Дом ремёсел собрал поклонников фотографии, искусства и литературы (+фото)
Канцэпцыя сёлетняга фестывалю не змянілася: па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі арганізатараў была народная музыка і творчасць ва ўсіх яе праявах. Але здзівіць у іх атрымалася ў першую чаргу дзякуючы новым формам правядзення мерапрыемстваў. Як прыклад — творчая сустрэча, якая адбылася ў Доме рамёстваў 8 чэрвеня і адначасова сабрала прыхільнікаў фатаграфіі, мастацтва і літаратуры.
“Паралелі”
Такую назву мае арыгінальны праект вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Аўтар некалькі разоў наведваў Паставы і літоўскі горад Рокішкіс, каб параўнаць жыццё па абодва бакі мяжы. Вынікам працы сталі некалькі дзясяткаў фатаграфічных пар, з якімі гледачы маглі азнаёміцца падчас імпрэзы.
На адной з такіх падвоеных карцін у цэнтры ўвагі ўзараная глеба — беларуская і літоўская.
— Я імкнуўся паказаць, што мы жывём на абсалютна аднолькавай зямлі, — патлумачыў Сяргей Міхайлавіч. — Але лёсы нашых краін склаліся па-рознаму, і гэта адбілася на характарах людзей, іх стаўленні да з’яў рэчаіснасці. Так, у нас аднолькава велічныя касцёлы, аднолькава прафесійныя майстры. Але, напрыклад, некаторыя гістарычныя з’явы мы трактуем па-свойму, таму на плошчах гарадоў устаноўлены розныя помнікі.
“Паралелі” — першы падобны праект Сяргея Плыткевіча. Дарэчы, у фатаграфічных колах ён чалавек надзвычай вядомы: з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Дзікая прырода”, дырэктарам выдавецтва “Рыфтур”, старшынёй грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, аўтарам альбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Нечаканая Беларусь” і іншых. Ставіць на праекце кропку аўтар не збіраецца. Тым больш што ў Паставах бывае нярэдка: яго надзвычай вабіць наша маляўнічая, багатая на гісторыю і славутасці зямля.
Дом рамёстваў? Дом мастацтваў!
Ад фатаграфій — да карцін, якія размешчаны ў суседняй галерэі.
…У восеньскіх фарбах патанаюць Паставы, Лучай, Камаі, вёсачка Каралінова. І хоць гэтыя храмы бачыла ў жыцці незлічоную колькасць разоў, адарваць захоплены позірк не магу — настолькі разнапланава, арыгінальна і, безумоўна, прафесійна выкананы работы.
Іх аўтары — беларускія мастакі з Мінска, Віцебска, Жодзіна, Навагрудка і іншых гарадоў, якія ў кастрычніку мінулага года ўдзельнічалі ў арганізаваным у нашым раёне пленэры. Ён быў прысвечаны 180-годдзю жывапісца, рысавальшчыка, даследчыка гісторыі і культуры Альфрэда Ромэра, лёс якога цесна звязаны з нашым краем.
Упершыню гэтыя карціны былі паказаны грамадскасці ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў — галоўнай мастацкай пляцоўцы Беларусі. На адкрыцці выставы, якое адбылося 23 красавіка, прысутнічалі і арганізатары пленэру, і амаль усе яго ўдзельнікі. На працягу тыдня экспазіцыя была даступная сталічнаму гледачу, які не пераставаў выказваць словы шчырага захаплення нашымі маляўнічымі мясцінамі.
І вось мастакі вяртаюцца на Пастаўшчыну зноў, каб прадэманстраваць вынік пленэру на яго радзіме.
— Калі мы пад’язджалі да Пастаў, сэрцы перапаўнялі надзвычай светлыя і цёплыя пачуцці, — прызнаўся ініцыятар і куратар праекта, прафесар кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога культуры і мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мастацтваў Уладзімір Рынкевіч. — І не толькі ад таго, што мы бачылі знаёмыя вуліцы і будынкі. Найперш таму, што ехалі да шчырых, добразычлівых людзей, якія арганізавалі такі выдатны пленэр і стварылі ўсе ўмовы для нашай плённай працы.
Мастакі працавалі ў раёне тыдзень. І хоць дажджлівае надвор’е трымала іх у напружанні, вынік парадаваў усіх. І працягне радаваць пастаўчан і гасцей горада яшчэ доўга: кожны з мастакоў падарыў нашаму гораду па адной карціне (усяго — 15). Яны стануць асновай для стварэння ў пастаўскім Палацы Тызенгаўзаў карціннай галерэі (яна, дарэчы, была там і раней). Дароўныя дакументы на пастаяннае захаванне работ у Паставах падпісалі Уладзімір Рынкевіч і дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Раіса Курачэнка.
Пленэр паказаў: адраджэння патрабуе не толькі імя Альфрэда Ромэра, але і яго сядзіба ў вёсцы Каралінова (Камайскі сельсавет). Менавіта туды накіраваліся мастакі і арганізатары пленэру пасля завяршэння сустрэчы ў Доме рамёстваў. Мэта — прыняць удзел у адкрыцці памятнай дошкі. Тое, што яна з’явілася на гэтым запусцелым будынку, — ужо маленькая перамога мастакоў над каварным часам, які сцёр з гістарычнай памяці дзясяткі славутых імёнаў.
