Свята «Рух зямлі» паказала самабытныя беларускія абрады

Фота Мiкалая Чаберкуса.
Ганцавіцкія бабулі далі фору буранаўскім…
альбо Як нігерыйцы наш фальклор вывучалі
Першае ўражанне ад чарговага свята цыкла «Рух зямлі» ў абласным грамадска-культурным цэнтры (АГКЦ) – фальклорам у Брэсце цікавяцца цемнаскурыя студэнты-нігерыйцы, кітайцы ды пенсіянеры. Менавіта яны складалі большасць залы ў апошні дзень перад Піліпаўкай. Між тым народныя калектывы з Ганцаўшчыны – «Хатовічы» з Хатыніч і «Завіца» з Раздзялавічаў – жаданыя госці любых рэспубліканскіх фестываляў, і нават у Польшчы.
Госці з далёкага райцэнтра прывезлі самабытныя абрады, якія захаваліся толькі ў названай мясцовасці. Найбольш рэдкі - «рэкруты», які рэпрэзентавалі раздзялавіцкія жанчыны паважанага ўзросту. Што гэта за цяжкая і доўгая служба, бадай, ведалі толькі продкі. Праводзіны маладога хлопца на сем год у войска выліваліся ў сапраўднае шчымлівае развітанне з удзелам родзічаў і вяскоўцаў («Завіца» – ад залвіца, сваякі). Сам небарака служывы стаяў як з крыжа зняты, так яму не хацелася пакідаць родны кут. Але, па сцэнарыю, яго ўжо чакалі коні і два начальнікі.
Ролю маці рэкрута выдатна выканала адна са старэйшых удзельніц калектыву Соф’я Мікалаеўна Рабцэвіч. Як звычайна, усё скончылася добра – частушкамі, полькай і мілагучнай песняй «Ой, дабранач усім нанач!». Бабулі здзейснілі подзвіг – не толькі дабіраліся за блізкі свет, але і скакалі, як маладыя. Некаторым з іх пад семдзесят! А як умела ў кожнай абвіты аборы (валокі) ля пасталоў! Ну сапраўды, дай раскрутку ды накіруй на «Еўрабачанне», поспех будзе не меншы, чым у славутага ўдмуртскага калектыву.
Рэкрут вяртаўся дадому, жаніўся, у сям’і нараджалася дзіця. Пахрысціць яго па народнай традыцыі, каб меў шчаслівы лёс, – цэлая навука. Яе сакрэты і адкрылі гледачам удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага народнага калектыву «Хатовічы».
У адной жанчыны запытаўся: чаму такое несупадзенне назвы калектыву з вёскай Хатынічы?
- А так яе яшчэ Якуб Колас называў, калі настаўнічаў у Люсіна, - тут жа выпаліла субяседніца. – Ён і з нашымі аднавяскоўцамі гутарыў.
Памятаюць жыхары класіка! Не забываюць і беларускую мову. Кажуць, у Раздзялавічах яна напеўная, з оканнем («захавалася, бо вакол былі адны балоты»), у Хатынічах словы больш адрывістыя, быццам карацейшыя, асіміляваныя прыезджымі…
…Ды раптам вяскоўцы схамянуліся, занепакоіліся, што доўга засядзеліся. Прычына важкая - трэба разыходзіцца, «бо пара свіней карміць…». У канцы частавалі гледачоў салодкай булкай з печы, зноў спявалі і танчылі. Ды так, што цемнаскурыя нігерыйцы ледзьве ўседзелі на месцах. Відаць было, ім па тэмпераменту прыйшліся скокі – падэспань, «нарэчанька» і іншыя.
Шмат было ганаровых і салодкіх узнагарод ад начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сяргея Панасюка, кіраўніка АГКЦ Святланы Каржук. Нельга не пагадзіцца са словамі загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры АГКЦ Ларысай Быцко, якая вядзе праект з 2009 года.
- Гэтыя людзі багатыя ўжо таму, што носяць у сабе такі вялізны скарб, як народная культура, - сказала суразмоўніца. – Дзякуючы гэтаму мы маем сваё аблічча – аблічча беларусаў. Таму рэкамендуем кожнаму падобнаму калектыву ствараць «калектывы-спадарожнікі», каб як мага больш прыцягваць моладзі.







Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Бреста
Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»
Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На
Без парадов отметят День Победы в Бресте, Лунинце, Барановичах, Березе и Микашевичах
Хотите узнать больше? Вместо этого к обелискам и памятникам возложат цветы.
В Бресте кроссовер Kia врезался в Ford, а потом в городской автобус: пострадал один человек
Хотите узнать больше? В аварии пострадала водитель Kia.
"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус
Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного
Новый загс на Набережной в Бресте все-таки построят, но выглядеть он будет иначе
Хотите узнать больше? Старый проект не понравился большинству.
В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей
Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил.
Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?
Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести
А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами
Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в
Инфо
Расписание городское Расписание межгород- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Электричка Брест-Минск, Минск-Брест
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
- Международные автобусы
- Карта Бреста
- Карта Брестского района
- Карта-схема движения городских автобусов
- Карта-схема движения городского транспорта
Объявления
Столы, стулья в студенческие общежития и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Одноярусные металлические двуспальные кр...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023тракторист вахта
1 800 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022строители вахта
2 500 бел.руб.
11:27, 22.07.2022О Бресте
Видеопрезентация Бреста и Брестской области
Подробнее Презентация региона: природа, экономика, население, известные люди.
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...

