ДОМ, у якім утульна ўсім
24 кастрычніка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 35-годдзю Пастаўскай школы мастацтваў імя А. Ромера, было цёпла ад шчырых усмешак, прыемных успамінаў і радасных сустрэч. Павіншаваць «художку» прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, вучні школы, іх бацькі, выпускнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і культуры горада і раёна, дырэктары і выкладчыкі некаторых мастацкіх школ і студый выяўленчага мастацтва вобласці.
Першае, што кідалася ў вочы, гэта неверагоднае мноства разнастайных работ вучняў школы, якія вельмі шчыльна размясціліся ў фае будынка і самой канцэртнай зале і як магнітам прыцягвалі ўвагу прысутных. Усяго было выстаўлена 160 малюнкаў. Такой жа творчай, непаўторнай і прыгожай атрымалася прэзентацыя пад назвай, якая адпавядае сапраўднасці, «Дом, у якім утульна ўсім». Падчас яе ў вершаванай форме расказвалася пра школу, яе педагогаў, вучняў і выпускнікоў.
Сваю дзейнасць школа мастацтваў распачала 8 кастрычніка 1980 года. Каб даведацца, як праходзілі яе станаўленне і развіццё, чым яна жыве зараз, вядучая Таццяна Карпава прапанавала здзейсніць уяўнае марское падарожжа на караблі «Творчасць» і запрасіла на сцэну-«палубу» капітана — дырэктара школы Жанну Уладзіміраўну Курдо і прадстаўніка адміралцейства — начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіну Мікалаеўну Чаплінскую. Перад тым як спусціць карабель на ваду, апошняй было прадастаўлена ганаровае права разбіць аб яго борт бутэльку шампанскага.
— Прыемна, што пра школу ведаюць далёка за межамі нашага раёна. Гэта, у тым ліку, заслуга яе вучняў і выпускнікоў, якія пастаянна заваёўваюць узнагароды і дыпломы на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, арганізоўваюць персанальныя выставы, — адзначыла ў прывітальным слове Г. М. Чаплінская. — А дапамагаюць ім навучыцца бачыць і цаніць прыгажосць, рабіць першыя крокі ў выяўленчым мастацтве творчыя і неабыякавыя выкладчыкі, якім уласцівыя натхненне і пошук. Жадаю настаўнікам цярпення і такту, няхай будзе невычэрпнай крыніца вашай творчасці і натхнення. Выхаванцам школы — дапамагаць убачыць прыгажосць гэтага свету іншым людзям, няхай ваш талент будзе прызнаным, а работы — запатрабаванымі.
Першы прыпынак — «Бухта здзейсненых надзей». Яна, як ніхто іншы, ведае, як шмат зроблена на гэтым адрэзку шляху. Першыя пару гадоў мастацкая школа размяшчалася ў будынку тагачаснага гарадскога Савета, затым пераехала на вуліцу Кароткую, дзе і знаходзіцца па сённяшні дзень. Трыццаць пяць гадоў назад узяць у рукі алоўкі і пэндзлі выказалі жаданне 54 вучні. Іх сустрэлі выкладчыкі Алена Міхайлаўна Лоўчык і Іосіф Канстанцінавіч Атрахімовіч на чале з дырэктарам школы Ірынай Васільеўнай Илюхінай. Праз 4 гады ля штурвала карабля стала Ніна Віктараўна Бардзеева, а ў 1998 годзе на гэтай пасадзе яе змяніла Жанна Уладзіміраўна Курдо.
— Сёння ў асноўных групах займаецца 125 дзяцей, у падрыхтоўчых — 27. Пры школе працуе профільны клас. Нашы вучні атрымліваюць якасную адукацыю, удзельнічаюць у розных конкурсах і пленэрах. Іх работы ўпрыгожваюць установы адукацыі, культуры і аховы здароўя, а сёлета ўпершыню выстаўляліся на гарадскіх святах. Вучні — крыніца сілы і энергіі выкладчыкаў школы, — не хаваючы хвалявання, расказвала Жанна Уладзіміраўна. — У школе працуе высокапрафесійны зладжаны калектыў, які не толькі далучае дзяцей да прыгожага, але і займаецца мастацкім афармленнем устаноў горада і раённых мерапрыемстваў.
