«Связь поколений»
Ж. В. Глабенка і яе новая работа.
Такую сімвалічную назву мае новы габелен, створаны вядомым у раёне майстрам-метадыстам па ткацтве Дома рамёстваў “Стары млын” Ж. В. Глабенка.
Ён стаў чарговым і, спадзяёмся, не апошнім дзецішчам, выпеставаным умелымі рукамі Жанны Васільеўны. А колькі за сваё жыццё выткала габеленаў, жанчына ўжо і не памятае. Кажа, што некалькі дзясяткаў. Праўда, у Доме рамёстваў на сённяшні дзень убачыць можна далёка не ўсе: нешта прадалося праз салон-магазін установы або падчас выязных выстаў, нешта аўтар падарыла родным і знаёмым. Ж. В. Глабенка адносіцца да ліку тых майстроў, якія не захоўваюць свае работы дома, а імкнуцца радаваць імі іншых.
Ткацтвам габеленаў яна, інжынер-будаўнік па спецыяльнасці, захапілася яшчэ ў 1984 годзе, жывучы ў Калінінградзе. Аднойчы ўбачыла ў газеце аб’яву пра тое, што гарадская студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці праводзіць набор жадаючых на курсы па машынным вязанні, і вырашыла запісацца на іх, бо раней купіла сабе вязальную машынку і хацела навучыцца прафесійна вязаць. Але, прыйшоўшы ў студыю, была ўражана ўбачаным там габеленам. Ён настолькі спадабаўся, што жанчына паставіла перад сабой новую задачу — абавязкова навучыцца ствараць такую ж прыгажосць.
Распаўсюджанае раней у народзе рамяство асвойвала ў прафесара Расійскай акадэміі мастацтваў, члена саюза мастакоў Расіі Віктара Дзмітрыевіча Уварава, старанна канспектуючы ў сшытак кожнае слова настаўніка. Увогуле, усё, чаму калісьці вучылася, Жанна Васільеўна абавязкова запісвала і па сённяшні дзень беражліва захоўвае гэтыя запісы. Разам з кнігамі па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якіх заўсёды купляла шмат, яны сталі асновай для ўласнай метадычнай работы. Ёй занялася, пераехаўшы ў 1993 годзе ў Паставы і ўладкаваўшыся на работу ў “Стары млын”. Тут Ж. В. Глабенка распрацавала свае праграмы па абрэзкавым шыцці (асвоіла яго таксама ў Калінінградзе), габелене і вышыўцы, у мясцовага майстра Алы Аркадзьеўны Анкудовіч навучылася працаваць з саломкай — плесці з яе розныя рэчы і рабіць прыгожыя карціны-пано.
І ўсё ж галоўным захапленнем майстрыхі быў і застаецца габелен. У сярэдзіне 90-ых гадоў яна стварыла сваю студыю габелена пры раённым Доме культуры, вяла курсы па навучанні ткацтву для тых, хто знаходзіцца на ўліку беспрацоўных у цэнтры занятасці насельніцтва. Вучняў праз школу Глабенка прайшло шмат. Але працягваюць ткаць сёння адзінкі (сярод іх Надзея Акулава, якая зараз жыве ў Ірландыі, пастаўчанка Алена Шыман, кіраўнік народнага клуба “Майстры” Анастасія Парневіч): вельмі ж карпатлівая гэта работа! Ды і непапулярныя габелены ў нашых дамах. А шкада. Бо рэчы, зробленыя ўручную, вельмі высока цэняцца, а інтэр’еру яны надаюць непаўторнасць і своеасаблівы каларыт.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?


