И в шутку, и всерьёз. В Поставах отметили День защитников Отечества (+ фото)

У Паставах напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны адбылося ўскладанне вянкоў да помнікаў у месцах воінскіх пахаванняў у гарадскім скверы і па вуліцы Чырвонаармейскай. У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, працоўных калектываў, воінскіх часцей Пастаўскага гарнізона.
Затым урачыстасці перамясціліся ў раённы Дом культуры, дзе сабралася больш за паўтысячы чалавек. Свята пачалося з выступлення народнага хору ветэранаў вайны і працы, якім кіруе былы ваенны дырыжор маёр Павел Пятровіч Рагіня. У выкананні самабытнага калектыву і саліста Уладзіміра Стубайлы прагучалі песні “Музыка нашай Перамогі” і “Афіцэры Беларусі”.
Прысутных у зале вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў. Ён адзначыў, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сапраўды усенародным святам. Для кожнага жыхара краіны ён стаў сімвалам глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, для каго справай свайго жыцця стала служэнне Радзіме.
У пастаўчан асаблівыя адносіны да гэтага свята. Наш раённы цэнтр вядомы як ваенны гарадок, дзе на працягу многіх дзесяцігоддзяў дыслацыраваліся буйныя вайсковыя злучэнні, дзе прафесія ваенных была і застаецца ў вялікай пашане. Сведчаннем таму стала Алея воінскай славы ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, дзе ўстаноўлена некалькі ўзораў баявой тэхнікі.
Слаўныя ваенныя традыцыі прадаўжаюць і дабіваюцца добрых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці сённяшнія воіны Пастаўскага гарнізона. Няспынная работа па павышэнні ўзроўню баявой гатоўнасці, умацаванні воінскай дысцыпліны і правапарадку вядзецца ў аддзеле пагранічнай службы “Паставы” Смаргонскай пагранічнай групы. Толькі ў 2012 годзе пагранічнікамі затрыманы 42 парушальнікі прыгранічнага рэжыму, канфіскавана 16 адзінак зброі, на дзясяткі мільёнаў рублёў матэрыяльных каштоўнасцей.
Важкі ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі краіны ўносіць Асобны авіяцыйны атрад органаў Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. За мінулы год зроблена 150 вылетаў на ахову Дзяржаўнай граніцы, затрымана 18 яе парушальнікаў і 92 парушальнікі пагранічнага рэжыму.
Надзейна ажыццяўляе кантроль за перасячэннем Дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы асабовы склад першага радыётэхнічнага цэнтра. Сярод падраздзяленняў 49-ай радыётэхнічнай брыгады па выніках аператыўнай дзейнасці ў 2012 годзе яму прысуджана першае месца.
Вядучае месца ў сістэме медыцынскага забеспячэння органаў пагранічнай службы займае 1-ы ваенны шпіталь. Звыш 3000 ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і Узброеных сіл, цывільных грамадзян атрымалі тут у мінулым годзе кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
В. П. Арэхаў павіншаваў удзельнікаў сходу са святам, пажадаў кожнаму абаронцу Айчыны поспехаў у службе, шчасця, здароўя, міру і дабрабыту, уручыў групе афіцэраў і прапаршчыкаў часцей Пастаўскага гарнізона Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і Падзякі старшыні райвыканкама.
Завяршылася ўрачыстая частка выступленнем цяперашніх і будучых абаронцаў Айчыны.
Як і летась, арганізатары свята — работнікі раённага Дома культуры — прапанавалі пастаўчанам забаўляльную шоу-праграму “Цудоўная пяцёрка”. І калі ў мінулым годзе ў ёй у асноўным удзельнічалі мужчыны — работнікі сілавых структур, то сёлета “рызыкнулі” пасапернічаць каманды, у якіх пераважалі жанчыны і дзяўчаты. Яны не спалохаліся бліснуць талентамі, армейскай выпраўкай, сілай і знаходлівасцю, захаваўшы пры гэтым усе самыя найлепшыя якасці, уласцівыя толькі прыгожай палове чалавецтва.
На “перадавую” выйшлі прадстаўнікі каманд “Экіпаж” — Асобнага авіяцыйнага атрада органаў пагранічнай службы, “Высокі ціск” — філіяла раённага вытворчага ўпраўлення “Паставырайгаз”, “Айбаліт” — цэнтральнай раённай бальніцы, “Мані-мані” — раённага спажывецкага таварыства, “Легкадумныя дзяўчаты” — абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь”.
У “Стаўку Галоўнакамандуючага” (а па-цывільнаму — у журы) увайшлі: намеснік старшыні райвыканкама (старшыня журы) Ю. М. Кісялёў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: ідэалагічнай работы — Г. М. Чаплінская, культуры — А. Ф. Сакалова, па справах моладзі — Н. М. Субко, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” М. Л. Пылінская, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, капітан каманды-пераможцы мінулагодніх гульняў В. Л. Врублеўскі.
А самым шматлікім аказаўся “тыл” — госці свята, віноўнікі ўрачыстасці і гледачы, сярод якіх асабліва выдзяляліся балельшчыкі з груп падтрымкі.
