Беларусам трэба пазбавіцца ад агрэсіўнага прапагандысцкага ўплыву Расіі

Беларускія тэлегледачы прызвычаіліся бачыць свет праз прызму інтарэсаў Крамля. Як стварыць уласныя якасныя сродкі масавай інфармацыі, якія будуць дзейнічаць у адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі - пра гэта намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
- Сярод прапаноў, якія разглядаў Форум палітычнай апазіцыі і грамадскай супольнасці ў рамках праекта «Рэфорум », былі рэформа пенсійнай сістэмы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і стварэнне зоны свабоднага гандлю з Еўразвязам. Аднак у выніку абралі два накірункі - рэформы сістэмы адукацыі і медыясферы. Чаму менавіта іх ?
- Рэформа СМІ гучала таксама і сярод прапаноў па змене выбарчага заканадаўства. Такім чынам, з шасці прыарытэтных накірункаў, якія розныя суб’екты форуму называлі, медыя былі вызначаныя двойчы.
І гэта цалкам слушна. Бо свабода выказвання не толькі адносіцца да базавых правоў і свабодаў чалавека, але і з’яўляецца крытэрыем выканання ўсіх іншых правоў.
Па-другое, падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, даказваюць неабходнасць рэформы медыясферы дзеля незалежнасці краіны. Бо вынікі сацыялагічных даследаванняў паказваюць, што мы дагэтуль знаходзімся ў інфармацыйнай прасторы іншай дзяржавы (перш за ўсё я маю на ўвазе тэлебачанне, якое аказвае найбольш уплывовае ўздзеянне на насельніцтва). На жаль, высветлілася, што новыя тэхналогіі і Інтэрнэт тут і цяпер не могуць змяніць сітуацыю, што беларускія тэлегледачы прызвычаіліся бачыць свет праз прызму інтарэсаў Крамля, а наша дзяржаўнае тэлебачанне ці то не можа, ці то не хоча з гэтым нешта рабіць.
Такім чынам, відавочнымі ёсць дзве сур’ёзныя праблемы: пазбавіцца ад агрэсіўнага прапагандысцкага ўплыву суседняй дзяржавы і стварыць уласныя якасныя сродкі масавай інфармацыі, якія будуць дзейнічаць у адпаведнаці з дэмакратычнымі стандартамі, а не выкарыстоўвацца як прылада інфармацыйнай вайны ці то «агітацыі і прапаганды».
Мяркую, што ўсё пералічанае і паўплывала на рашэнне форуму.
- Наколькі я ведаю, шмат распрацовак па рэформе медыясферы было зроблена ў апошнія гады Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Таму, відаць, экспертам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Вільня) будзе што пакласці ў падмурак сваёй канцэпцыі?
- Яшчэ напрыканцы 90-х - на пачатку 2000 гадоў мы распрацавалі канцэпцыю рэформы СМІ, а таксама сістэм друку і распаўсюду СМІ і канцэпцыю Грамадскага тэлебачання. І потым неаднаразова звярталіся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і іншых дзяржаўных органаў з просьбай абмеркаваць нашыя прапановы да заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі…
Але «медыясфера» ўсё ж такі больш шырокае паняцце, чым СМІ. Напрыклад, сёння пра яе нельга гаварыць, пакідаючы па-за ўвагай Інтэрнэт. Да таго ж прайшоў пэўны час, і нейкія рэчы, пра якія мы казалі, састарэлі. Таму ўсё гэта ў любым выпадку трэба пераглядаць і перапрацоўваць.
У тым ліку з дапамогай замежных экспертаў. Мы, БАЖ, з імі таксама супрацоўнічалі і працягваем супрацу, але ж, магчыма, BISS зможа прыцягнуць да яе і іншых спецыялістаў, стварыць «дадатковую вартасць».
- Аднак неабходна не толькі распрацаваць добрую канцэпцыю, але і зрабіць так, каб на яе звярнулі ўвагу тыя, хто прымае рашэнні. То бок улады. Толькі тады можна ажыццявіць рэформу. Наколькі магчыма сёння зацікавіць такімі прапановамі беларускія ўлады ?
- Я ў гэтым пытанні не вялікі аптыміст. Сапраўды, у рэформе медыясферы, як, уласна кажучы, і ў іншых накірунках, усё залежыць ад палітычнай волі. А яе ў тых, хто кіруе краінай, пакуль не заўважана.
Нельга казаць, што зусім нічога не адбываецца. Напрыклад, у 2008 годзе, калі прымаўся закон аб сродках масавай інфармацыі, шэраг заўваг БАЖ былі ўлічаныя . Але ж, з іншага боку, мы наогул былі супраць прыняцця гэтага закону ў такім выглядзе.
Існуюць сёння кантакты ўлады з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. БАЖ спрабуе размаўляць з прадстаўнікамі МУС… Але зноў-такі вынікі гэтых кантактаў і размоў не такія, як мы хацелі б. Паглядзім, як сітуацыя будзе мяняцца надалей. Калі будзе мяняцца.
Тым не менш, калі пакет дакументаў па рэформе медыясферы будзе распрацаваны, ён можа быць запатрабаваны пры змене сітуацыі - калі адчыніцца «акно магчымасцяў».
- Ну, калі да таго часу і гэты пакет прапаноў не састарэе...
- Ніхто не ведае, як сітуацыя будзе складвацца надалей. Магчыма, у нашага ўрада «палітычная воля» да змен з’явіцца нават хутчэй, чым мы спадзяемся.
- Незразумела, чаго яшчэ чакаць. Мы сёння бачым, як тое ж беларускае тэлебачанне выкарыстоўваецца суседняй дзяржавай у якасці інфармацыйнай зброі.
