Дорогой, которая ведёт в небеса (памяти Ёзэфа Бульки)

Улетку 2009 года мае знаёмыя з-пад расійскага горада Іркуцка прыехалі ў Паставы ў госці. А я іх запрасіў у Мосар, каб яны на свае вочы ўбачылі наш беларускі Версаль. Пасля гэтага візіту адзін з гасцей сказаў: “Мы пабывалі ў казцы”.
Лета выдалася сонечным і прыгожым. Само надвор’е, здавалася, садзейнічала таму, каб яшчэ лепш адчуць усю веліч напружанай працы Юзафа Булькі, скіраваную на адраджэнне веры і карысць Святому Касцёлу. Мы, трое дарослых і трое дзетак, увайшлі пад браму і ўбачылі ксяндза-пралата, які ўважліва разглядаў штосьці на адной з мноства клумбаў з дзівоснымі кветкамі. Заўважыўшы нас, ён нягучна, але цвёрда сказаў: “Прыгажосць уратуе свет. А, друзі мае, — прадоўжыў ён, — да мяне завіталі, то добра, добра…” Павітаўшыся, я прадставіў яму сваіх гасцей-спадарожнікаў. Святар усміхнуўся добрай, ласкавай усмешкай, акінуў кожнага праніклівым, мудрым позіркам, падаў не адну, а дзве рукі, нібы жадаючы сагрэць сваёй айцоўскай цеплынёй.
Калі даведаўся, што госці з Іркуцка, яшчэ больш узрадаваўся і здзівіўся: “Гэта ж так далёка! А ведаеце, калісьці існавала нават Магілёўска-Іркуцкая дыяцэзія. Біскуп, напэўна, туды так ніводнага разу і не даехаў…” Потым госці атрымалі падарункі: хто — малітоўнік, хто — ружанец ці крыжык і нават кніжку пра Мосар. Ксёндз ласкава запрасіў усіх на Святую Імшу. Пасля азнаёміў нас з музеем, паказаў абраз Маці Боскай Вострабрамскай, правёў па Крыжовай дарозе, у канцы якой бруіла крынічка з гаючай вадою, адзначыў, што абраз Святой Багародзіцы прывезены да яе аж з Вялікабрытаніі чалавекам, які пазбавіўся з дапамогай гэтай крынічкі ад цяжкай хваробы. Мы таксама набралі той вады.
Дзеці захапляліся жывым кутком, дзе важны фазан дэманстраваў усю сваю прыгажосць, а страус, выцягваючы шыю, цікавіўся, што яму за прысмакі прывезлі. Там жа на сонейку грэліся свінкі, а ў цяньку схавалася хітрая ліска.
Госці пацікавіліся, што за крыжы стаяць на пагорку, трохі воддаль, за вадаёмам. Ксёндз Юзаф адказаў: “Гэта ёсць сэнс майго жыцця. Колькі вы бачыце там крыжоў, столькі людзей перастала піць гарэлку. Я змагаюся за цвярозасць і буду змагацца да апошняга дыхання!” Яшчэ ён паказаў нам пляцоўкі для валейбола і дыскатэкі, кампазіцыі з камення і кветак, а потым запытаў: “А ці запісалі вы свае пажаданні да Святога Юстына?” І распавёў пра тое, што Святы Юстын заўсёды дапамагае тым, хто да яго звяртаецца і шчыра верыць у яго. Узгадаў гісторыю пра кабету, якая папрасіла Святога Юстына, каб той дапамог яе чалавеку ўстаць на ногі, які з-за хваробы ляжыць ужо каля года. Прыйшла яна з касцёла дахаты, адчыніла дзверы, а яе муж сядзіць за сталом і патрабуе есці. Мае госці пераглянуліся, вярнуліся ў касцёл і штосьці запісалі ў кнізе да святога. Магчыма, тое, чаго нельга даручыць нікому.