Дасканала і ўмела кіравала на сцэне “баявымі” дзеяннямі вядучая, аўтар сцэнарыя шоу-праграмы, рэжысёр раённага Дома культуры Алена Слядзеўская. Ад імя ўсіх жанчын яна павіншавала абаронцаў Айчыны са святам і адзначыла, што сённяшні вечар стане для іх яшчэ адным падарункам — творчым. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што ён, па агульным меркаванні, удаўся, атрымаўся на пяцёрку з плюсам.
Перш чым дайсці да пераможнага фінішу, камандам давялося прайсці і пераадолець шмат выпрабаванняў. Галоўнымі з іх сталі конкурсы пад назвамі: “Раўняйся! Смірна!” Раўненне на свята!” (візітка), “Пад грыфам “Абсалютна сакрэтна” (хатняе заданне), “Мінута славы” (творчы праект).
Расказаць падрабязна пра ўбачанае і пачутае проста немагчыма. Падчас выканання конкурсных заданняў было мноства захапляльных, нечаканых эпізодаў і нумароў, якія выклікалі радасць, смех, весялосць.
Сваёй артыстычнасцю, творчым падыходам паланілі работнікі газавай гаспадаркі. На практыцы яны займаюцца вельмі адказнай, сур’ёзнай справай, якая не даруе памылак, патрабуе высокага майстэрства і прафесіяналізму. Гэтага ў іх не адымеш, як і ўмення спяваць, танцаваць, жартаваць. Асабліва ўдалай атрымалася сцэнка з удзелам папулярных герояў-гастарбайтараў. Дзякуючы ім каманда “Высокі ціск” настолькі захапіла гледачоў, што ў многіх ад смеху сапраўды мог павысіцца артэрыяльны ціск. Суцяшала, што на сцэне прысутнічалі медыкі, гатовыя аказаць неадкладную дапамогу.
Дарэчы, у сваёй прафесіі медыцынскія работнікі таксама з’яўляюцца абаронцамі — стаяць на ахове здароўя насельніцтва. Каманда “Айбаліт” даказала, што ўрачы, фельчары здольны лячыць чалавека не толькі медыцынскімі прэпаратамі, але і настроем, весялосцю, душэўнасцю. Усе гэтыя якасці, праявіўшы арыгінальнасць, яны прадэманстравалі падчас выканання конкурсных заданняў, устанавіўшы цесны кантакт з глядацкай аўдыторыяй і атрымаўшы заслужаныя апладысменты.
Пад назвай “Мані-мані” выступала каманда раённага спажывецкага таварыства. Прыгожыя дзяўчаты паўсталі перад гледачамі сучаснымі работнікамі гандлю, якія ўмеюць зачараваць, прыцягнуць пакупніка. Яны трапна прадэманстравалі і свае хібы ў абслугоўванні людзей, якія на гэты раз выклікалі не асуджэнне, а смех, прымусілі патэнцыяльных пакупнікоў па-іншаму паглядзець на прафесію прадаўца. “Таленавітыя, разумныя, прафесіянальныя” — такую ацэнку і трэцяе месца ў конкурсе атрымалі ад журы кааператары.
Самай шматлікай, актыўнай і падрыхтаванай паказала сябе група падтрымкі рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь”. Іх “Легкадумныя дзяўчаты” заслужылі такой увагі. На самой справе яны сур’ёзна і адказна ставяцца да выхавання і ўмацавання здароўя дзяцей, а на святочнай шоу-праграме даказалі, што здольны вырашаць і вайсковыя задачы, праблемы мужчын, могуць любога з іх узяць у “палон”. Задорныя, энергічныя, абаяльныя дзяўчаты смела штурмавалі конкурсныя вышыні і заслужана выйшлі на другое месца.
А перамагла надзвычай дружная, згуртаваная каманда “Экіпаж” — адзіная, у склад якой уваходзілі ваеннаслужачыя-прафесіяналы. Яны бездакорна, арыгінальна, з армейскім гумарам выканалі ўсе конкурсныя заданні, праявіўшы творчасць, сапраўдны калектывізм, узаемавыручку і знаходлівасць.
Старшыня журы Ю. М. Кісялёў назваў удзел каманд у святочнай шоу-праграме іх зорным часам. Дзяўчаты і жанчыны (якіх была большасць) паказалі, што яны не толькі прыгожыя, таленавітыя, вясёлыя, вострыя на язык, але і валодаюць лепшымі байцоўскімі якасцямі, вызначаюцца вытрымкай, вынослівасцю. А гэта сведчыць пра тое, што і на сваіх рабочых месцах яны з’яўляюцца такімі ж надзейнымі, прафесіянальнымі, жыццярадаснымі. Усе каманды атрымалі ад райвыканкама і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” дыпломы, каштоўныя падарункі і салодкія прызы, а шматлікія гледачы — зарад бадзёрасці і весялосці, незабыўныя ўражанні.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы
Подробнее Ольманские болота - клюквенный рай в центре Европы На стыке Брестской и Гомельской областей находится самый большой в Европе комплекс верховых, переходных и низинных болот, сохранившихся в


