Безответственности и бесхозяйственности места быть не должно
25 лютага пад старшынствам кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, у якім прынялі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама С. А. Догель і намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Г. Г. Галімаў. На пасяджэнне запрашаліся кіраўнікі і галоўныя эканамісты прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, старшыні пасялковага і сельскіх выканкамаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўлення райвыканкама, участковыя інспектары міліцыі.
Такое шырокае прадстаўніцтва невыпадковае — на парадак дня выносіліся тры вельмі важныя пытанні: аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна, выкананні бюджэту, фінансавым стане арганізацый у 2012 годзе і задачах на 2013 год (дакладчыкі — намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль і начальнік фінансавага аддзела Л. М. Шэцка); аб арганізацыі веснавых палявых работ у 2013 годзе (дакладчык — першы намеснік старшыні райвыканкама А. В. Чарвінскі); аб стане работы па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй, п’янствам і яе эфектыўнасці (дакладчык — пракурор раёна А. А. Козіч).
Размова адбылася не проста сур’ёзная, а жорсткая. Акцэнт быў зроблены не на дасягненнях (а яны, бясспрэчна, ёсць), а на недапрацоўках і ўпушчэннях. Не замоўчваліся факты безгаспадарчасці, марнатраўства, недальнабачнасці, на экране дэманстраваліся адпаведныя слайды. Заслуханы тлумачэнні шэрага кіраўнікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Многія з іх, а таксама спецыялісты панеслі пакаранні.
У рашэннях, прынятых па абмеркаваных пытаннях, абазначаны канкрэтныя меры па выпраўленні становішча і асобы, адказныя за гэта. Галоўныя задачы, над якімі трэба працаваць, наступныя: рэалізацыя праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця; скарачэнне спажывецкага імпарту, нарошчванне знешнегандлёвых паставак і развіццё ўласнай тавараправоднай сеткі; скарачэнне пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці; зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці прадукцыі, папаўненне бюджэту і эканомія бюджэтных сродкаў і іншыя.
У сельскай гаспадарцы рост валавой прадукцыі сёлета павінен скласці не менш чым 110 працэнтаў. Каб дасягнуць гэтага, неабходна атрымаць валавы збор зерня 95 тысяч тон, масланасення рапсу — 7 тысяч тон, малака — 55,5 тысячы тон, на вырошчванні жывёлы — 9,1 тысячы тон.
Задачы пастаўлены адказныя, і ніхто не дазволіць іх не выканаць. Асабліва вялікі прарыў трэба зрабіць у жывёлагадоўлі, бо ў гэтай галіне ў раёне недапушчальна шмат недапрацовак. Выпраўляць становішча трэба неадкладна.
Па ўсім бачна, нялёгкай чакаецца і веснавая сяўба. Цяпер, у час падрыхтоўкі да яе, адчуваецца востры недахоп фінансавых сродкаў. Але, як падкрэсліў на пасяджэнні С. А. Догель, спадзявацца на бюджэтнае фінансаванне не прыходзіцца, трэба самім атрымліваць прадукцыю, прадаваць яе і мець грошы. Ужо да 12 сакавіка ўся тэхніка павінна быць на лінейцы гатоўнасці. Не менш важнае пытанне — забяспечанасць механізатарскімі кадрамі. Каб на веснавых палявых работах тэхніка працавала ў поўную сілу, да работы ў гэты час будзе прыцягнута больш за паўсотню механізатараў з Пастаў і Наваполацка. У некаторых гаспадарках яшчэ не хапае насення, існуе праблема з набыццём мінеральных угнаенняў.
Не з меншай заклапочанасцю, чым пра вытворчыя справы, гаварылася на пасяджэнні райвыканкама і пра барацьбу са злачыннасцю і п’янствам, захоўванне працоўнай дысцыпліны, бяспеку працы і быту, захаванне маёмасці. Акрамя асноўнага дакладчыка, пракурора раёна А. А. Козіча, па гэтым пытанні выступілі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Кісель і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы. Адзначана, што рэалізацыя комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, каардынацыя дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, работа савета грамадскага пункта аховы парадку пры райвыканкаме і аналагічных пунктаў на месцах, прымусовая работа з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, дазволілі дабіцца пэўных пазітыўных вынікаў. Усё гэта трэба працягваць і ўзмацняць. Кіраўнікі ўсіх працоўных калектываў абавязаны забяспечыць кантроль за вытворчай і працоўнай дысцыплінай, захаваннем маёмасці, захоўваннем супрацьпажарнай бяспекі і бяспекі працы (у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, кожны тыдзень па гэтых і іншых пытаннях будуць праводзіцца рэйды). У рашэнні запісаны канкрэтныя даручэнні па ўдасканаленні сістэмы аховы матэрыяльных каштоўнасцей, павышэнні эфектыўнасці прафілактыкі злачыннасці, забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, ухіленні недахопаў па ахове працы і шэраг іншых.
Толькі там, дзе строгая дысцыпліна і належны парадак, дзе кіраўнікі і іх падначаленыя з усёй адказнасцю адносяцца да даручанай справы, магчыма дабіцца поспеху. Таму безадказнасці і безгаспадарчасці не павінна быць месца.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


