Нагода для свята — тры важныя падзеі
Пробашч камайскага касцёла ксёндз Яцэк Хутман на працягу ўсёй сваёй святарскай дзейнасці ў Камаях зрабіў для касцёла, а значыць і для людзей, столькі, што ўсе добрыя справы можна пералічваць вельмі доўга. Ён паводзіць сябе як сапраўдны сын Беларусі, ведае яе мову, робіць усё магчымае для адраджэння нашай гісторыі і духоўнай спадчыны. І гэта ўрачыстасць адбылася дзякуючы нястомнай працы пробашча па вяртанні забытых імён таленавітых людзей, чый лёс звязаны з камайскім касцёлам.
18 кастрычніка святочна прыбраны касцёл не мог змясціць усіх людзей, не толькі сваіх парафіян, але і гасцей, якія прыехалі з Расіі, Літвы, Латвіі і многіх куточкаў Беларусі.
А найгалоўнейшы з іх — біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, якога ўсе, а асабліва тыя, хто рыхтаваўся прыняць сакрамант канфірмацыі, чакалі з вялікай радасцю. Высокі госць і ўзначаліў святую Імшу, якой распачалося свята. А нагодай для яго з’явіліся тры важныя падзеі: асвячэнне фрэсак, гадавіна памяці ксяндза Е.Папялушкі і 100-годдзе святарскай дзейнасці ксяндза Стаповіча.
Прыгожа, узнёсла і ўрачыста, як, дарэчы, і заўсёды, прайшоў сакрамант канфірмацыі. Духа Святога прымалі 38 чалавек рознага ўзросту і рознага сацыяльнага становішча. Затым адбылося асвячэнне адноўленых фрэсак у капліцы імя Святой Марыі і Святога Юзафа, фундатарамі якой з’яўляюцца Сулістроўскія. Выконвалі гэту філігранную работу Аляксандр Ліпскі з сынамі. Капліца набыла новы воблік і, здаецца, напоўнілася незвычайным, нябесным святлом, якое пранікала ў душы прысутных.
У сваім казанні біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу бежмаваных і ўсіх прысутных на тое, што хараство святыні павінна ўсім нагадваць, каб не забывалі дбаць пра хараство сваёй душы. А для гэтага трэба прагнуць Бога.
У святых няма моўных перашкод, яны асвячаюць нас святлом з неба, апякуюцца над намі, заступаюцца за нас. Ксёндз-пакутнік Ежы Папялушка хоць нарадзіўся ў Польшчы, але яго этнічнай радзімай была Беларусь, дома ўсе размаўлялі па-беларуску. Калі б не такое кароткае жыццё, то ён наведаў бы Беларусь і, безумоўна, Камаі, дзе зараз знаходзіцца яго абраз, захоўваюцца яго мошчы. 11 кастрычніка тут была асвечана фігура блаславёнага.
Адзначыць 100-годдзе пачатку святарскай дзейнасці ксяндза-паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка), якая распачалася ў Камаях у 1915 годзе, прыехалі госці з Астравеччыны на чале з ксяндзом Анатолем. Ён працаваў у клюшчанскім касцёле — парафіі, дзе нарадзіўся Сваяк. Прыехалі і даследчыкі: вядомы краязнаўца І. П. Драўніцкі, мастак А. Цыркуноў, творчая інтэлігенцыя і нязменны ўдзельнік імпрэз —гурт “Балцкі субстрат” з Мінска. Была паказана прэзентацыя фотаздымкаў “Усе яго дарогі вялі да алтара”. І госці, і гаспадары чыталі вершы Казіміра Сваяка і свае, яму прысвечаныя. Генавефа Дубіловіч прачытала верш “Памяці Сваяка”, у якім яскрава адлюстраваны падзеі таго далёкага часу, калі ў Камаі на працу прыехаў ксёндз Стаповіч. Другая настаўніца, Яніна Сінкевіч, чытала баладу Сваяка “Грэшніца”, затым правяла паралелі з уласным лёсам, падкрэсліла, што кожны чалавек мае надзею на адкупленне. Святлана Буланава прысвяціла Сваяку верш-малітву “Я нарадзіўся ў Баранях…” Дзяліліся ўспамінамі, гучалі песні.
Максім Іўкін прапанаваў прысутным цікавую і рознабаковую віктарыну “Сцежкамі паэта”, прысвечаную жыццю і творчасці К. Сваяка. На кожны адказ былі падрыхтаваны каментарыі, якія дапамагалі раскрыць малазнаёмыя старонкі біяграфіі і творчасці святара-паэта. А Святлана Буланава правяла дыктоўку, асновай да якой узяла замалёўку К.Сваяка “Аб нашай “простай” беларускай мове”.
І. ВАЛУЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как проверить надежность организации или ип?
Подробнее Как выбирать исполнителя? Как проверить сайт и юридическое лицо. Проверка договора. Особенно это касается договоров заключаемых с ИП или с маленькими организациями вроде ЧТУПов и пр.


