Экзатычныя жывёлы Кузьміновых
Многія з тых, хто ўязджае ў Варапаева з боку Пастаў, прыпыняюцца каля аднаго з дамоў па левым баку вуліцы Вакзальнай. Увагу прыцягваюць прыгожыя высокія (да 90 сантыметраў) жывёліны з кароткай бліскучай шэрсцю чорнай, карычневай, гнядой, белай, плямістай масці. Гэта рэдкія для Беларусі нубійскія козы.
Ад сваіх суродзічаў іх адрозніваюць гар баты нос і доўгія апушчаныя вушы. Большасць іх — бязрогія. У казлоў рогі разгалістыя, падобныя да барановых. Казінае царства належыць сям’і Кузьміновых. Святлана Казіміраўна з захапленнем расказвае пра сваю гаспадарку. Цяпер на падвор’і ўтрымліваецца 9 такіх коз, два казлы гэтай жа пароды і тры зааненскія казы. Вясной іх намнога больш. А яшчэ ёсць джэрсейская карова і тры цялушкі такой жа пароды — паўтара года, дзесяці і шасці месяцаў.
— Першую звычайную казу набылі каля чатырнаццаці гадоў таму, — расказвала Святлана Казіміраўна. — Цяжка хварэў малодшы сын Кірыл. Ніякія медыкаменты палёгкі не прыносілі, нам параілі лячыць свежым казіным малаком. Хлопчык пайшоў на папраўку, і мы завялі яшчэ некалькі коз. Зааненскіх купілі каля Віцебска. Маленькіх казлянятак прывезлі з мужам у вялікай сумцы цягніком.
Святлана Казіміраўна ў той час працавала адміністратарам у гасцініцы гарпасёлка. Чакалася скарачэнне кадраў. Яна звольнілася па ўласным жаданні і вырашыла займацца гаспадаркай. Ды не простай хатняй жывёлай — нубійскімі козамі. Іх радзіма — Нубійская пустыня ў Паўночным Судане. Выпадкова ўбачыла ў інтэрнэце гэтых экзатычных жывёлін і захацела развесці такіх на сваім падвор’і. Задавальненне дарагое, тым не менш на сямейным савеце вырашылі набыць.
— Нубійскіх коз называюць інтэлігентамі сярод іншых парод, — расказвала С. К. Кузьмінова. — Яны дружалюбныя, разумныя, грацыёзныя. У іх доўгія ногі і тонкая шыя. Прыгажуні! А верныя, як сабакі. Калі зааненскія бягуць наперад мяне, то гэтыя — толькі побач, ды яшчэ ў вочы заглядваюць. Люблю іх і за тое, што не маюць прывычнага спецыфічнага паху, смачнае малако, якое нагадвае марожанае пламбір. Высокаўдойныя: першаакотка дае да чатырох літраў за суткі, трэцяй і чацвёртай лактацыі — да сямі. Ёсць рэкардыстка, ад якой надойваю восем літраў. Малако высокай тлустасці. З дзесяці літраў атрымліваецца два з паловай кілаграмы тварагу. Вельмі смачныя і пажыўныя смятана і масла. Масла б’ецца хутка — дастаткова некалькі хвілін патрэсці ў трохлітровым слоіку смятану, як яна ператворыцца ў масла. Сыр з малака нубійскіх коз прызнаны самым смачным у свеце. Прыплод каза прыносіць два разы ў год па два-тры казляняці. Нубійскія чыстапародныя козы дарагія. Маладняк цэніцца ў 500-800 долараў. Па іх да нас прыязджаюць з розных куточкаў не толькі вобласці, але і краіны.
Выручаных за дойную казу грошай хапае на набыццё сена на зіму на ўвесь статак, за казляня — на камбікорм і вітамінныя дабаўкі. Нубійскія козы любяць цяпло. У Кузьміновых абсталяваны дыхтоўныя хлявы. Раніцай асноўныя клопаты па гаспадарцы Святлана бярэ на сябе. Муж працуе ў “Каапнарыхтпрамгандлі” ў Паставах, штодня ездзіць на работу. А вечарамі і ў выхадныя дні ўпраўляюцца разам.
— У мяне самы лепшы муж: надзейны, клапатлівы, старанны, — дзялілася Святлана. — Хоць і ў маіх руках “паслухмяны” малаток, Саша імкнецца ўсё зрабіць сам. Дапамагаюць таксама сыны: 27-гадовы Арцём і 16-гадовы Кірыл. Раней ніколі не думала, што буду трымаць коз, карову. А цяпер так захапілася! Люблю жывёлу, мне падабаецца даглядаць яе і назіраць за ёй, ды і прыбытак маем. Шмат карыснай інфармацыі чэрпаю з інтэрнэту, чытаю часопісы, іншую літаратуру. У “Аднакласніках” ёсць групы аматараў развядзення экзатычных коз, джэрсейскіх кароў.
Каровы джэрсейскай пароды высокапрадукцыйная прыгожыя, рыжавата-бурай масці. Выведзены на востраве Джэрсі, які знаходзіцца паміж сучаснымі Англіяй і Францыяй, у праліве Ла-Манш. Тлустасць малака дасягае 7 працэнтаў. Першую цялушачку Кузьміновым прывёз фермер з Гомельскай вобласці. Ёй далі мянушку Лайма. Яна прывяла Дзіянку. А затым купілі яшчэ дзвюх цялушачак. Святлана не толькі доіць, корміць жывёлу, яна навучылася і акоты-ацёлы прымаць. Вялікую дапамогу аказваюць варапаеўскія ветурачы Аляксандр Рудак і Міхаіл Брэскі.
— Вялікае дзякуй Аляксандру і Міхаілу. Яны многаму мяне навучылі, — гаварыла гаспадыня. — Падказвалі, як абыходзіцца з жывёлай, давалі парады. У любы момант магу па тэлефоне параіцца з Відай Грэська з Лынтуп. Мы некалі з ёй разам вучыліся ў аўташколе, сядзелі за адной партай, а зараз Віда — мой кампетэнтны кансультант.
Гутарыла са Святланай Казіміраўнай, а козы з цікавасцю сачылі за намі праз сетку. Па садзе на прывязі хадзілі вялікія бараны, тут жа шчыпалі траву качкі, далей пасвіліся зааненскія козы, каровы. Даглядаць усю гэту жыўнасць нялёгка (няма ні выхадных, ні водпуску, нават паехаць куды-небудзь сям’ёй на дзень не атрымліваецца). І нескладана. Было б жаданне — будзе і задавальненне, а таксама экалагічна чыстыя прадукты харчавання і прыбытак у сямейны бюджэт.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Обнаружена неизвестная ранее картина эпохи ВКЛ
Подробнее Обнаружена неизвестная ранее картина с изображением Николая Радзивилла “Черного”. Согласно заключению экспертизы, проведенной специалистами из Академии наук и Национального


