“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

Такія пажаданні былі адрасаваны калектыву Пастаўскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці на яго 60-годдзі. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася 23 кастрычніка і пачалася з гімна навучальнай установы, які прагучаў у выкананні педагогаў і майстроў, паклаў пачатак усім далейшым дзеям, прысвечаным юбілею.
Дырэкцыя і ўвесь педагагічны ка лектыў актыўна рыхтаваліся да знамянальнай даты. У фае Дома культуры была разгорнута экспазіцыя фотаздымкаў, дакументаў, іншых матэрыялаў, якія расказвалі пра гісторыю навучальнай установы, многіх майстроў, выкладчыкаў і выпускнікоў, якія працавалі і вучыліся тут. Унушальным атрымаўся стэлаж з кубкамі, граматамі і дыпломамі, заваяванымі спартсменамі каледжа на спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Прыцягвалі ўвагу вырабы педагога-псіхолага Д. П. Касцень.
А ў зале Дома культуры два першыя рады амаль цалкам занялі летапісцы і стваральнікі гісторыі — ветэраны працы. Іх, а таксама сённяшніх работнікаў і лепшых навучэнцаў, шматлікіх гасцей вітаў дырэктар каледжа М. М. Лысёнак. Ён расказаў аб асноўных этапах станаўлення навучальнай установы, падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій у залежнасці ад вытворчай патрэбнасці, рабоце па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, творчых і працоўных дасягненнях педагогаў і навучэнцаў, шчыра падзякаваў ветэранам і тым, хто сёння прадаўжае іх справу, успомніў майстроў і выкладчыкаў, якіх ужо няма ў жывых.
Кветкі і сувеніры — ветэранам.
— У сваім развіцці ваша навучальная ўстанова прайшла выдатны шлях: ад прафтэхвучылішча да каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь М. С. Булько.— Пра вас ведаюць ва ўсёй Беларусі. Яшчэ ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя першыя выпускнікі добра зарэкамендавалі сябе на асваенні цалінных зямель у Казахстане. За шэсць дзесяцігоддзяў дасягнуты сапраўды значныя поспехі. Яны сталі магчымымі дзякуючы таму, што ў навучальнай установе пастаянна дзейнічае прафесійны, творчы педагагічны калектыў, які адказна ставіцца да падрыхтоўкі і выхавання кадраў масавых прафесій.
М. С. Булько зачытаў прывітальны адрас міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкова калектыву навучальнай установы і ўручыў падарунак — манументальную кнігу “Белая Русь со средины I тысячелетия до средины ХIII века”, асвечаную Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Частку кніг з яго благаславення перадалі Міністэрству адукацыі для ўручэння тым навучальным установам, якія паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі перад імі задачамі.
Начальнік аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь М. С. Булько ўручае Ганаровую грамату выкладчыцы А. І. Кухальскай.
— На працягу шасці дзесяцігоддзяў у Паставах вядзецца падрыхтоўка кадраў масавых прафесій, — гаварыў, вітаючы юбіляраў, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. — Побач з традыцыйнымі навучэнцы атрымліваюць новыя спецыяльнасці. Для гэтага створана і пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, мацнеюць сувязі з базавымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, ёсць вопытныя педагогі, майстры. У каледжы не існуе асаблівых праблем з наборам на вучобу. У сваёй большасці навучэнцы атрымліваюць трывалыя веды, пра што сведчаць паказчыкі паспяховасці. Асабліва хочацца падзякаваць педагагічнаму калектыву і навучэнцам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю і пажадаць цікава жыць і далей, развівацца, прымнажаць добрыя традыцыі.
Высокую ацэнку рабоце навучальнай установы даў начальнік аддзела прафесіянальнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама С. А. Каваленка і ўручыў калектыву прывітальны адрас і сертыфікат на 100 мільёнаў рублёў, якія стануць першапатковым узносам для набыцця сучаснага трактара айчыннай вытворчасці.
