Другасная, але патрэбная для перапрацоўкі
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 23 кастрычніка, разгледжана пытанне аб выкананні ў раёне Дзяржаўнай праграмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009—2015 гады. З інфармацыяй па ім выступіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама М. К. Доўмант. Заслуханы справаздачы дырэктара УП ЖКГ І. Г. Глушонка, старшыні праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкаўца, дырэктара філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” Е. В. Скіндар.
Адзначана, што з пачатку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы (2009 год) па стане на 1 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі раёна нарыхтавана 3432,2 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў (далей — ДМР), у тым ліку адходаў паперы і кардону — 1944,3 тоны, шкла — 1110,5, тэкстылю — 48, палімерных матэрыялаў — 112,5, зношаных шын — 217 тон. Тэмп росту аб’ёмаў збору ДМР у 2014 годзе да ўзроўню 2008-га склаў: па паперы і кардоне — 170,2%, шкле — 1288%, палімерных адходах — 317%, тэкстылі — 51%, шынах — 586%.
Асноўнымі аператарамі па нарыхтоўцы ДМР з’яўляюцца райспажыўтаварыства і УП ЖКГ. Дзяржзаказ па здачы шкла на бягучы год для райспажыўтаварыства і УП ЖКГ — па 100 тон. За 9 месяцаў імі здадзена адпаведна 164,5 і 270 тон. Адходаў шкла нарыхтавана столькі, што аператар не паспявае яго прымаць. Такому актыўнаму яго збору пасадзейнічала павышэнне закупачнай цаны — зараз за кілаграм шклабою здатчык атрымлівае 1000 рублёў. Складаней з нарыхтоўкай макулатуры, цана за кілаграм якой — 1300 рублёў. Тым не менш УП ЖКГ пры дзяржзаказе на год 130 тон за 9 месяцаў здаў яе 107 тон. Для райспажыўтаварыства дзяржзаказ намнога вышэйшы — 270 тон. За 9 месяцаў ён выкананы на 61% — нарыхтавана і здадзена 169,2 тоны.
Райвыканкам у прынятым рашэнні абавязаў райспажыўтаварыства правесці месячнік па зборы другаснай сыравіны, шырэй інфармаваць насельніцтва пра яе віды і закупачныя цэны, прадугледзець меры заахвочвання здатчыкаў. Перад прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі пастаўлена задача абавязковага выканання раней даведзеных заданняў па здачы ДМР. Яшчэ больш актыўную работу з насельніцтвам па раздзельным зборы ДМР абавязана весці УП ЖКГ.
Па астатніх відах ДМР дзяржзаказ не даводзіўся, але ёсць заданне аблвыканкама. За тры кварталы года ў раёне сабрана 28,6 тоны палімерных адходаў (71,4% да гадавога задання) і 76,6 тоны шын (90,5%), 4,1 тоны тэкстылю (41%).
Нарыхтоўка ДМР — справа дастаткова затратная і не з’яўляецца рэнтабельнай для прадпрыемстваў, якія гэтым займаюцца. Аднак, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2012 года №313, прадугледжана акумуліраванне сродкаў, якія паступаюць дзяржаўнай установе “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” ад вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў і тары, на выкананне Дзяржаўнай праграмы, у тым ліку на кампенсацыю юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў па зборы ДМР. Летась са сродкаў аператара райспажыўтаварыству і УП ЖКГ было выдзелена 749,8 млн рублёў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, і за іх набыты грузавы аўтамабіль, пагрузчык, вертыкальны прэс. Сёлета УП ЖКГ — 3,7 млрд рублёў, што дазволіла набыць грузавы аўтамабіль, смеццявоз, 64 кантэйнеры для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў. УП ЖКГ выйграла тэндар па закупцы лініі сартавання ДМР, і яна будзе набыта ў наступным месяцы. Таксама заключаны дагавор на набыццё 234 кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў на суму 1300 млн рублёў. Для перавозкі, упакоўкі і пагрузкі ДМР УП ЖКГ і райспажыўтаварыства маюць 2 грузавыя аўтамабілі, 2 смеццявозы, 4 прэсы і 2 пагрузчыкі. Усё гэта сведчыць пра тое, што магчымасці нарыхтоўкі і здачы ДМР у раёне пашыраюцца.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Какую недвижимость в Турции покупают белорусы?
Подробнее Недвижимость на побережье Турции представлена на любой вкус и на разный бюджет. Цены на квартиры сравнительно ниже, чем в аналогично развитых странах Европы. Как и на каких условиях купить


