Як вядзецца работа па захаванні інфраструктуры і якія змены чакаюць вуліцы горада расказвае Анатоль Якімовіч
Павышаючы якасць жыцця
Вуліцы нашага горада – адно з самых відавочных адлюстраванняў гаспадарлівасці, у тым ліку па іх стане госці Кобрыншчыны ацэньваюць усіх нас. Аб тым, як вядзецца работа па захаванні інфраструктуры і якія змены чакаюць вуліцы горада ў бліжэйшы час, мы спыталі ў начальніка дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Анатолія Якімовіча, які за выдатныя працоўныя дасягненні сёлета быў занесены на раённую Дошку гонару.
— У зоне нашай адказнасці – летняе і зімовае ўтрыманне 196 кіламетраў дарожнай сеткі, 125 з якіх складаюць асфальтаваныя дарогі, — расказвае Анатоль Леанідавіч. – Акрамя таго, мы займаемся нанясеннем дарожнай разметкі, устаноўкай дарожных знакаў, утрыманнем мастоў, ліўневай каналізацыі. Усё гэта аказвае значны ўплыў на камфорт кабрынчан, таму кожны супрацоўнік участка адчувае вялікую адказнасць за якасць сваёй работы.
Зараз участак Анатолія Якімовіча займаецца падрыхтоўкай да зімовага перыяду, каб снег і галалёд не сталі для кабрынчан непрыемным сюрпрызам. Назапашана неабходная колькасць пясчана-салянай смесі, укамплектоўваюцца запасы гаруча-змазачных матэрыялаў для тэхнікі, зацвярджаецца месца для сухой звалкі снегу. Як адзначае начальнік дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка, усе работы праводзяцца ў планавым рэжыме, і першы снег не павінен прынесці гораду ніякіх нечаканасцяў.
Яшчэ адна з адказных сфер дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка – выдаленне старых дрэў на могілках. У бягучым годзе такія работы запланавана правесці на чатырох могілках у такіх населеных пунктах, як Барысава, Лелікава, Грушава і Дзівін. На барысаўскіх могілках выдаленне ўжо завершана, каля 70% работ выканана ў вёсцы Грушава, каля 20% — у Лелікаве, распачаты работы ў аграгарадку Дзівін, дзе шмат старых і вялікіх дрэў, да многіх з якіх, да таго ж, абмежаваны пад’езд. Але нават у самых цяжкіх выпадках камунальнікі не апускаюць рукі і разам з мясцовымі жыхарамі знаходзяць эфектыўныя шляхі для вырашэння праблем.
Павышаецца якасць вулічна-дарожнай сеткі і ў Кобрыне. Каля аптэкі па вуліцы Дружбы не так даўно з’явілася аўтастаянка, у супрацоўніцтве з Дзяржаўтаінспекцыяй па вуліцы Дзяржынскага была аптымізавана дарожная разметка, а на многіх аўтобусных прыпынках выраслі прыгожыя рознакаляровыя парасоны. Значная работа выконваецца і для веласіпедыстаў, для якіх па праекце ў рамках ініцыятывы Еўрасаюза “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” ствараецца веласіпедны маршрут даўжынёй 7,5 кіламетра. Супрацоўнікі дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка зніжаюць бардзюры, наносяць разметку, дзе трэба – пашыраюць тратуары для веласіпедных дарожак, абсталёўваюць велапаркоўкі. На момант нашага візіту было завершана каля 80% работ – новы сезон кобрынскія веласіпедысты сустрэнуць ужо з новай інфраструктурай.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Анатолій Якімовіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.


