Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі два сэрцы б’юцца ва ўнісон

Калі два сэрцы б’юцца ва ўнісон

Сяброўства Арцёма і Ані зарадзілася падчас вучобы ў Варапаеўскай сярэдняй школе. Перарасло ў моцнае каханне, і праз пяць гадоў, калі абаім споўнілася па 20, яны стварылі сям’ю. Сёлета Вайцяшонкі адсвяткавалі ружовае вяселле.

Арцём —  камандзір аддзялення пажарнага        аварыйна-выратаваль нага паста №13 РАНС. У аддзеле па надзвычайных сітуацыях праходзіў альтэрнатыўную службу. Прафесія ратавальніка спадабалася, таму і працягнуў служыць. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. Калегі ведаюць яго як адказнага, стараннага супрацоўніка. Любіць сваю работу і ганарыцца ёй. А пасля службы з радасцю спяшаецца дамоў, дзе яго чакаюць жонка і два сыночкі.

Аня закончыла дзве акадэміі: Маскоўскую гуманітарную і Мінскую паслядыпломную. Мае спецыяльнасці псіхолага і дэфектолага. Працавала ў Варапаеўскім дзіцячым садку. Цяпер у водпуску па доглядзе малодшага сына Антона. Яму два з паловай гады. Старэйшы, Глеб, — чацвёртакласнік.

Два гады таму сям’я пераехала ў свой дом. Да гэтага жылі то з Арцёмавымі бацькамі, то з Анінымі, здымалі жыллё. Урэшце вырашылі набыць уласнае. Домік купілі невялікі і непрыглядны. Але дзякуючы ўмелым рукам маладога гаспадара, дапамозе бацькоў, сяброў, радні, ён ператварыўся ў прасторны і прыгожы. Зрабілі прыбудову размерам 6х6 метраў, па-сучаснаму абсталявалі ўнутры, аздобілі звонку. Прысядзібны ўчастак з ранняй вясны да позняй восені патанае ў кветках. Шмат задум наперадзе.

У верасні Вайцяшонкі прымалі ўдзел у раённым конкурсе маладых сем’яў “Майстры сяла”, які праходзіў у аграгарадку Юнькі. Па выніках усіх заданняў набралі найбольшую колькасць балаў і сталі пераможцамі.

— Не чакалі такога выніку, — прызнаецца Арцём. — Ехалі, каб паўдзельнічаць, паспрабаваць свае сілы, паглядзець на іншыя сем’і, на іх узаемаадносіны. А тое, што перамаглі, вельмі прыемна.

— Мы выдатна правялі час, — дадае Аня, — хоць з асобнымі заданнямі справіцца было няпроста. Напрыклад, вызначыць сарты зерня, на хуткасць начысціць бульбы, морквы. А наша тэатралізаваная візітоўка! Выступаць прыйшлося як артыстам. Самае галоўнае — сустрэча і знаёмства з цікавымі сем’ямі, магчымасць новых сяброўскіх сувязей. Конкурс аб’яднаў лю­дзей, няхай і на вельмі кароткі час, даў магчымасць праявіць сябе, а нам — даведацца пра землякоў.

— Якой сямейнай стравай здзівілі суддзяў? — цікаўлюся.

— Качкай! — адказваюць. — Іх шмат трымаем на падворку. Завесці жыўнасць захацеў старэйшы сын і папрасіў у дзядулі труса. Трусінае сямейства разрастаецца. Завялі і качак. Кожную вясну набываем куранят-бройлераў і на зіму маем запас дыетычнага мяса. За ўсім гэтым патрэбны догляд. Мы працы не шкадуем, разам спраўляемся з усімі абавязкамі. Заўсёды можам разлічваць на падтрымку бацькоў.

Арцём і Аня жывуць адно для аднаго і для Глеба і Антошкі. Дзеці выхоўваюцца ў любові, але і ў дысцыпліне. Арцём — дбайны гаспадар, любячы муж, клапатлівы бацька. Ён упэўнены, што яго жонка — самая лепшая ў свеце, чулая, добрая, шчырая. А Ані спакойна за такім надзейным мужам — шчодрым, рашучым, мужным. У гэтай сям’і пануюць каханне і згода, пяшчота і павага. Тут два сэрцы б’юцца ва ўнісон. А гэта тыя каштоўнасці, што не купіш ні за якія грошы.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой