Лучший курорт — в Новосёлках

Сяргей Шчэрба
У гэтым перакананы шматлікія беларускія і замежныя турысты. У любую пару года яны прыязджаюць сюды, каб адпачыць у ганчарнай аграэкасядзібе “Акарына”.
Гасцей з усяго свету вабіць не толькі цнатлівая вясковая прырода, але і каларытны гаспадар сядзібы — народны майстар, удзельнік шматлікіх фестываляў і выстаў Сяргей Шчэрба. Ганчарствам ён пачаў займацца ў 1992 годзе і ўжо праз тры гады перамог у абласным конкурсе сярод сваіх калег па рамястве. Яшчэ праз год, у 1996-ым, Сяргею Уладзіміравічу пакарылася “рэспубліка”, пасля чаго ён быў прыняты ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі.
— Ужо калі сур’ёзна захапіўся ганчарствам, даведаўся, што гэтай жа справай займаўся і мой прадзед, — расказвае Сяргей Шчэрба. — Стараюся працягваць традыцыі продкаў: не выкарыстоўваю ніякіх сучасных тэхналогій і ствараю выключна аўтэнтычныя рэчы.
Першыя керамічныя вырабы ў сядзібе датуюцца… мінулымі стагоддзямі. Падчас працы на агародзе Сяргей Уладзіміравіч неаднойчы знаходзіў старадаўнія гліняныя рэчы. Лёсам, мусіць, было наканавана, што менавіта ў гэтым доме жыве і працуе майстар.
Турыстамі-першаадкрывальнікамі сядзібы сталі сябры. Яны ў сваю чаргу расказалі сваім знаёмым — і так дзякуючы “сарафаннаму радыё” інфармацыя пра гэта незвычайнае месца разляцелася па краіне і замежжы.
У 2008 годзе “Акарыну” наведалі першыя турыстычныя групы: сядзіба была завяршальным “акордам” маршруту “Залатое кола Пастаўшчыны”, распрацаванага пастаўскім Цэнтрам турысцкіх паслуг. Майстар-клас Сяргея Шчэрбы, музей яго керамічных вырабаў, чаяванне з самавара на 30 літраў… Хіба такое можа не здзівіць Нікога не пакідае раўнадушным і вясельны абрад “Нараджэнне гаршчочка шчасця”, які гаспадары ўжо больш за шэсць гадоў праводзяць для маладажонаў. Многія сем’і вяртаюцца ў сядзібу са сваімі дзеткамі, каб прыняць удзел у яшчэ адным абрадзе — “Далучэнне да творчасці”. Яго сутнасць заключаецца ў тым, каб зафіксаваць адпячаткі ручак і ножак на гліняным вырабе. “Дзіцяці ад роду ўсяго некалькі месяцаў, а свой след на зямлі яно пакінула ўжо”, — радуюцца бацькі. ?

Фота з архіва Сяргея Шчэрбы
Ярка праходзяць у сядзібе і дзіцячыя дні нараджэння. Іх сцэнарыі распрацоўвае гаспадыня сядзібы — Людміла Эдуардаўна Шчэрба. Гэта толькі маленькая крупінка яе работы. Гаспадыня, чалавек надзвычай творчы і працавіты, захапляецца зборам лекавых траў, займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, шчыруе па гаспадарцы і на агародзе. І, вядома ж, дапамагае мужу ўвасабляць у жыццё шматлікія творчыя задумы.
Арыгінальнасць, гасціннасць робяць “Акарыну” надзвычай папулярнай сядзібай. Пацвярджэнне таму — геаграфія гасцей. Людзі якіх толькі нацыянальнасцей тут толькі ні адпачывалі: беларусы, рускія, палякі, немцы, англічане, японцы…
— У жніўні чакаем гасцей з Камчаткі, — гаворыць Людміла Эдуардаўна. — Яны прыязджалі да нас раней і настолькі закахаліся ў нашы мясціны, што выказалі жаданне наведацца зноў. Любы курорт гатовы прамяняць на “Акарыну”. Для нас гэта найлепшая ацэнка працы. Мы дзелімся з людзьмі радасцю, творчасцю, якія носім у душы, атрымліваем ад працы шмат задавальнення. Гэта і ёсць самае вялікае шчасце.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


