Почему Владимир Гостюхин встречает Новый год на Лынтупщине?

Знакаміты артыст Уладзімір Гасцюхін мог бы сустрэць Новы год у любой кропцы свету, але зробіць гэта на Лынтупшчыне. Менавіта тут, сярод унікальных “дэкарацый” возера Балдук, ён асабліва шчаслівы. Чым так пакарылі нашы мясціны? Адказ — у інтэрв’ю Уладзіміра Гасцюхіна нашай газеце.
— Уладзімір Васільевіч, прыгадайце Ваша першае спатканне з лынтупскім краем.
— Гэта было гадоў дзесяць назад. Мой сябар меў недабудаваны дом у вёсцы Станчыкі, непадалёк ад заказніка “Блакітныя азёры”. Запрашэнне ў госці я атрымліваў даўно, і аднойчы ўсё ж такі выбраў час для паездкі. Калі ўпершыню ўехалі ў раён Блакітных азёр, проста абамлеў. Склалася ўражанне, што я трапіў у тайгу. Добра памятаю, як пайшлі гуляць да возера Балдук. Стаяў марозны студзеньскі дзень, але снегу не было. І вось перада мной замерзлая гладзь вады, праз якую віднеецца дно возера. Я быў ашаломлены яго чысцінёй. Не менш уразілі і іншыя азёры — Карасік, Акунёк, Імшарац, Балдучыца, рака Страча.
— Хутка вярнуліся ва ўлюбёныя мясціны?
— Праз год-паўтара. Папрасіўся ў госці летам, потым вясной… Мясцовая прырода настолькі мяне зачаравала, што стаў прыязджаць сюды пастаянна. Урэшце рэшт выкупіў у таварыша дом і абуладкаваў сабе сядзібу. Мяне зусім не збянтэжыла тое, што да Мінска каля 170 кіламетраў. Я доўга не мог знайсці сабе такое зацішнае месца для аднаўлення сіл, душэўнага адпачынку. І шчаслівы, што яно з’явілася. Мару пажыць тут хаця б паўгода, нікуды не выязджаючы. Але атрымліваецца пабыць максімум тыдзень-два.
— Чым займаецеся на дачы?
— Атрымліваю асалоду ад зносін з прыродай. Летам плаваю, шмат хаджу пешшу, зімой люблю лыжы. А пракаціцца на каньках па замерзлай Страчы — гэта наогул шчасце. Прыязджаюць сябры з Масквы, Мінска… Наша агульнае захапленне — лазня. Папарымся, пасядзім ля вогнішча, паспяваем песні — здаецца, больш нічога ў жыцці не патрэбна.
— У краі азёр грэх не парыбачыць…
— Не, я не рыбак і не паляўнічы. Люблю проста пасядзець у лодцы на Балдуку, зарадзіцца незвычайнай энергетыкай гэтага возера. У ім такая гаючая вада… Знаёмыя дайверы ныралі на глыбіню 44 метры (Балдук — адно з самых глыбокіх азёр Беларусі — аўт.). Расказвалі, што на дне — блакітная гліна, б’юць крыніцы. Пацвердзілі: там магнітная анамалія, зашкальваюць прыборы.
Мне ёсць з чым параўноўваць, я аб’ездзіў увесь свет. І на моры колькі разоў быў — на Кіпры, у Крыме… Сябры і сёння клічуць. А мне мора не патрэбна, у мяне ёсць возера Балдук.
— Якое ўражанне склалася аб Пастаўшчыне ў цэлым?
— Мне вельмі падабаюцца Паставы — такі ўтульны, чысты гарадок, ад якога вее цікавай даўніной. А як уражвае дарога да райцэнтра! Едзеш са Станчыкоў, а вакол палі, вёскі — невыказныя пачуцці. Людзі ўсюды простыя, добразычлівыя, прыветлівыя. Паўтаруся: я вельмі люблю пастаўскі край.
Хаця ёсць і сумныя рэчы. Так, часта па дарозе сустракаю паўмёртвыя вёскі. Такія дабротныя дамы — і пустыя. У Станчыках засталіся толькі чатыры карэнныя жыхары, астатнія — дачнікі. Толькі дзякуючы ім вёска ажывае. Дачнікі любяць зямлю, клапоцяцца пра яе, добраўпарадкоўваюць. Што не заўсёды скажаш пра мясцовых адпачывальнікаў. Так крыўдна і балюча бачыць смецце, якое яны пакідаюць у лесе пасля “тусовак”. Не берагуць прыгажосць, чысціню. А лес такі багаты! Колькі суніц, чарніц, брусніц, журавін, малін, грыбоў! І такія адносіны…
— На дачы любіце пачытаць?
