Боль Афгана неподвластна времени
Дата 15 лютага 1989 года ўвайшла ў гісторыю назаўсёды — у гэты дзень апошнія савецкія салдаты пакінулі рэспубліку Афганістан. Спынілася дзесяцігадовая вайна, ахвярамі якой сталі тысячы ўраджэнцаў былога СССР.
Мінулі 24 гады. “Даўно”, — скажам мы. “Зусім нядаўна,” — лічаць воіны-інтэрнацыяналісты, якія і сёння да дробязяў памятаюць падзеі таго часу.
Штогод 15 лютага “афганцы” збіраюцца на мітынг, прысвечаны гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Адбыўся ён і сёлета. Ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся ўдзельнікі вайны ў Афганістане, родныя і блізкія загінуўшых у баях пастаўчан, ваеннаслужачыя, школьнікі. Раённую ўладу прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў і намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Сабраліся, каб аддаць даніну памяці загінуўшым і выказаць удзячнасць тым, хто вярнуўся з вайны жывым.
Першым перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Антонавіч Лушчык. Ён падзякаваў раённаму кіраўніцтву і баявым таварышам за падтрымку, падрабязна расказаў пра ўзоры тэхнікі, прадстаўленыя на алеі. “Жалезныя машыны вытрымлівалі не заўсёды, людзі ж цярпелі ўсё,” — падагульніў ён.
Тэму працягнуў былы камандзір Асобнага авіяцыйнага атрада, палкоўнік запасу, воін-інтэрнацыяналіст Станіслаў Ігнацьевіч Раманчук.
— Якой бы надзейнай ні была тэхніка, без прафесіяналаў яна нічога не вартая, — расказваў ён пра легендарны верталёт “МІ-8”, узор якога напярэдадні быў дастаўлены на алею. — Памятаю, як аднойчы вечарам налічылі на машыне 320 пулявых прабоін. Але ўсяго за ноч спецыялісты тэхнічна-эксплуатацыйнай часці аднавілі верталёт, і раніцай ён са шматлікімі алюмініевымі латкамі ўжо быў у паветры.
Адкрыю невялікі сакрэт: “МІ-8”, які знаходзіцца ў Паставах, шмат гадоў эксплуатаваўся ў В’етнаме. На ім нават лятаў былы кіраўнік кампартыі гэтай краіны таварыш Хо Шы Мін. Машына, дарэчы, дзеяздольная і сёння, але з-за выпрацоўкі рэсурсу яе палёты забаронены.

Станіслаў Ігнацьевіч падкрэсліў, што для яго і баявых сяброў вайна не скончылася: яна жыве ва ўспамінах. Палкоўнік запасу падзякаваў раённым уладам, а таксама Валерыю Антонавічу Лушчыку за стварэнне ў Паставах Алеі воінскай славы — дастойнага помніка героям ваенных падзей.
Удзел у ваенных дзеяннях прымалі каля трыццаці тысяч савецкіх салдат, сярод якіх было 109 ураджэнцаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і Пастаўшчыны. Трое нашых землякоў — Радзівон Мішута, Міхаіл Лапко, Аляксандр Урбель — пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Такой жа ўзнагароды ўдастоены нашы землякі Анатолій Васільевіч Голад і Анатолій Мікалаевіч Кулакоў.
Пасля ўскладання кветак і вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў раённы Дом культуры. Тут адбылася тэматычная праграма “Пакуль мы памятаем, мы будзем жыць”. Яе героямі, несумненна, сталі воіны-інтэрнацыяналісты Пастаўшчыны. Да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.
— Вельмі прыемна, што Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане займае ў нашым раёне такую актыўную пазіцыю, — адзначыў ён. — Вы, яе члены, — наглядны прыклад доблесці і мужнасці. Жадаю добрага настрою, аптымізму, далейшага плённага супрацоўніцтва з выканаўчай уладай.
Юрый Мікалаевіч таксама ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама Аляксандру Іванавічу Пешчаранкову і Станіславу Ігнацьевічу Раманчуку.
Шмат цёплых слоў і музычных нумароў прагучала ў той дзень для “афганцаў”. Памяць жыве, і не толькі ў абелісках..
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