- Мяркую, што гэта ўжо ўплывае на становішча. І, спадзяюся, робяцца пэўныя высновы тымі, хто мусіць іх рабіць.
- Шэраг экспертаў мяркуюць, што на беларускую ўладу могуць паўплываць і прадстаўнікі Еўразвязу - праект «Рэфорум» гэта ўсё ж такі працяг «Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі» і рэалізуецца з дапамогай Еўразвязу.
- Раз-пораз беларускія ўлады выказваюць зацікаўленасць у кантактах з Еўразвязам. Не аднаразова з іх, уладаў, боку, гучалі словы, што ляцець на адным крыле нельга, што трэба развіваць і ўсходні, і заходні вектары. Але сёння мы бачым хутчэй «дыялог аб дыялогу» з Еўропай, а не сапраўднае супрацоўніцтва. Магчыма, эканамічная і палітычная сітуацыі ў краіне зменяцца. Тады дапамога Еўразвязу будзе больш запатрабаваная. Але пакуль нават у рамках «Рэфорума», наколькі я ведаю, улады не асабліва імкнуцца да супрацоўніцтва.
- Калісьці мы з вамі размаўлялі наконт рэформы медыя. Тады вы казалі, што дзяржава наогул не павінна ўмешвацца ў працу СМІ. Напрыклад, не патрэбна краіне Міністэрства інфармацыі. І дзяржаўных медыя не павінна быць. Я чаму нагадаў: усе ж такі Форум палітычнай апазіцыі і грамадскай супольнасці - замоўца распрацоўкі. Эксперты BISS - выканаўцы. Наколькі радыкальную канцэпцыю рэформаў замаўляў форум?
- Так, пытанне не ставілася. Сапраўды, форум - замоўца. Але патрабаванняў да канцэпцыі мы не выказвалі. Пакуль толькі былі акрэсленыя першыя накірункі, па якіх эксперты будуць працаваць у рамках праекта «Рэфорум».
Спадзяюся, што напрацоўкі БАЖ будуць запатрабаваныя. Але якім будзе праект рэформаў, наколькі ён будзе адпавядаць нашым чаканням, мы пабачым, калі пачнецца - а дакладней, скончыцца - праца над ім. Усё ж такі галоўную ролю ў распрацоўцы будзе адыгрываць BISS .
- Ну вось распрацавалі праект рэформаў – добра: дакладная, абгрунтаваная і цікавая папера атрымалася. А што з ёй рабіць?
- Наступны крок - лабіраванне гэтай канцэпцыі, у тым ліку і з дапамогай еўрапейскіх структур. Гэтыя канцэпцыі могуць стаць прадметам дыскусіі паміж прадстаўнікамі беларускай улады і Еўразвязу. Ну і, зразумела, гэтую канцэпцыю трэба даносіць да грамадства, бо аніякія змены не магчымыя без яго.
Материал с сайта zautra.by
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Бреста
Против регионального издания «Медиа-Полесья» завели новое дело за «угрозу национальной безопасности страны»
Хотите узнать больше? Заявление в милицию написала учитель Микашевичской СШ № 2, где училась кандидат в президенты Светлана Тихановская, [leech=]сообщает[/leech] БАЖ. На
Без парадов отметят День Победы в Бресте, Лунинце, Барановичах, Березе и Микашевичах
Хотите узнать больше? Вместо этого к обелискам и памятникам возложат цветы.
В Бресте кроссовер Kia врезался в Ford, а потом в городской автобус: пострадал один человек
Хотите узнать больше? В аварии пострадала водитель Kia.
"Нет — заводу!" Брестчане снова протестуют несмотря на коронавирус
Хотите узнать больше? Брестский протест год назад / b-g.by 12 апреля сотни жителей Бреста вышли в центр города, чтобы протестовать против строительства аккумуляторного
Новый загс на Набережной в Бресте все-таки построят, но выглядеть он будет иначе
Хотите узнать больше? Старый проект не понравился большинству.
В Бресте столкнулись Ford и VW: пострадали три человека, в том числе двое детей
Хотите узнать больше? Известно, что все пассажиры были пристегнуты ремнями безопасности, а дети перевозились в автокреслах, поэтому тяжелых травм никто не получил.
Интересные объекты на Брестском аукционе недвижимости. Что предлагают и за сколько?
Хотите узнать больше? На аукционах, проводимых государственным предприятием КУП «Брестский городской центр по управлению недвижимостью», в 2020 году можно будет приобрести
А так хотелось красиво пожить: сельскую учительницу "кинули" с биткоинами
Хотите узнать больше? Фото: pixabay Учительница одной из сельских школ в Брестской области решила улучшить своё финансовое положение, вложившись в криптовалюту, однако в
Инфо
Расписание городское Расписание межгород- Пригородные автобусы
- Пригородные поезда
- Электричка Брест-Минск, Минск-Брест
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
- Международные автобусы
- Карта Бреста
- Карта Брестского района
- Карта-схема движения городских автобусов
- Карта-схема движения городского транспорта
Объявления
Столы, стулья в студенческие общежития и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Одноярусные металлические двуспальные кр...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023тракторист вахта
1 800 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022строители вахта
2 500 бел.руб.
11:27, 22.07.2022О Бресте
Жизнь вне агрогородка
Подробнее Сегодня выходной, и я на всех парах лечу в деревню. Проведать родительский дом, а заодно подержаться за руку с земляками, как писал Бородулин. Еще более веская причина – звонок соседа. Мол,
Интересная Беларусь
Казино с выводом денег: как найти проверенного оператора для онлайн игры?
Подробнее В интернете далеко не каждое онлайн-казино гарантирует вывод денег со счета пользователя. Чаще всего, задержки связаны с недобросовестным отношением оператора к аудитории, однако это могут быть и

