Члены кобринской делегации, которые недавно побывали Швейцарской Конфедерации, прошли путём Суворова через перевал Ригенкопф в Альпах
З 11 па 15 жніўня кобрынская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Трубчыкам пабывала ў Швейцарскай Канфедэрацыі. Аб гэтай паездцы Валянцін Васільевіч расказаў нашай газеце.
- Мы атрымалі афіцыйнае запрашэнне ад прэзідэнта абшчыны нашага горада-пабраціма Гларуса Крысціяна Марці, які з зацікаўленасцю ставіцца да пашырэння супрацоўніцтва паміж Кобрынам і Гларусам. Швейцарскія сябры з вялікай увагай ставяцца да традыцый, гісторыі. Кабрынчан запрасілі на вячэру ад імя прэзідэнта абшчыны Гларуса ў тым ліку з удзелам часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Леаніда Шынкевіча. Таксама мы пабывалі ў гасцях у былога прэзідэнта абшчыны г. Гларуса Генрыха Аэблі, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ён прымаў нас разам з жонкай Наташай. Наогул нас вельмі ўразіла гасціннасць швейцарцаў, і гэта адчувалася ў доме Франца Краманэзі, спадара Фродуліна, Ганса Петэра Фройлера, гаспадара атэля, у якім мы пражывалі.
З азнаямленчай экскурсіяй наведалі мясцовы альпійскі прыродны запаведнік, старэйшы ў Еўропе, дзе беражліва захоўваецца багаты жывёльны і раслінны свет, разам з інструктарам паўдзельнічалі ў майстар-класе па стральбе ў ціры са штурмавых вінтовак, атрымалі сапраўдную асалоду ад адпачынку на Клёнтальскім возеры глыбінёй каля 50 метраў з чысцейшай вадой. Адзначу, што швейцарцы ў вольны час не спяшаюцца ў цёплыя краіны, а аддаюць перавагу адпачынку на радзіме на ўлонні прыроды, у аўтадамах ці палатках і невялічкіх атэлях. Альпійская прырода сапраўды ўражвае. У памяці дагэтуль стаіць раскоша і водар горных кветак. Але, несумненна, гваздом праграмы візіту стала наведванне гісторыка-турыстычнага маршруту “Сувораў вэг” (з нямецкага – “шлях Суворава” – Р.М.), які праходзіць цераз шырока вядомы шматлікім еўрапейцам горны перавал Рыгенкопф (Панікс). Вышыня – 2 407 метраў над узроўнем мора. Менавіта цераз гэты перавал роўна 215 гадоў таму ажыццяўляўся славуты пераход рускіх войскаў пад камандаваннем фельдмаршала Аляксандра Суворава. Паводле гістарычных крыніц, рускія войскі пераадольвалі шлях у складанейшых кліматычных умовах – па снезе, у тумане, пры моцным ураганным ветры. Больш за 200 салдат Суворава загінулі. На перавале ў гонар гэтай падзеі ўстаноўлены бронзавы помнік рускаму воіну, мемарыяльная дошка. І вось члены кобрынскай дэлегацыі ў складзе Сяргея Шостака, Валерыя Іванюка, Аляксандра Ліцвіновіча, Сяргея Амельянчука і Сяргея Чабатарэнкі разам са мной вырашылі паўтарыць учынак рускіх воінаў і прайсці шляхам Суворава. Надвор’е было вельмі зменлівым, месцамі нават ішоў снег. Сцяжынкі былі настолькі вузкімі і крутымі, што перасоўваліся мы толькі па адным. Ведаеце, у гэтыя хвіліны кожны ў поўнай меры ацаніў мужнасць і самаадданасць рускіх воінаў, якія неслі з сабой яшчэ і ваенную амуніцыю і зброю… На самай вяршыні перавалу ў горным прытулку ў кнізе для наведвальнікаў мы пакінулі памятны запіс з аўтографамі. Упершыню ў гісторыі кабрынчане за сем гадзін пераадолелі гэты складаны маршрут.
У час паездкі былі праведзены дзелавыя перамовы з дырэктарам рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі Марытай Цопфі. Абмеркаваны шэраг важных пазіцый у рабоце з маладымі інвалідамі, у іх сацыялізацыі і інклюзіі. Быў дасягнуты двухбаковы дагавор аб правядзенні стажыроўкі для некалькіх спецыялістаў з Кобрына ў гэтай установе. У прадстаўнікоў Гларуса пэўную зацікаўленасць выклікала ўзаемасупрацоўніцтва з моладдзю Кобрыншчыны, у спартыўнай сферы і інш. Мы афіцыйна запрасілі швейцарскую дэлегацыю з аналагічным візітам да нас. Шчыра спадзяемся, што менавіта дзякуючы такім цёплым, сяброўскім сустрэчам узаемадзеянне з замежнымі калегамі працягнецца.
Запісаў Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: кобрынская дэлегацыя ўпершыню ў гісторыі паднялася на вяршыню перавалу Рыгенкопф (Панікс).
Фота з архіва Валянціна Трубчыка.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Мирский замок после реставрации - фотоотчет
Подробнее Наверное, сегодня достаточно назвать всего лишь два объекта, которые формируют для иностранцев туристический имидж Беларуси. И один из них – Мирский замок, расположенный в одноименном