Даведацца пра кожнага паасобку можна было ў заліве «Настаўніцкі». Кожны дзень сустракаюцца са светам непаўторных характараў, пачуццяў, учынкаў і інтарэсаў Ніна Віктараўна Бардзеева, Наталля Уладзіміраўна Танана, Марына Раманаўна Скіндар, Ганна Браніславаўна Дрылінская, Марына Эдуардаўна Баразна і Іосіф Канстанцінавіч Атрахімовіч, які сярод калег слыве як маэстра. Сёлета рады педагогаў папоўніў былы вучань мастацкай школы Аляксандр Сяргеевіч Дзеравянка.
У гавані «Творчасць» былі падведзены вынікі двухдзённага восеньскага пленэру «Палітра Пастаўшчыны», прысвечанага 35-годдзю школы мастацтваў. Ён праводзіўся ўжо ў трэці раз і сёлета, дзякуючы шырокай геаграфіі ўдзельнікаў, набыў статус рэгіянальнага. Такое супрацоўніцтва ўзбагачае дзяцей і выкладчыкаў, вучыць сумеснай творчай працы, дазваляе ацаніць свае здольнасці і ўменні, дае магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі. Удзел у пленэры прынялі дырэктары, педагогі і навучэнцы Шаркаўшчынскай, Пастаўскай, Глыбоцкай, Полацкай школ мастацтваў і студый выяўленчага мастацтва цэнтра дзяцей і моладзі г. Браслава і г. Паставы.
З 485 выпускнікоў школы 107 атрымалі профільную адукацыю, дасягнулі значных вышынь у прафесіі. Некаторыя з іх у гавані «Творчасць» падняліся на «палубу», каб падзяліцца сваімі поспехамі, успамінамі, падзякаваць настаўнікам. Цікавымі атрымаліся расказы пра тое, як кожны прыйшоў у школу: кагосьці доўгі час угаворвалі бацькі, хтосьці да гэтага перахадзіў ва ўсе іншыя гурткі і секцыі, а хтосьці марыў пра паступленне ў «художку» не адзін год.
Завяршыўся круіз у горадзе Надзея, дзе цяперашнія вучні школы мастацтваў падзяліліся сваімі планамі, расказалі, што для іх значаць гэта ўстанова адукацыі і настаўнікі.
У адрас юбіляраў прагучала шмат цёплых слоў. Калектыву школы дзякавалі за супрацоўніцтва, жадалі шмат творчых задумак, удала рэалізаваных праектаў, энтузіязму і таленавітых вучняў. Ну і, вядома, несці ў свет прыгажосць, бо менавіта яна, як сцвярджаў Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, уратуе свет. У пацвярджэнне таго, што ўсе настаўнікі робяць гэта на працягу многіх гадоў, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры А. В. Слядзеўская ўручыла дырэктару школы мастацтваў грамату, якой адзначаны ўвесь калектыў. А ад раённага выканаўчага камітэта школа атрымала сертыфікат на суму чатыры мільёны рублёў.
На працягу вечара свае музычныя, танцавальныя і творчыя падарункі прысутным дарылі Мікіта Аўгусціновіч, Дзяніс Круглоў, Анастасія Пашкова, танцавальны калектыў «Скай дэнс», работнікі раённага Дома культуры і выпускніцы школы мастацтваў Дар’я Румянцава і Анастасія Брысь.
Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как проверить надежность организации или ип?
Подробнее Как выбирать исполнителя? Как проверить сайт и юридическое лицо. Проверка договора. Особенно это касается договоров заключаемых с ИП или с маленькими организациями вроде ЧТУПов и пр.


