Млын творчасці і майстэрства
майстры Дома рамёстваў: Ж. В. Глабенка, Г. П. Танана (сядзяць), В. М. Гукава, А. С. Парневіч, Т. М. Петух, Р. П. Кузьміч, К. М. Брэская-Рамейка.
15 гадоў назад, 14 чэрвеня 1998-га, у адрэстаўрыраваным будынку былога вадзянога млына, размешчанага ў цэнтры Пастаў над ракой Мядзелкай, адкрылася новая ўстанова — Дом рамёстваў, які атрымаў назву “Стары млын”. Адной з асноўных яго задач стала захаванне і развіццё народных традыцый рэгіёна, у прыватнасці народных рамесніцкіх тэхналогій, перадача з пакалення ў пакаленне сакрэтаў традыцыйнага рамяства, узбагачэнне прыкладнога мастацтва новымі яркімі талентамі.
З усім гэтым тут паспяхова спраўляюцца. Работа па захаванні рамесніцкіх традыцый арганізавана ў гуртках па саломапляценні, аплікацыі саломкай, шыцці саламяных капелюшоў і галаўных убораў, народнай вышыўцы, ткацтве на кроснах, пляценні паясоў, вязанні, габелене, абрэзкавым шыцці, выцінанцы, фларыстыцы і іншых, у якіх займаюцца 69 чалавек, з іх 47 дзяцей і 22 дарослых. Супрацоўнікі Дома рамёстваў арганізуюць этнаграфічныя экспедыцыі па раёне, праводзяць тэматычныя праграмы і экскурсіі, конкурсы, выставы, вечары сустрэч, майстар-класы, сустрэчы з майстрамі, што дазваляе больш поўна ахапіць узроставыя групы насельніцтва, зацікавіць і падтрымаць развіццё народнага мастацтва сярод шырокіх мас насельніцтва горада і раёна, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню наведвальнікаў.
А іх у “Старым млыне” бывае шмат. Акрамя пастаўчан, частыя госці тут — прыезджыя-экскурсанты, для якіх адкрыты салон-магазін, дзе можна купіць самабытныя прадметы хатняга ўжытку, народныя цацкі, вышыўкі, карціны і інш., створаныя членамі народнага клуба “Майстры”. Гэты клуб аб’ядноўвае 80 народных умельцаў Пастаўшчыны, 5 з іх — М. І. Аўгусціновіч, Л. Р. Зарэцкая, С. У. Шчэрба, Ю. А. Фурс і дырэктар “Старога млына” Т. М. Петух — з’яўляюцца членамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Пастаўскія ўмельцы штогод прымаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах, прывозяць з іх граматы і дыпломы. У прыватнасці, яны пастаянныя ўдзельнікі міжнародных фестываляў “Славянскі базар у Віцебску” і “Звіняць цымбалы і гармонік”.
Да апошняга музычнага свята заўсёды старанна рыхтуецца і непасрэдна Дом рамёстваў, які ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым у вобласці сярод аднатыпных устаноў. Яго супрацоўнікі задоўга да фестывалю пачынаюць рабіць сувеніры для ўдзельнікаў і гасцей: керамічныя медалі і вымпелы, саламяныя лялькі, карціны. Сёлета такой сувенірнай прадукцыі выраблена каля 200 адзінак. Ёсць і навінкі — работы, у якіх спалучаюцца маляванка і кераміка. Напярэдадні музычнага форуму абнавіўся і папрыгажэў будынак “Старога млына”: зроблены невялікі касметычны рамонт у памяшканнях, пафарбаваны фасад, а ў выставачных залах разгарнуўся шэраг экспазіцый. Акрамя выставы, прысвечанай 180-годдзю нашага земляка, мастака Альфрэда Ромэра і пленэру, які прайшоў летась на Пастаўшчыне, гэта фотавыставы Сяргея Плыткевіча з Мінска і Эгідзіюса Мотузаса з літоўскага горада Рокішкіс, падборкі работ вучняў мясцовых фотаклуба “Святласіла” і школы мастацтваў імя А. Ромера. Таму свой невялікі юбілей супрацоўнікі ўстановы адзначаць актыўнай працай, у чаканні наведвальнікаў і пакупнікоў у Доме рамёстваў і “Горадзе майстроў”.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