А потым Сяргей Аляксандравіч паведаміў, што мяняецца статус навучальнай установы — у адпаведнасці з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта, з 1 студзеня 2016 года дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці будзе ператвораны ў сярэднюю спецыяльную ўстанову — Пастаўскі дзяржаўны каледж. Ён будзе рыхтаваць кадры для некалькіх раёнаў заходняга рэгіёна Віцебшчыны.
Такую важную навіну ўсе прысутныя падтрымалі працяглымі апладысментамі, бо ў навучальнай установы адкрываюцца новыя перспектывы. Для таго каб іх ажыццявіць, запатрабуюцца яшчэ больш зладжаныя прафесійныя дзеянні ўсіх работнікаў. Да гэтага большасць педагогаў, майстроў і іншых спецыялістаў гатовы. Пра ўзровень іх падрыхтоўкі сведчаць і шматлікія ўзнагароды, якімі былі адзначаны на свяце некалькі дзясяткаў чалавек. Яны атрымалі Ганаровыя граматы і Падзякі Міністэрства і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, дырэкцыі каледжа.
Ля экспазіцыі з матэрыяламі пра гісторыю каледжа.
Напярэдадні і ў дзень святкавання ў адрас юбіляраў паступіла некалькі тэлеграм і прывітальных пісем. Адно з іх прыйшло з Расійскай Федэрацыі, з горада Барысаглебск. Калег з Пастаў павіншавалі выкладчыкі і супрацоўнікі сельскагаспадарчага тэхнікума, з якім шосты год працягваецца актыўнае супрацоўніцтва па розных кірунках.
Кранальным атрымалася відэавіншаванне выпускніка 1962 года, былога старшыні калгаса імя Суворава, Героя Сацыялістычнай Працы Алега Адольфавіча Валодзькі. З вышыні пражытага і перажытага ён высока ацаніў працу сваіх першых настаўнікаў, пажадаў, каб на пастаўскай зямлі з’яўлялася больш сапраўдных гаспадароў.
А потым былі віншаванні і падарункі ад прадстаўнікоў навучальных устаноў з Гарадка, Полацка, Відзаў, Глыбокага кіраўнікоў сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Пастаўшчыны. Выдатныя падарункі ў юбілейны год сваёй навучальнай установе падрыхтавалі самі педагогі і навучэнцы, узнагароджванне якіх адбылося ў намінацыі “Нашы дасягненні”. Па выніках мінулагодняга працоўнага семестра лепшым у вобласці прызнаны студэнцкі атрад “Задзеўе” (кіраўнік — В. М. Клянтак). Стыпендыятамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сталі Анастасія Пупкевіч, Уладзіслаў Лявіцкі і Ірына Бондар. Аляксандр Макаранка ўдастоены дыплома II ступені абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў “АРТ-вакацыі”. Каманды каледжа (трэнеры — Ю. Б. Трафімаў і А. А. Тарасевіч) выйшлі пераможцамі абласных спаборніцтваў па валейболе і міні-футболе сярод устаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны. Дыпломам I ступені рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, адзначана выканальніцкае майстэрства ўзорнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Л. У. Косава.
Трэнер Ю. Б. Трафімаў і яго каманда — чэмпіён вобласці па валейболе.
Момант узнагароджвання гэтых каманд і калектываў атрымаўся самым яркім і прыгожым, бо на сцэне сабраліся самыя працавітыя, таленавітыя і спартыўныя. Яны, як і многія іншыя юнакі і дзяўчаты, сёння з’яўляюцца лепшымі прадстаўнікамі вучнёўскай моладзі, а заўтра абавязкова праявяць сябе ў працы, грамадскім жыцці калектываў. За такімі — наша будучыня.
На святкаванні юбілею каледжа выступілі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”, салістка Марыя Лібоза і ансамбль танца “Дзяцінства” Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль барабаншчыц, танцавальныя калектывы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, СШ №1, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці каледжа. Завяршылася ўрачыстасць кампазіцыяй “Сцяганосцы” і феерверкам.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Какую недвижимость в Турции покупают белорусы?
Подробнее Недвижимость на побережье Турции представлена на любой вкус и на разный бюджет. Цены на квартиры сравнительно ниже, чем в аналогично развитых странах Европы. Как и на каких условиях купить


