У “акаймоўцы” саксафона і скрыпкі. У раёне прайшоў музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”
Кацярына Архіпава, Віктар Кісцень, Тамара Рэмез і Канстанцін Шараў.
24—25 кастрычніка ў нашым раёне прайшоў трэці музычны фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, які арганізуюць Пастаўскі райвыканкам сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і парафіяй касцёла Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Ён падарыў усім аматарам духоўнага музычнага мастацтва сустрэчу з ужо вядомымі і новымі на Пастаўшчыне выканаўцамі.
Менавіта старыя добрыя госці пастаўскай зямлі — выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, таленавітая арганістка Вольга Падгайская і лаўрэат міжнародных конкурсаў, саксафаніст Віталій Дарашук — адкрылі ў суботу фестывальную праграму ў Паставах, парадаваўшы ўсіх, хто прыйшоў у касцёл Святога Антонія Падуанскага, цудоўным канцэртам. На працягу гадзіны ў іх выкананні гучалі творы кампазітараў арганнай музыкі розных часоў — ад XІV стагоддзя да нашых дзён. В. Падгайская выканала і адзін твор уласнага сачынення — “Калыханку”. Затаіўшы дыханне, слухалі прысутныя чароўныя гукі, якія запаўнялі сабой усю прастору храма, адбіваліся рэхам ад яго скляпенняў і набывалі асаблівую глыбіню.
Вядучая канцэрта Маргарыта Захарыя.
За арганам Вольга Падгайская.
У нядзелю прычыніцца да высокага мастацтва мелі магчымасць таксама жыхары раёна. Раніцай адбыліся канцэрты ў касцёлах Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях і Святога Тадэвуша ў Лучаі. А днём арган зноў загучаў у Паставах. У гэты дзень перад слухачамі выступілі арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень, салістка ансамбля “Камерныя салісты Мінска”, скрыпачка Кацярына Архіпава і салісты Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў (арган) і Тамара Рэмез (вакал). Вяла канцэрты дыктар Беларускага радыё Маргарыта Захарыя.
І зноў, як і ў першы фестывальны дзень, паслухаць жывую музыку ў выкананні прызнаных майстроў, якія з’яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, прыйшлі сотні пастаўчан і жыхароў раёна. Дружнымі апладысментамі яны дзякавалі музыкантам за кожны твор. Але асабліва шчыра і доўга апладзіравалі салістцы Тамары Рэмез, чый непаўторны голас заварожваў сваёй чысцінёй і сярэбранымі пералівамі.
— Прыблізна ў адзін час у Беларусі праходзяць адразу тры фестывалі духоўнай музыкі: “Званы Сафіі” ў Полацку, “Залатагорская ліра” ў Мінску і “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”, — адзначыў пасля заканчэння канцэрта ў Паставах аўтар ідэі правядзення музычнага свята, эксперт-каардынатар нацыянальных і міжнародных культурных праектаў Беларускага фонду культуры Т. І. Стружэцкі. — І гэты фестываль наўрад ці адбыўся б, калі б у вашым горадзе не было такога ўзнёслага, прыгожага душой і сэрцам чалавека, як ксёндз-пробашч Анджэй Возьняк. Спачатку ён прадаставіў касцёл для канцэртаў у рамках Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. А зараз у яго сценах вы маеце яшчэ адну магчымасць слухаць цудоўную арганную музыку.
Шчырыя словы ўдзячнасці Тадэвуш Іванавіч адрасаваў таксама кіраўніцтву райвыканкама і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якія зрабілі ўсё, каб музычны форум праходзіў на належным узроўні. Пры гэтым выказаў надзею, што фестываль на Пастаўшчыне павінен існаваць многія гады, бо тут захаваліся чатыры цудоўныя арганы. У той час як далёка не ў кожным куточку Беларусі знойдзецца хаця б адзін аўтэнтычны інструмент у добрым стане, на якім могуць іграць музыканты самага высокага ўзроўню.
— Упэўнены, калі фестываль будзе жыць, ён прыцягне новых выканаўцаў і сюды абавязкова прыедуць арганісты з іншых краін. Хацелася б, каб яго лёс быў такім жа доўгім, як і “цымбалаў”, і вы маглі прыходзіць на канцэрты сем’ямі, з роднымі і сябрамі, — рэзюмаваў Т. І. Стружэцкі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская ў сваю чаргу заўважыла, што музыка, якая гучыць у намоленых стагоддзямі храмах, — асаблівая. Яна ўзбагачае нас духоўна, вучыць любіць жыццё і Бога, вядзе да веры. Ад імя ўсіх пастаўчан Галіна Мікалаеўна падзякавала Тадэвушу Іванавічу, які дапамагае арганізоўваць фестывалі, і музыкантам за цудоўны падарунак — чароўную музыку і магчымасць далучыцца да высокага выканальніцкага майстэрства. А затым уручыла гасцям і ксяндзу-пробашчу Анджэю Возьняку Падзячныя лісты райвыканкама і невялікія падарункі.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Какую недвижимость в Турции покупают белорусы?
Подробнее Недвижимость на побережье Турции представлена на любой вкус и на разный бюджет. Цены на квартиры сравнительно ниже, чем в аналогично развитых странах Европы. Как и на каких условиях купить


