Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У межах акцыі прайшло наведванне шматдзетных сямей Мешчараковых з Кобрына і Міхальчук з вёскі Глінянка



У межах дабрачыннай акцыі па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Раман Мельнік і старшыня раённага аддзялення ГА «Беларускі саюз жанчын» Лілія Страчук разам з членам праўлення Наталляй Міхнёнак наведалі шматдзетныя сем’і Мешчараковых з Кобрына і Міхальчук з вёскі Глінянка, у якіх гадуецца па 12 дзяцей.

Тузін няўрымслівых, жвавых дзяцей у хаце – гэта некалькі дзясяткаў сандалікаў каля парога, паўтысячы сшыткаў, сотня алоўкаў, паўсотні ручак і мноства турбот. Па падліках шматдзетнага бацькі Савы Міхальчука, які разам з жонкай Наталляй кожны ранак адпраўляе ў школу сваіх дзевяць вучняў, падрыхтоўка дзяцей да новага навучальнага года абыходзіцца сям’і амаль у тры тысячы долараў. Каб набыць усё неабходнае, сям’я цэлае лета працуе. Разам з дарослымі дзеці даглядаюць хатніх жывёл, працуюць у агародзе, збіраюць у лесе ягады і грыбы. Нягледзячы на тое, што два старэйшыя сыны ўжо жывуць асобна ад бацькоў, а меншай Ульяне толькі споўнілася шэсць годоў, работу тут не дзеляць на сваю і чужую.“Разам працуем – разам адпачываем”, – з гонарам гавораць бацькі пра свае сямейныя традыцыі.

Наталля, Багдан, Дзмітрый, Яўгеній, Ангеліна, Маісей, Данііл, Самуіл, Веніямін, Авенір, Рувім, Якаў – пералічваюць імёны дзяцей, сярод якіх ужо тры студэнты і шэсць школьнікаў. Дзеці вучацца ў сярэдняй школе № 9 г. Кобрына. Усе дзеці любяць маляваць, ляпіць з пластыліну, таму падарункі, з якімі прыехалі да іх госці, прыйдуцца даспадобы.

– Наша арганізацыя – гэта тэрыторыя добрых спраў, куды людзі ідуць па закліку сэрца, каб дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Кобрынская РА РГА «Белая Русь» актыўна ўключылася ў рэспубліканскую акцыю «Збяром партфель першакласніку!» і сабрала падарункі ў выглядзе канцылярскіх тавараў і школьных прыналежнасцяў, – адзначыў Раман Мельнік.

Расхваляваныя дзеці расказалі, з чым і як яны ўступаюць у новы навучальны год. Скончылася сустрэча агульным фотаздымкам на памяць.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік і Лілія Страчук у гасцях у Наталлі і Савы Міхальчук з вёскі Глінянка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с