На мир мы смотрим по-другому (+фото)
У кожнага свой погляд на навакольны свет: адны бачаць у лужыне брудную ваду, іншыя — арыгінальныя адлюстраванні людзей, будынкаў і аблокаў. Ці шмат вакол такіх “крэатыўшчыкаў”? Дастаткова! Гэта пацвердзіў фотаконкурс “Свет вакол нас”, пераможцы якога былі названы 1 чэрвеня ў Пастаўскім Доме рамёстваў.
Творчае спаборніцтва арганізавалі члены мясцовага фотаклуба “Светосила” Андрэй Мацур і Рыта Шылей. З 1 сакавіка яны аб’явілі прыём работ сярод школьнікаў і студэнтаў ва ўзросце да 18 гадоў. Былі ўпэўнены: у альбомах і камп’ютарных папках падлеткаў шмат яркіх фотаздымкаў. Тым не менш хваляваліся: ці захочуць аўтары выстаўляць свае работы на суд шырокай аўдыторыі? Як аказалася, дарэмна. На кліч арганізатараў адгукнулася каля сямідзесяці (!) чалавек.
— Многія работы прыемна здзівілі, — прызнаўся старшыня “Светосилы” Андрэй Мацур. — Адчуваецца: падлеткі ў творчым пошуку, умеюць глядзець на свет нестандартна. На гэтай выставе мы паказваем найлепшыя, на наш погляд, здымкі, якія вызначаюцца мастацкасцю, арыгінальнасцю сюжэта і кампазіцыі. Але гэта не значыць, што іншыя здымкі дрэнныя. Малайцы ўсе. Вы не пабаяліся падзяліцца сваёй творчасцю — а гэта ўжо дасягненне.
Самым хвалюючым момантам мерапрыемства стала ўзнагароджванне пераможцаў. У намінацыі “Пейзаж і архітэктура” найлепшай прызнана работа гімназіста Аляксея Мітуневіча, другое месца ў выпускніцы СШ № 2 Ганны Пракаповіч, трэцяе — у вучаніцы СШ № 5 Ірыны Паўлавай.
Сярод здымкаў, дасланых у жанры партрэта, найбольшае захапленне журы выклікала работа юнага фатографа з Мядзела Лізы Карабейнік (дзякуючы рэкламе ў сацыяльных сетках жаданне ўдзельнічаць у конкурсе выказалі падлеткі з суседніх рэгіёнаў, арганізатары іх ініцыятыву толькі віталі). “Срэбра” дасталася пастаўскай гімназістцы Дар’і Гутар, “бронза” таксама паехала ў Мядзел — яе атрымала Кацярына Адамовіч.
У намінацыі “Рэпартаж” перамагла работа вучаніцы СШ № 1 Вікторыі Вярцінскай, другое месца заняла ўзгаданая вышэй Кацярына Адамовіч, трэцяе ў Дар’і Мазуркевіч з Казлоўшчыны. Усе прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
Галоўнымі героямі большасці работ былі горад, людзі, прырода. Але не абышлося і без такіх, якія складана ўключыць у адну з намінацый. Іх вартасць арганізатары не маглі не адзначыць, таму яны прынялі рашэнне ўручыць два дадатковыя дыпломы. За крэатыўнасць, нестандартнае бачанне свету іх атрымалі Ірына Паўлава (СШ № 5) і Кацярына Лысёнак (Камаі).
— Было вельмі цікава паглядзець на свет вашымі вачыма, — звярнулася да падлеткаў куратар выставы Рыта Шылей. — Мы, арганізатары, рады знаёмству з такімі актыўнымі, творчымі юнакамі і дзяўчатамі. Спадзяюся, наша супрацоўніцтва працягнецца і надалей. Памятайце: дзверы фотаклуба для вас заўсёды адчынены. Прыходзьце, вучыцеся, паказвайце работы. Мы зробім усё ад нас залежнае, каб дапамагчы вам знайсці сябе ў захапляльным свеце фатаграфіі.
У Доме рамёстваў выстава застаецца да канца чэрвеня.
З найлепшымі работамі школьнікаў можна азнаёміцца тут:
[galler=127]
Іна СНЯЖКОВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


