Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Сасновы крыж з надпісам «Памяці берасцейцаў. 1939 - 1941» з’явіўся ў Курапатах 7 лістапада, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён будзе нагадваць пра тых жыхароў Берасцейшчыны, якія былі рэпрэсаваныя і знішчаныя ў ГУЛАГу.

Ідэя ўсталяваць крыж належыць берасцейцам Ігару Наймушыну, Мікалаю Дарашэнку і Ігару Бараноўскаму. Вырабіў яго прадпрымальнік Пётр Каян.

«Летам мы ездзілі ў пілігрымку - гэта шлях ад Віцебска да Полацка ў памяць аб беларускіх мучаніках, манахах-базыльянах з Полацку, якія былі зарубленыя ў Сафійскім саборы світай Пятра I, - распавёў «БГ» Ігар Наймушын. - Па дарозе мы заехалі ў Курапаты. Гэтае месца нас вельмі ўразіла. Там устаноўлена каля тысячы крыжоў. І, што важна, гэта народны мемарыял, які ствараўся насуперак уладам. Па вяртанні мы вырашылі, што паставім там крыж ад берасцейцаў».

Хоць ідэя ўсталяваць крыж нарадзілася ў сябраў грэка-каталіцкай парафіі, да яе далучыліся прадстаўнікі розных канфесій (праваслаўныя, католікі і г. д.) і прафесій (прадпрымальнікі, выкладчыкі, журналісты і г. д.).

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

«Вядома, што ў Заходняй Беларусі ў 1939 - 41 гадах было рэпрэсавана больш за 125 тысяч чалавек. Многія з іх былі растраляныя, у тым ліку ў Курапатах. Мы падумалі, што будзе правільна, каб гэта быў крыж не толькі ад нас, грэка-католікаў, але і каб далучыліся да гэтай справы нашыя сябры, - адзначыў рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. - Мы вельмі рады, што далучыліся і праваслаўныя, і пратэстанты, і рыма-католікі, і проста людзі добрай волі. Курапаты для беларусаў - знакавае месца. І літаральна за тыдзень удалося сабраць даволі значную суму, якая пакрыла ўсе нашыя выдаткі. У многіх з нас ёсць рэпрэсаваныя, у тым ліку і ў мяне. Ёсць тыя, хто загінуў невядома дзе ў ГУЛАГу. Таму гэта крыж памяці нашых сваякоў».

У пятніцу 13 лістапада ў Палацы мастацтваў у Мінску адкрыецца дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні». На ёй можна будзе ўбачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, большасць якіх дэманструецца ўпершыню.

Крыж выраблены з сасны і знізу абшыты лістоўніцай. Яго вышыня над зямлёй больш за 4,3 м. Крыж мае традыцыйны для Заходняга Палесся выгляд простага чатырохканцовага крыжа. Такія чатырохканцовыя крыжы можна сустрэць на Століншчыне, Піншчыне, пад Берасцем, дзе-небудзь у пушчанскіх вёсках.

«Калісьці і праваслаўныя, і ўніяты, і рыма-католікі ставілі звычайны чатырохканцовы крыж на нашых землях. І гэта правільна, бо Хрыстос быў распяты на адным крыжы. Мы шукалі такую традыцыйную форму», - дадаў Ігар Бараноўскі.

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Крыж лёгка адшукаць. Ён знаходзіцца непадалёку ад мемарыяльнага знака ў выглядзе лавы, які падараваў прэзідэнт ЗША ад амерыканскага народа дзеля пашаны і памяці пра тысячы бязвінных ахвяраў беларускага народа.

Пасля ўстаноўкі крыж асвяціў грэка-каталіцкі святар з Берасця Ігар Кандрацьеў.

По словах Ігара Наймушына, у планах - паставіць крыжы ад кожнага горада Берасцейшчыны і, магчыма, імянныя крыжы.

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Даведка «БГ»:

Курапаты - лясны масіў на паўночнай мяжы Мінска, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, якіх расстралялі органы НКУС у 1937 - 41 гг. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая. Розныя крыніцы называюць ад 7 тыс. да 250 тыс. ахвяр.

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Ініцыятары ўстаноўкі крыжа памяці берасцейцам: «Курапаты для беларусаў - знакавае месца»

Фота: Ігар Бараноўскі, Яўген Бяласін

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Бреста

Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»

Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На 13 106

"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус

Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного 14 011

В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей

Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил. 12 802

Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?

Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести 17 536

А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами

Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в 11 905