Главная награда — дети
Сям’я Чайкоўскіх.
24 мая ў Віцебску прайшоў фінал абласнога агляду-конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны-2013”. У ім удзельнічала 9 сем’яў-пераможцаў рэгіянальных паўфіналаў з Пастаў, Браслава, Глыбокага, Наваполацка, Полацка, Оршы, Сянно, Расон і Віцебска. Наш раён прадстаўляла сям’я Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева.
Іна і Аляксандр, іх дзеці Андрэй, Аляксей і Руслан заслужана перамаглі на раённым этапе, былі ў ліку лепшых у Глыбокім, дзе праходзіў паўфінал. Таму іх паездку ў Віцебск трэба расцэньваць ужо як перамогу, бо за гэта ганаровае права змагаліся дзясяткі сем’яў з усіх раёнаў і буйных гарадоў Прыдзвінскага краю. У фінал трапілі лепшыя з лепшых — самыя таленавітыя, гаспадарлівыя, знаходлівыя.
Чайкоўскія ў такім акружэнні не разгубіліся, адчувалі сябе ўпэўнена, бо ўсё, пра што расказвалі і што паказвалі, было не гульнёй, сцэнічнай дзеяй, а неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. А яно, лічаць Чайкоўскія, звычайнае, такое ж, як у іншых жыхароў гарпасёлка. Іна працуе прадаўцом у магазіне райспажыўтаварыства, Аляксандр — майстрам на заводзе жалезабетонных вырабаў, дзеці вучацца ў сярэдняй школе, а старэйшыя — яшчэ і ў музычнай. Рана стварыўшы сям’ю, а потым набыўшы ўласны дом, яны прывыклі рабіць усё самі, заахвочваюць да актыўнага жыцця і хлопчыкаў.
Пра ўсё гэта падчас конкурсу Чайкоўскія вельмі трапна расказалі ў візітнай картцы “Добры дзень, гэта мы!”. Яны прадставілі сваю сям’ю такой, якая ёсць: дружнай, умелай, таленавітай. Дарослыя і дзеці спявалі, танцавалі, ігралі на баянах, у вершаванай форме, шчыра, ад сэрца расказалі пра свае працу і вучобу, захапленні і інтарэсы. Нягледзячы на тое, што на такім высокім узроўні мнагадзетная сям’я выступала ўпершыню, усе адчувалі сябе ўпэўнена, даказалі, што калі ёсць каханне і ўзаемаразуменне, калі ўсе ў адказе адно за другога, то і жыццёвыя цяжкасці адступаюць.
Журы прызнала “візітку” Чайкоўскіх лепшай і прысудзіла ім у гэтай намінацыі званне лаўрэата. Годна раскрылі сябе бацькі і дзеці і ў такіх конкурсных заданнях, як “Сацыяльная рэклама”, “Нашы ручкі залатыя”. І хаця ў агульным заліку ім не хапіла ўсяго некалькіх балаў, каб увайсці ў тройку лепшых, засмучанымі сябе, як і іншыя сем’і-фіналісты, Чайкоўскія не адчувалі. Вопыт удзелу ў такім мерапрыемстве стаў павучальным, узбагаціў жыццёвую практыку. Чайкоўскія не шкадуюць часу, які быў затрачаны на падрыхтоўку, шчыра ўдзячны за дапамогу і падтрымку кіраўніцтву ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама сваёй творчай, ідэйнай камандзе — работнікам гарпасялковага Дома культуры Юліі Галяш, Ірыне Кузьміч і Аляксандру Іваніну.
Пётр КУРЫЛОВІЧ.
Фота Вольгі Тананы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


