Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юбілей як  агульнае свята



Урачыстым, шматлікім і шчырым выдаўся пяцідзесяцігадовы юбілей Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, які навучэнцы, выкладчыкі і выпускнікі адсвяткавалі 26 кастрычніка ў Кобрынскім Палацы культуры.

Чорна-белы архіў фотаздымкаў на вялікім экране раскрыў багатую гісторыю навучальнай установы, якая неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час рабіла адну значную справу – рыхтавала спецыялістаў для народнай гаспадаркі краіны і рэгіёна. За пяць дзесяцігоддзяў установа адукацыі аб’яднала жыцці і лёсы тысяч людзей. Юбілей дазволіў сустрэцца прадстаўнікам розных пакаленняў: тым, хто аддаў прафтэхадукацыі большую частку жыцця, тым, хто выкладае цяпер, і тым, хто на працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з каледжам, адкрываючы для яго навучэнцаў новыя магчымасці. Дружнымі апладысментамі шматлікія госці сустракалі былых кіраўнікоў Міхаіла Гольцмана, дзякуючы намаганням якога ўстанова атрымала статус вышэйшай, а навучанне стала шматузроўневым, і Васілія Дземідовіча, пад кіраўніцтвам якога будаўнікі і мастакі пачалі навучацца ў адной установе. Кароткі відэазварот даслаў удзельнікам свята першы дырэктар Пётр Сазоненка. Вядучыя нагадалі імёны і прозвішчы педагогаў, якія стаялі ў вытокаў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Кобрыншчыны і аддалі гэтай справе па 30 гадоў. Выкладчыкам і супрацоўнікам былі ўручаны каштоўныя падарункі, граматы, лісты падзякі розных узроўняў.

Працоўны калектыў, кіраўніцтва і навучэнцаў каледжа-юбіляра павіншаваў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жук. Ад імя раённай ўлады да юбіляраў звярнуўся намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык.

«Каледж мае высокапрафесіянальных выкладчыкаў і таленавітых навучэнцаў, – падкрэсліў ён. – Сярод выпускнікоў – мноства людзей, чые імёны складаюць гонар галіны. Яны аддаюць свае веды, вопыт і працу прадпрыемствам Беларусі, эфектыўная работа якіх мае вялікае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы».

Прадстаўнікі Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесіянальнай адукацыі і Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адзначылі выкладчыкаў і навучэнцаў, якія ўдзельнічаюць у інфармацыйна-выдавецкай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці.

Сёння, як і пяць дзясяткаў гадоў таму, асноўным паказчыкам работы ўстановы з’яўляецца працаўладкаванне яго выпускнікоў і станоўчыя водгукі аб якасці іх падрыхтоўкі. У раёне няма такой арганізацыі, дзе б ні працавалі выпускнікі каледжа – бетоншчыкі, мантажнікі, электрагазазваршчыкі, маляры, тынкоўшчыкі, абліцоўшчыкі-плітачнікі, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў, разьбяры па дрэве і бяросце, выканаўцы мастацка-афарміцельскіх работ, абіўшчыкі мэблі, майстры па манікюры. Прадстаўнікі гэтых устаноў шчыра віншавалі каледж з юбілеем і жадалі далейшага плённага супрацоўніцтва. Яскравыя крэатыўныя віншаванні юбіляру даслаў дырэктарскі корпус устаноў сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, з якімі ўсталяваліся моцныя партнёрскія сувязі. Сяброўскія адносіны звязваюць каледж з аднадумцамі з Польшчы. Эксклюзіўныя вырабы ў выглядзе чароўнага ліхтара і акенца перадалі ў дар каледжу супрацоўнікі музея Малой Айчыны ў Студзіводах і Бельскага Дома культуры з горада Бельск-Падляскі.

У час урачыстасці неаднаразова заўважалася, што навучэнцы і педагогі каледжа заўсёды паказваюць высокую прафесіянальную падрыхтоўку, займаючы прызавыя месцы на алімпіядах, спаборніцтвах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесіянальнага майстэрства, мастацкай самадзейнай творчасці. Тут ёсць каго вучыць і ў каго вучыцца, а гэта значыць, што новыя дасягненні яшчэ наперадзе.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце каледжа Ігар Барабанаў (у цэнтры) з навучэнцамі і калегамі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с