С футбольными мячами — на поля!
30 і 31 мая па ініцыятыве асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі краіны, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта Брэмар” у рэспубліцы прайшла дабрачынная акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”, прымеркаваная да заканчэння навучальнага года ў школах. На ўрачыстых лінейках з нагоды апошняга званка каля 22 тысяч першакласнікаў больш чым з дзвюх тысяч сельскіх школ з усіх раёнаў Беларусі атрымалі ў падарунак новенькія футбольныя мячы з лагатыпамі ўдзельнікаў акцыі і выявамі рэкламных персанажаў — Агрыка і Юкі.
Названая акцыя праводзіцца ў Беларусі ўжо ў другі раз. У адрозненне ад мінулагодняй сёлетняя стала больш маштабнай, ахапіўшы не толькі малакамплектныя вясковыя школы, але і навучальныя ўстановы аграгарадкоў і пасёлкаў гарадскога тыпу. На Віцебшчыне іх аказалася звыш 350, у тым ліку 20 у нашым раёне. Усяго ж футбольныя мячы на Пастаўшчыне атрымалі 117 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія закончылі першы клас. Вучням Камайскай СШ 30 мая іх уручыў упраўляючы аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы Л. Л. Касарэўскі. У Варапаеўскую, Гуцкую, Лынтупскую і Юнькаўскую СШ адправіліся спецыялісты банка. У астатнія ж установы адукацыі мячы былі перададзены напярэдадні школьных лінеек і ўручаны дзецям прадстаўнікамі адміністрацый.
Выступаючы перад школьнікамі, іх бацькамі і настаўнікамі, супрацоўнікі банка адзначылі: мэта праекта “Падары дзіцяці футбольны мяч” — сумеснымі намаганнямі зацікаўленых бакоў далучыць дзяцей да футбола як самага масавага віду спорту. Арганізатары разлічваюць, што гэта акцыя стане добрай традыцыяй па правядзенні маштабных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду фізічнай культуры і спорту, папулярызацыю сярод падрастаючага пакалення здаровага ладу жыцця.
Хочацца спадзявацца, што падораныя напачатку летніх канікулаў мячы дапамогуць адцягнуць дзяцей ад экранаў камп’ютараў і тэлевізараў, абудзяць у іх інтарэс да рухомых гульняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі больш часу будуць праводзіць на вуліцы — у дварах і на футбольных палях. І, магчыма, у будучым сярод іх вырастуць сапраўдныя зоркі як мужчынскага, так і жаночага футбола.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


