Народнай музыцы далей іскрыцца, славячы цымбальную сталіцу (+фота)
Сёлета ў дваццаты раз, у тым ліку ў шаснаццаты ў рангу міжнароднага, у Паставах прайшоў фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. На гасціннай, шчодрай і багатай на таленты пастаўскай зямлі прадэманстравалі сваё майстэрства захавальнікі народных музычных традыцый і фальклорнай спадчыны з усіх абласцей і сталіцы Беларусі, Расіі, Украіны, Венесуэлы, Славакіі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Аматарскія інструментальныя калектывы, ансамблі народнай музыкі, індывідуальныя выканаўцы з нашай і замежных краін парадавалі журы і пастаўчан сваім непаўторным каларытам, нацыянальнай самабытнасцю, падарылі ім сваю любоў, часцінку душы. На жаль, не пашанцавала з надвор’ем: якраз у час адкрыцця і закрыцця фестывалю прайшлі моцныя дажджы, але яны не змаглі азмрочыць святочнага настрою, радасць сустрэчы з сапраўднай народнай творчасцю.
Фестываль у Паставах за два дзесяцігоддзі набыў сваё непаўторнае аблічча, з’яўляецца падзеяй для ўсіх, хто захапляецца народным мастацтвам, захоўвае і прымнажае музычныя традыцыі. Пра вытокі і сённяшні дзень свята народнай музыкі на яго адкрыцці гаварылі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, намеснік міністра культуры Васілій Чэрнік і намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў. Яны зачыталі віншавальныя тэлеграмы, адрасаваныя ўдзельнікам, гасцям і гаспадарам фестывалю міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Міхаілам Святловым і старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Косінцам.
Адкрыць творчую частку ўрачыстасці выпаў гонар Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча і яго мастацкаму кіраўніку, народнаму артысту краіны, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, нязменнаму старшыні журы фестывалю Міхаілу Казінцу. На гэты раз прафесійны калектыў паўстаў у абноўленым складзе. У ім саліравалі на цымбалах былыя і цяперашнія выхаванкі Пастаўскай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Лізавета Глазава, Аляксандра Палкіна, Аляксандра Барысюк і Марыя Міхайлава. Затым да знакамітых прафесіяналаў далучыўся і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў мастацкай школы. Гэта было радаснае і хвалюючае выступленне, якое пацвердзіла, што толькі на гасціннай, багатай на таленты пастаўскай зямлі могуць адбывацца такія музычныя цуды.
Здзівілі і парадавалі не толькі гаспадары. Журы, жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў (а на канцэртных пляцоўках многіх з іх выступалі канкурсанты) захоплена сустрэлі выступленні народных ансамбляў “Талака” Полацкага ГДК, “Каданс” і “Кірмаш” (г. Заслаўе), “Ігуменскія крыніцы” (г. Чэрвень), “Быліна” (г. Гомель), “Алі Прымера” Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара ў г. Мінску. Яны сталі лаўрэатамі першай ступені. Усяго званні лаўрэатаў і дыпламантаў атрымалі каля 50 індывідуальных выканаўцаў, інструментальных і народных ансамбляў з Мінска, Бабруйска, Жабінкі, Слоніма, Вілейкі, Чэрвеня, Ржэва, Курска, Пушкіна, Кіева, Семятычаў, Швянчоніса, Купішкіс, Рэзэкнэ і іншых гарадоў. Уладальнікам Гран-пры фестывалю стаў гарманіст, выкладчык Вілейскай гімназіі №2 Барыс Харэвіч. Яму таксама прапанаваны кантракт на ўдзел у канцэрце Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча “Музыка без межаў”.
Парадавалі і пастаўчане. Дыпломам фестывалю “Лаўрэат ІІ ступені” ўзнагароджаны ансамбль народнай музыкі і песні “Заранка” выкладчыкаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік — Валянцін Жагула).
У намінацыі “Дзіцячая творчасць” лаўрэатамі сталі навучэнцы Пастаўскай школы мастацтваў Яўгеній Вайцяхоўскі і Іван Жаўнярук (дуэт баянаў, 2-ое месца), Аляксандра Палкіна (цымбалы, 2-ое месца). Дыплома “Удзельнік фестывалю” ўдастоена вучаніца Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Зінчанка (баян).
Пастаўскі фестываль адметны тым, што ў розных святочных мерапрыемствах разам з прафесійнымі, вядомымі калектывамі прымаюць удзел аматарскія. Сёлета пастаўчанам пашанцавала далучыцца да высокага танцавальнага, музычнага і песеннага мастацтва Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы, ансамбля барабаншчыц Глыбоцкага РДК, ансамбля бальнага танца “Фартуна” г. Полацка і іншых калектываў. Адкрыццё і закрыццё фестывалю, розныя мерапрыемствы з іх удзелам надалі святу яшчэ большую самабытнасць, выклікалі ў гледачоў шмат уражанняў.
У рамках фестывалю прайшлі музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні “Пастаўскі баль”,“Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”, “Мой любы горад”, раённы агляд-конкурс сельскіх панадворкаў, канцэрт класічнай музыкі ў пастаўскім касцёле і іншыя мерапрыемствы.
— Фестывалю ў Паставах належыць вялікая роля ў актыўным адраджэнні і папулярызацыі народных музычных традыцый, — сказаў старшыня аргкамітэта, аўтар і кіраўнік праекта Тадэвуш Стружэцкі. — За 20 гадоў праз яго прайшлі практычна ўсе лепшыя музычныя калектывы Беларусі, якія ёсць у кожным рэгіёне краіны. Фестываль дае магчымасць паказаць не толькі сябе, сваю музычную культуру, але і з радасцю азнаёміцца з музычнай спадчынай розных краін свету. Стабільнасць і нязменнасць галоўных задач, наяўнасць сваіх традыцый — таксама адметная рыса пастаўскага фестывалю. Гэтым ён цікавы, з кожным годам прываблівае ўсё больш удзельнікаў. Непараўнальна вырас творчы ўзровень калектываў, што адзначаюць не толькі журы, але і ўсебакова падрыхтаваныя пастаўскія гледачы. Фестываль паўплываў на сам горад, яго жыхароў, бытавую культуру, развіў грамадскую ініцыятыву.
Усё гэта адбывалася пры самым непасрэдным удзеле самога Тадэвуша Іванавіча Стружэцкага. Таму кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Гутараў з вялікім задавальненнем уручыў яму Падзяку старшыні райвыканкама. А ўзнагародай для ўсіх удзельнікаў фестывалю сталі шчырыя, заслужаныя апладысменты гледачоў і запрашэнне зноў прыязджаць на свята народнага музычнага мастацтва.
Пётр Курыловіч.
Фота аўтара, Альфрэда Мікуса, Іны Сняжковай.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


