Работы вядуцца законна
У адзін з кастрычніцкіх дзён у рэдакцыю райгазеты пазваніла жанчына і ад імя жыхароў вуліцы Чэхава, што ў райцэнтры, прасіла, каб неадкладна прыехаў карэспандэнт і сфатаграфаваў, як у прычыгуначнай паласе нішчаць вялізныя дрэвы.
Па ўказаным адрасе прыбылі амаль адначасова з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. І. Казаком і галоўным спецыялістам інспекцыі А. А. Гатоўчыкам. Тут сапраўды было спілавана некалькі дрэў, апрацоўку якіх вялі рабочыя Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Але на той час, на жаль, адсутнічаў майстар, які кіраваў работамі. Высветліць сітуацыю дапамог начальнік Пастаўскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва П. М. Райчонак.
— У адпаведнасці з раённай праграмай будаўніцтва жылля, у 2015 годзе ў Паставах пачата ўзвядзенне шматкватэрнага жылога дома ў новым мікрараёне па вуліцы Зялёнай, — адзначыў Павел Мікалаевіч. — А ўвогуле, у адпаведнасці з планам генеральнай забудовы райцэнтра, у мікрараёне шостага гарадка прадугледжана пабудаваць шэсць 40-, 60- і 80-кватэрных жылых дамоў. Адначасова прадоўжацца работы па індывідуальнай забудове вуліцы Азёрнай. У недалёкай перспектыве тут справяць наваселлі некалькі соцень сем’яў. Для таго каб яны маглі гарантавана карыстацца ўсімі зручнасцямі і выгодамі, праектам прадугледжана будаўніцтва сучасных інжынерных сетак, якія ўключаюць каналізацыю, цепла-, вода- і электразабеспячэнне. Існуючыя на цяперашні час магутнасці не змогуць забяспечыць жыццядзейнасць новага жылога мікрараёна.
Напрыклад, для таго каб засілкаваць яго электраэнергіяй, у раёне электрычных сетак па вуліцы Чырвонаармейскай будзе зманціравана спецыяльнае абсталяванне з пракладкай дзвюх кабельных ліній 10 кВт да цэнтральнай размеркавальнай падстанцыі, размешчанай па вуліцы Ленінскай (мікрараён АБП “Рассвет Пастаўскі”). Працягласць ліній складзе больш за чатыры кіламетры. Цяпер вядуцца работы па падрыхтоўцы тэрыторыі. З улікам ахоўнай зоны, праходжання тэхнікі шырыня лініі павінна быць каля 10 метраў. Яе і трэба ачысціць, прывесці ў парадак. Гэта не так і проста, бо кабель пройдзе пад чыгункай і ўздоўж яе, праз раку Мядзелку, па лясістай і іншай мясцовасці. Дазвол на правядзенне работ дадзены інспекцыяй Дэпартамента па кантролі і наглядзе па Віцебскай вобласці. У адпаведнасці з ім спілоўвалі дрэвы і ў чыгуначнай лесапасадцы. Што датычыць заказчыка будаўніцтва, то ён, у адпаведнасці з праектам, павінен будзе кампенсаваць нанесены прыродзе ўрон шляхам пасадкі новых дрэў у горадзе.
На здымку: на гэтым месцы пройдуць кабельныя лініі.
Пётр КУРЫЛОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как проверить надежность организации или ип?
Подробнее Как выбирать исполнителя? Как проверить сайт и юридическое лицо. Проверка договора. Особенно это касается договоров заключаемых с ИП или с маленькими организациями вроде ЧТУПов и пр.