— Вельмі. Мае любімыя аўтары — Быкаў, Караткевіч, Дастаеўскі, Астаф’еў, Бялоў, Распуцін, Алейнік… У мяне багатая бібліятэка. Я заўсёды чытаў запоем, шмат часу праводжу за кнігай і сёння. Часта вяртаюся да класікі, сучаснай літаратурай не захапляюся, як, зрэшты, і кіно. Узровень мастацтва няўхільна падае: яно стала больш дробным, пошлым, пустым. На жаль, шмат страчана. Ёсць шмат беспадстаўнага шуму і няма той інтэлектуальнай вышыні духу, якая была ў 80-ыя.
— Уладзімір Васільевіч, ці шмат працуеце?
— Я выбіраю работу толькі па душы. У фільмах цаню жывое, чалавечнае. Як заўсёды, здымаюся ў псіхалагічным кінематографе, дзе ёсць вобразы, характары, якія мне цікава раскрываць. Вельмі люблю сваю нядаўнюю працу “В лесах и на горах” — сагу пра купецтва, дзе сыграў галоўную ролю. Даражу “Дальнобойщиками” — гэта сапраўды народнае кіно, якое папулярнае сярод інтэлігенцыі і рабацяг, хлапчукоў і дзяўчат. Такія фільмы сёння рэдкія. Шмат, як я кажу, “гаворачых галоў”, якія нічога з сябе не ўяўляюць, а іх называюць зоркамі. Я ненавіджу гэта слова і не люблю, калі мяне так называюць. Я артыст, араты. Зоркі там, у вышыні.
— Што натхняе?
— Матэрыял, з якім я працую. Калі ён заводзіць, калі хочацца хутчэй прыступіць да работы — значыць, ён удалы. Натхняе жаданне працаваць, зарабляць, дапамагаць дочкам. Хаця сёння здымкі не прыносяць таго творчага задавальнення, якое было раней. Цяпер гэта катаржная праца па 14-16 гадзін у суткі.
— І ўсё роўна любіце горад?tc «— І ўсё роўна любіце горад?»
— Вельмі. Я гарадскі чалавек. Нарадзіўся ў Свярдлоўску, доўга жыў і працаваў у Маскве. Пасля пераехаў у Мінск, які палюбіў усім сэрцам. Лічу, што гэта адзін з найлепшых гарадоў у Еўропе. Чысты, дагледжаны — гэта яго вялікая вартасць.
— Новы год сустрэнеце ў вёсцы?
— Так, збяромся з сябрамі, блізкімі на дачы. Я люблю гэтае свята, адчуванне казкі, чаканне чагосьці новага. Наогул зімовыя канікулы выклікаюць найлепшыя эмоцыі. Заўсёды прыдумваем падарункі, гульні, ладзім “капуснікі”. А пасля — праца, праца, праца.
— Чаго чакаеце Вы ад новага года?
— Добрага настрою — гэта найлепшы падарунак.
— Уладзімір Васільевіч, што пажадаеце чытачам “Пастаўскага краю”?
— Нельга расставацца з тым, што прайшло, назаўсёды. Абавязкова вазьміце з сабой у новы год самыя яркія пачуцці, эмоцыі, успаміны. Жадаю як мага больш новага і цікавага: пакахаць, знайсці сапраўдных сяброў, добрую працу… Няхай у сем’ях будзе дабрабыт, у справах і прафесіі — поспех. І абавязкова любіце сваю зямлю — яна таго вартая.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Уладзіміра ГАСЦЮХІНА.
Даведка «Пастаўскага краю»:

Уладзімір Васільевіч Гасцюхін нарадзіўся 10 сакавіка 1946 года ў Свярдлоўску. Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (1970). Пасля воінскай службы працаваў у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі. З 1982 года — акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР, Беларускай ССР, прэміі Ленінскага камсамола, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму “Золотой Витязь”, уладальнік Нацыянальнага кінапрыза “Хрустальный Аист” у намінацыі “Найлепшая мужчынская роля” (фільм «Прикованный»), прэміі расійскіх кінакрытыкаў “Золотой Овен” і інш.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Як шляхта каляды спраўляла
Подробнее Аж да 18 стагоддзя галоўным зімовым святам у беларусаў былі Каляды. Выраз жа “Новы год” не ўжываўся беларусамі аж да эпохі Асветы, гэта значыць, да другой паловы 18 стагоддзя...