Пазнаёміцца з Юзафам Булькам, гэтым святым чалавекам, мне пашчасціла восенню 1994 года. Напрыканцы рабочага дня мяне паклікалі ў дыспетчарскую Варапаеўскай дыстанцыі пуці да тэлефона: трэба было вырашаць пытанне па закупках тэхнікі. Раптам у памяшканне ўвайшоў сталы чалавек ва ўсім чорным, у шапачцы з чырвоным бумбонам (раней святароў у такім адзенні бачыць не даводзілася) і спытаў: “Дзе ёсць начальнік?” Дыспетчар Я. Шакола адказала, што яго кабінет на другім паверсе. “Добра, добра”, — сказаў наведвальнік і выйшаў. Гэта і быў ксёндз Юзаф Булька. Тагачасны галоўны механік дыстанцыі І. І. Шкорнік расказаў мне, якую нялёгкую працу робіць Булька па будаўніцтве касцёлаў, капліц, добраўпарадкаванні могілак у Пастаўскім, Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.
Праз чвэрць гадзіны ксёндз і начальнік дыстанцыі І. М. Віршута зайшлі ў дыспетчарскую. Вось тады я і быў прадстаўлены гэтаму святому чалавеку. Устаў, павітаўся, прамовіўшы: “Пахвалёны Езус!” Ксёндз адказаў на прывітанне, працягнуў мне зусім не святарскую, а, хутчэй, сялянскую руку з мазалямі і паціснуў маю. У кароткай нашай размове ён больш распытваў пра работу, сям’ю, жыццё. Яго мова з літоўскім акцэнтам мяне зацікавіла, а ксёндз растлумачыў, што ён родам з Літвы. Даведаўшыся маё прозвішча, сказаў некалькі слоў па-літоўску, якія не ўсе зразумеў, бо мае продкі хоць і жылі ў Літве, я нарадзіўся ў беларускай вёсцы Ракіты, якой цяпер няма, але за якой у той час была ўжо Літва. “Добра, добра”, — зноў прамовіў ксёндз і разам з начальнікам дыстанцыі выйшаў. А я доўга заставаўся пад уражаннем ад нечаканай сустрэчы з гэтым шчырым, мудрым і такім простым чалавекам.
Калі працаваў у дыстанцыі, то па службовых справах даволі часта даводзілася бываць у Варапаеве, там сустракаўся з ксяндзом Булькам. Запомнілася адна з сустрэч. Я з пуцейцамі пасля пагрузкі матэрыялаў на матавоз чакалі падчас абеду каля канторы дыстанцыі транспарт з Пастаў. Пад’ехалі “Жыгулі”, і з машыны выйшаў ксёндз Юзаф. Ён павітаўся, спытаў, ці смачна мы паелі і ці маем час яму дапамагчы. Даведаўшыся, што маем гадзіну, папрасіў пагрузіць каменне. І людзі пайшлі за ім без каманды. Працавалі ўсе шчыра, машыну загрузілі хутка, і яна пайшла да чарговай новабудоўлі. Манцёр пуці І. Хоміч (дарэчы, праваслаўны) сказаў: “Я не змог яму адмовіць, бо ён робіць святую справу і працуе разам з людзьмі”. А я ў той момант зразумеў, адкуль на руках святара мазалі…
Пабвянчаць малодшага сына Аляксея і яго абранніцу Наташу я папрасіў ксяндза Юзафа. Ён з радасцю даў згоду, але спытаў пра тое, ці ведаюць яны малітвы. Усю ноч перад гэтай адказнай падзеяй маладыя паўтаралі і вучылі малітвы. Удзень на некалькіх машынах паехалі ў Мосар. Ксёндз Юзаф сустрэў ветліва, распытаў маладых пра сур’ёзнасць іх намераў, запрасіў усіх у касцёл, павянчаў. Потым мы гасцявалі ў яго ў плябаніі, частаваліся чаем, а маладыя з цікаўнасцю слухалі яго парады пра сямейныя адносіны, любоў да Бога і адно да другога. Ва ўсіх быў цудоўны настрой, панавалі сяброўская атмасфера і супакой. Але і ў гэтыя хвіліны ксёндз працаваў, бо калі ўбачыў чыстыя, светлыя і добрыя вочы сведкі Вані Пучынскага, параіў яму паступаць у духоўную семінарыю і нават рэкамендацыю паабяцаў. Ад нечаканай прапановы хлопец разгубіўся, пачаў аднеквацца, маўляў, я праваслаўны, ды і жанаты. На гэта святар сказаў: “Тады ў праваслаўную акадэмію паступай. Я бачу, з цябе добры айцец выйдзе”. Пазней ксёндз-пралат хрысціў майго ўнука Кірыла. Такім чынам святар як бы апекаваўся над сям’ёй майго сына Аляксея. Ён быў чалавекам вельмі занятым, у яго не было вольнага часу, але пры кожнай сустрэчы са мною (ну хто я яму такі?) заўсёды распытваў пра Лёшу і Наташу, цікавіўся, як гадуецца Кірыл і ці з’явілася ў яго сястрычка.
У адзін з прыездаў у Мосар давялося пачуць, як ксёндз Юзаф рабіў заўвагі тым, хто не зусім так, як яму бачылася і як ён прасіў, даглядаў мясцовыя могілкі. Але ён не павышаў голасу, не выказваў крыўдных слоў. Гаварыў з бацькоўскай дабрынёй, таму людзі яго зразумелі і нават засаромеліся сваёй абыякавасці.
Давялося мне бачыць і як ксёндз Булька стаяў на каленях і цалаваў руку аднаму з маіх калег (па этычных меркаваннях яго прозвішча называць не буду) са словамі: “Я цябе прашу і заклінаю: кідай піць!” Гэта быў чалавек глыбокай веры, і ўсё, што ён рабіў — толькі па ласцы Божай і на хвалу Божую. Сустракаў ксяндза Юзафа ў Паставах у ваенным шпіталі, дзе ён рассаджваў з жанчынамі ў белых халатах прывезеныя з Мосара цудоўныя кветкі. “Няхай радуюць вока сваім хараством і дапамагаюць хутчэй папраўляцца хворым вайскоўцам”, — павітаўшыся, прамовіў ксёндз.
Аднойчы пры сустрэчы ён пачаў разважаць пра сваё пакліканне, якое, як дар Божы, прыйшло да яго ўжо ў сталым узросце. Узгадаў і сваё шчаслівае дзяцінства ў вёсцы, успомніў маці, усё тое гора, якое прынесла ў іх сям’ю вайна… Тады ён быў прыкладна ў такім жа ўзросце, як і мой бацька-нябожчык, таму я слухаў яго, як бацьку, не перабіваў. А ён вельмі шчыра адказваў на мае пытанні, гаварыў, што пагоршылася здароўе, дзяліўся планамі. На вялікі жаль, такая душпастырская размова была толькі аднойчы. І гэта сустрэча была апошняй. 9 студзеня 2010 года (я тады якраз быў пад Мінскам) мне пазванілі былыя калегі з Варапаева і паведамілі горкую навіну, што не стала нашага Булькі…
Ксёндз-пробашч Мосарскага касцёла Святой Ганны быў незвычайным чалавекам. Я адзін з тых тысяч, за каго ксёндз маліўся, над кім апекаваўся, пра каго памятаў. Мае ўспаміны — кропля ў моры людской падзякі за тое, што ён зрабіў. Запрашаю ўсіх, хто ведаў і любіў гэтага чалавека, памаліцца да Пана Бога нашага за душу ксяндза Юзафа, успомніць яго. Я ўпэўнены ў тым, што ён заступіцца за нас у Божым Валадарстве, таму што мы памятаем яго і любім.
Л. СЕМЯНАС,
былы начальнік участка Варапаеўскай дыстанцыі пуці,
няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


