін і ведаюць пра яе ўсё — безумоўна, калі яны такія, як даярка з 27-гадовым стажам Ніна Мацвяюк – уважлівая, неабыякавая, адданая справе.
Сама Ніна Дзмітрыеўна пра сваю значнасць гаворыць сціпла, але, як ніхто іншы, разумее, наколькі важна ў яе рабоце быць адказнай.
Прыступаючы раніцай да сваёй справы, першае, на што звяртае яна ўвагу пры падрыхтоўцы кароў да дойкі, на іх настрой, паводзіны.
Толькі заўважыць нешта падазронае (бывае, здаецца, і здаровая карова, а малако пачынае паступова падаць), адразу ж падае сігнал ветурачу, заатэхніку ці калезе па змене, каб тая нічога не ўпускала з поля зроку.
— А надоі? Вось накармілі добра, стварылі спрыяльныя ўмовы для стойла, своечасова назначылі лячэнне, калі раптам што здарылася з каровай, і ў мяне добрыя паказчыкі, — разважае Ніна Дзмітрыеўна, — а работа ж не толькі мая — агульная…
Так, так, заўважаю сабе я, як і продаж гаспадаркай тры месяцы запар у 100% аб’ёме малака класам “экстра”, як і адсутнасць у свядомасці людзей, з якімі давялося пазнаёміцца і пагутарыць маралі “Мая хата з краю”.
Алена БАКУН.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Алег Млечка, Ніна Мацвяюк і Дзмітрый Козак абмяркоўваюць надзённыя пытанні.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Отказ от взросления формирует почву для психологических проблем. Как это происходит?
Подробнее Многие люди психологические проблемы относят к тем «затруднениям», которые они в состоянии и должны решить сами. Их рассуждения чаще всего звучат так: «У меня плохой сон, потому что я понервничал


