Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Талантливые педагоги — талантливые дети

Талантливые педагоги — талантливые дети

Згадзіцеся, што не так часта даводзіцца бачыць, каб у адной канцэртнай праграме выступалі прафесійныя музыканты, іх юныя выхаванцы і дарослыя аматары сцэныжывёлаводы, работнікі сацыяльнай сферы, пенсіянеры. А вось у аграгарадку Навасёлкі такія канцэрты не рэдкасць. 

Арганізуе і праводзіць іх таленавіты калектыў мясцовай школы мастацтваў — пераможца абласнога агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы сельскіх устаноў культуры.

— Творчая садружнасць дзяцей і дарослых — наш  неацэнны набытак, — адзначыла дырэктар школы Алена Салавей. — Я вельмі ўдзячна тым вяскоўцам, якія з жаданнем раскрываюць свае таленты, ствараюць настрой лю­дзям. Гэты кірунак работы бу­дзем развіваць і далей.

Галоўны ж клопат педагогаў — вучні. Іх у Навасёлках і Старым Двары (там працуе філіял школы) — 55. Дзеці па выбары займаюцца ў двух аддзяленнях — фартэпіяна і народным. Пра высокі ўзровень іх падрыхтоўкі сведчыць удзел у конкурсах, аглядах. Вось і нядаўна два аркестры баянаў, якімі кіруюць Алена Салавей і Алена Залатуская, занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў   конкурсе аркестраў школ мастацтваў і музычных школ Віцебшчыны. Увогуле, юныя баяністы з Навасёлак і раней былі ў ліку лепшых у вобласці.

Педагогі не абмяжоўваюцца абавязковым навучаннем. Хлопчыкі і дзяўчынкі  ахвотна займаюцца ў дзіцячым хоры, ансамблях танца “Дзяцінства”, гітарыстаў і лыжкароў, сольнымі спевамі. Гэта жывыя, дзеючыя гурткі. Педагогі настолькі захапілі вучняў, што пераважная большасць  іх не толькі ўмее іграць, прычым на некалькіх інструментах, але і спяваць, танцаваць. Ды яшчэ як! Сёлетняй вясной уладальніцай Гран-пры раённага конкурсу  эстраднай песні “Пастаўскія зоркі” стала салістка Алена Мацур, трэцяе месца заняла Марыя Літвіно­віч. Не было роўных і іх дуэту, які ўзнагароджаны дыпломам першай ступені. Нядаўна годна ацэнена творчасць і харэаграфічнага калектыву. З граматай вярнулася з абласнога конкурсу маладых выканаўцаў імя Мікалая Пятрэнкі вучаніца Насця Зінчанка.

Такіх прыкладаў шмат. Сакрэту ніякага няма: у дзяцей таленавітыя, рознабакова падрыхтаваныя педагогі. Яны самі больш за дзесяць гадоў з поспехам выступаюць у народным ансамблі песні “Маладзіца”.

Выхаванцаў школы мастацтваў вызначае не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і сцэнічная культура, прыгожыя, самабытныя касцюмы, якія дапаўняюць выступленні, робяць іх яркімі, запамінальнымі. І наўрад ці хто ведае, што ў ролі дызайнера і швачкі адначасова выступае дырэктар школы нястомная Алена Міхайлаўна Салавей. Яна і яе калегі ў пастаянным творчым пошуку. А гэта значыць, што нас чакаюць новыя цікавыя сустрэчы з творчасцю дзяцей і дарослых.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой