Аура Лучая оздоровила
Тамара Адамаўна Пяткевіч
Большасць дамоў у Лучаі вызначаецца дагледжанасцю і парадкам. Некалькі гадоў таму, праязджаючы праз вёску, звярнула ўвагу на тое, як адраджаецца жыццё яшчэ ў адным. Па тым, як кіпела работа, можна было меркаваць, што ў ім з’явіліся дбайныя, руплівыя гаспадары. Пазней пра сям’ю Пяткевіч мне шмат расказвалі карэнныя лучайцы. А нядаўна я наведалася да іх на сядзібу.
Тамара нарадзілася ў Брэсцкай вобласці. Пазней з бацькамі па сямейных абставінах перабралася на Пастаўшчыну. Атрымаўшы адукацыю настаўніцы, працяглы час працавала ў Лынтупскай школе. Там пазнаёмілася з будучым мужам — Уладзімірам Пяткевічам, які служыў на мясцовай пагранічнай заставе. Потым Уладзіміра перавялі ў Палессе, за ім паехала і Тамара. Пажыць давялося ў розных умовах. Урэшце купілі ў Паставах трохпакаёвую кватэру, думалі, што стануць гараджанамі.
— Але ў мяне пачаліся праблемы са здароўем, — расказвала Тамара Адамаўна. — Перанесла некалькі аперацый. І мне так хацелася з’ехаць куды-небудзь далей ад гарадскога шуму і мітусні, хацелася цішыні і спакою. Пачалі шукаць домік дзе-небудзь у вёсцы, але ніяк не маглі падабраць. Аднаго разу ехалі ў Глыбокае праз Лучай, і мне прыглянулася гэта месца. Домік на ўзгорачку, воддаль ад дарогі — гэта было тое, пра што я марыла.
Пяткевічы купілі яго, зрабілі касметычны рамонт і прыязджалі сюды на выхадныя, у водпуск. Дочкі выбар бацькоў прынялі без энтузіязму — ім добра было і ў горадзе. А Тамара наталялася прыродай, возерам, званамі старажытнага касцёла і мелодыямі гадзінніка, устаноўленага на ім. Паступова аўра Лучая вяртала ёй сілы, аздараўляла. Прыбаўлялася аптымізму, хацелася штосьці рабіць. І яна пачала ствараць ландшафтны дызайн тэрыторыі вакол дома, пасябравала з суседзямі, пераймала ад іх вопыт агародніцтва і садаводства.
Цяпер я адчуваю сябе гаспадыняй на ўчастку, — расказвала Т. А. Пяткевіч. — Пакапаюся на градках, у кветніках — і зямля дае сілы. Адчуваю сябе добра, намнога лепш, чым у горадзе. Мая слабасць — кветкі. Шмат насення выпісваю па пошце, калі дзе едзем з мужам, таксама купляю новыя сарты, некаторымі абменьваемся з суседкай Галінай Руфінаўнай Есьман. Цудоўная жанчына! Нездарма кажуць: перш чым купіць дом, выберы суседзяў. Нам у гэтым вельмі пашанцавала. Адкрытыя, шчырыя, мудрыя. Чаму я толькі ні навучылася ў Галіны Руфінаўны! Асабліва ў плане адносін з людзьмі.
Уладзімір Генрыхавіч, які па выслузе гадоў звольніўся з Узброеных Сіл і пайшоў на пенсію, наводзіць парадак у доме і ў гаспадарчых пабудовах. Рамонту патрабаваў дах, таму ўзяліся яго мяняць. Толькі знялі стары, як задажджыла. Заліло пакоі, мэблю. Вымушаны былі распачаць капітальны рамонт.
З таго часу мінула пяць гадоў. Калі б ранейшы гаспадар мог убачыць сваю ўласнасць, не пазнаў бы яе. Пяткевічы ўдыхнулі ў дом новае жыццё: сучасныя аддзелка, мэбля, бытавая тэхніка. Узведзены прасторны гараж і пабудова для жыўнасці, дабудоўваецца лазня, на другім паверсе якой плануецца ўстанавіць тэнісны стол. За домам набіраюць сілу маладыя яблынькі, вакол — насаджэнні і кветкі, зроблена альпійская горка, разбіты арыгінальныя клумбы.
Большасць будаўнічых і рамонтных работ выканана рукамі Уладзіміра Генрыхавіча. Ён толькі напачатку запрашае майстра, у яго вучыцца, а далей прадаўжае сам. Многае ў доме памянялі (падведзена вада, зманціравана каналізацыйная сістэма, на месцы ўсе выгоды), сёе-тое пакінулі. Напрыклад, печку для ацяплення, бо яна добра грэе. Не разабралі і рускую печ. Тамара навучылася ёй карыстацца і якія прысмакі гатуе! Часта прыязджаюць сябры, і яны вельмі любяць пачастункі з печы.
Тамара Адамаўна захоплена расказвала пра тое, як прыгожа ў Лучаі ўзыходзіць і заходзіць сонца, якое тут гаючае паветра, як чароўна спяваюць птушкі. А нядаўна купіла бройлерных куранят і любіць назіраць за малымі жоўтымі пушыстымі камячкамі, з любоўю іх даглядае.
— Мяне радуе, што і дочкі ўжо з задавальненнем едуць сюды, — гаварыла Тамара Адамаўна. — Ангеліна вучыцца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на факультэце лагістыкі. Як адна з лепшых студэнтак пабывала па абмене вопытам у Польшчы, Германіі, Францыі, Люксембургу і іншых краінах. Валерыя закончыла сёмы клас СШ № 2. Мы з мужам верым, што абуладкаваны намі домік у будучым стане любімым месцам адпачынку для дзяцей і ўнукаў, бо ў Лучаі ёсць нейкія асаблівыя гармонія і аўра.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