— Культурная спадчына Пастаўшчыны патрабуе яшчэ большай увагі, — адзначыў старшыня аргкамітэта фестывалю Тадэвуш Стружэцкі. — Наша звышзадача — пераўтварыць сядзібу Альфрэда Ромэра ў цэнтр сучаснага мастацтва, у які з’язджаліся б на пленэры творцы з Беларусі і замежжа. Першыя крокі да гэтага зроблены, а яны, вядома, самыя важныя.
Сіла — у слове
Заключнай часткай мерапрыемства стала літаратурна-музычная імпрэза “Музыка паэтаў”. Яе ганаровымі гасцямі сталі вядомыя майстры беларускага слова — паэт, публіцыст, галоўны дырэктар замежнага вяшчання “Беларускае радыё” Навум Гальпяровіч і пісьменнік, краязнаўца, перакладчык, намеснік старшыні рэспубліканскага Савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч.
— Я ў Паставах упершыню, але добра ведаю гэты край па творчасці мясцовых літаратараў, — прывітаў прысутных Навум Гальпяровіч. — Радасна, што ваша літаратурнае аб’яднанне “Світанак” жыве, развіваецца, дорыць сваім прыхільнікам новыя творы і сустрэчы.
Шмат пытанняў да гасцей было ў вядучай мерапрыемства — бібліятэкара Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі Людмілы Сяменас.
— Як Вы можаце ахарактарызаваць стан сучаснай беларускай літаратуры? — пацікавілася яна ў першую чаргу.
— Літаратура перажывае няпростыя часы, — выказаў сваю думку першым Навум Якаўлевіч. — На гэта ёсць шмат прычын. Але самая галоўная, думаецца, у тым, што многія аўтары палічылі: літаратуру ствараць надзвычай лёгка. Так, выдаць кнігу сёння не праблема: былі б грошы — і ты “пісьменнік”. Вось і атрымліваецца, што паліцы бібліятэк усё больш запаўняюцца “самвыдатам”, які не заўсёды папулярны сярод чытача.
Навум Гальпяровіч перакананы, што родная літаратура павінна стварацца на роднай мове. Іначай у чым яе сіла? І хутка прадэманстраваў усю прыгажосць і вобразнасць беларускай мовы, прачытаўшы ўласныя вершы. У гэтым яго падтрымалі і члены раённага літаратурнага аб’яднання “Світанак” — Воля Лісіцкая і Наталля Карнілава, якія таксама прадэкламавалі свае паэтычныя творы.
Адно з наступных пытанняў да вядомых літаратараў датычыла гісторыі і яе пераасэнсавання.
— Беларусы — нацыя донараў, — перакананы Анатоль Бутэвіч. — Мы падаравалі свету безліч таленавітых людзей. І сёння мала хто за мяжой ведае, што звязвае з Беларуссю Касцюшку або Дамейку. Не трэба штосьці даказваць на ўвесь свет, варта з дасведчанасцю зазірнуць у гісторыю і павярнуць яе на сваю карысць. Калі не будзем гультаяваць, то знойдзем шмат цікавага, неспазнанага. Упэўнены: гісторыя прыхавала безліч сюжэтаў для новых фільмаў і кніг.
Пра гэта Анатоль Іванавіч ведае не па чутках: сам даўно распрацоўвае гістарычную тэматыку. “Каралева не здраджвала каралю”, “Таямніцы Нясвіжскага замка” — на сустрэчы ён нямала расказаў пра гэтыя творы.
Але не толькі госці знаёмілі прысутных з уласнымі кнігамі. На імпрэзе выступіў і наш вядомы краязнаўца Ігар Пракаповіч — ён прэзентаваў новыя выданні пра Пастаўшчыну, а таксама прачытаў уласныя вершы. А вось кампазітар Людміла Логінава іх… праспявала. Ні для кога не сакрэт, што шматлікія паэтычныя творы Ігара Міхайлавіча пакладзены на музыку.
Вярнуўся да тэмы гісторыі і Навум Гальпяровіч. Ён расказаў пра выданне чатырох цудоўна аформленых, багатых на цікавую інфармацыю кніг пра Мінск, Полацк, Гродна і Віцебск.
Адсутнасць у нашым горадзе паўнацэннай кніжнай крамы — новая тэма для дыскусіі. Нехта скажа: у век камп’ютараў, планшэтаў і пакетбукаў яна абсалютна не патрэбна. Але як справядліва заўважыў Анатоль Бутэвіч, як ні круці, нішто не заменіць сапраўдную жывую кнігу.
— Трэба ўсімі сіламі садзейнічаць таму, каб беларуская кніга дайшла да беларускага чытача, — адзначыў ён напрыканцы сустрэчы. — Калі мы будзем ведаць сваю мову, сваю гісторыю, тады і будзем адчуваць сябе сапраўднымі гаспадарамі на роднай зямлі. Любіце наш край, ведайце яго, ганарыцеся ім — і жыць стане цікавей.
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Без шума и газов. МАЗ выпустил первый электрогрузовик
Подробнее Минский автозавод разработал первый в истории страны электрогрузовик. Создавали его для работы в городских условиях: ездит трак практически бесшумно и не выделяет угарных газов. Новинка показана в


