Дзякуй, “Сафія”!
15 кастрычніка новае аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Пастаўскага ТЦСАН наведалі прадстаўнікі міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія”. Дзякуючы яго фінансавай дапамозе тут цалкам абсталявана трэнажорная зала. Сума праекта склала больш за 15 мільёнаў рублёў.
Дабрачыннае аб’яднанне супрацоўнічае з Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва не ўпершыню. Раней за яго кошт было набыта абсталяванне для кухні ў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, для пральні — у Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання.
У Беларусі “Сафія” ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1999 года. За гэты час рэалізаваны сотні праектаў — як у Мінску, абласных цэнтрах, так і ў шматлікіх рэгіёнах. Яны скіраваны на аказанне дапамогі пажылым, маламаёмным грамадзянам, інвалідам і іншым уразлівым катэгорыям насельніцтва.
У Паставы прыехала дэлегацыя ў складзе сямі чалавек. Сярод іх былі кіраўнікі гуманітарнай работы ў Беларусі Гэры і Кейлін Джон, чатыры юнакі-валанцёры з Амерыкі і выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. Мэта візіту — убачыць вынік сумеснай працы.
Гасцей сустракалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто і дырэктар ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская. Разам з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Ларысай Фень яны правялі экскурсію па пакоях нядаўна адкрытай установы, расказалі пра асноўныя кірункі яе дзейнасці.
Кабінет для масажу і ароматэрапіі, камп’ютарны клас і нават гасцінічны нумар — тут шмат што звяртае на сябе ўвагу. Але найбольш дэлегацыю цікавіла трэнажорная зала. Яна атрымалася прасторнай і сучасна абсталяванай. Дзякуючы “Сафіі” закуплены новыя вібрамасажор, магнітны велатрэнажор, магнітны эліптычны трэнажор, лаўка для прэса, дыванкі для аэробікі, стэп-платформы, абручы… Госці праверылі іх работу і кожны пазначылі спецыяльным лагатыпам.
— Мы прыемна ўражаны, — пракаменціраваў Гэры Джон. — Найперш таму, што бачылі, як выглядала гэта памяшканне да рамонту і ў яго працэсе. Адчуваецца, колькі сіл укладзена ў будаўніцтва аддзялення. Упэўнены, што яно будзе запатрабаваным у пажылых людзей, паспрыяе ўмацаванню іх здароўя. Праект закрыты, але планаў у нас, як заўсёды, шмат. Мы таксама аказваем дапамогу ўстановам аховы здароўя (напрыклад, у Віцебску рэалізуецца маштабная міжнародная праграма-трэнінг “Пярвічная рэанімацыя нованароджаных”), прапагандуем здаровы лад жыцця, сямейныя каштоўнасці. Напрыклад, у нас з жонкай сямёра дзяцей, амаль чатыры дзясяткі ўнукаў. У Патрыка, нашага валанцёра, трынаццаць братоў і сясцёр. Мы ўсе перакананы, што моцная дзяржава пачынаецца з моцнай сям’і.
Візіт дэлегацыі быў непрацяглым — яе ў той дзень чакалі на закрыцці яшчэ некалькіх праектаў у розных раёнах Віцебшчыны.
— Мы былі рады сустракаць у нашым аддзяленні такіх ганаровых гасцей, — адзначыла Д. І. Пякарская. — Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання шчыра ўдзячны “Сафіі” за такую важкую дапамогу. Спадзяёмся, што сумесныя праекты будуць працягвацца.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Игровые автоматы бесплатно: как играть в тестовые аппараты
Подробнее Профессионалы советуют новичкам, желающим безопасно освоить гемблинг, играть в демо-игровые автоматы. Такой софт доступен в качественных виртуальных казино и подразумевает бесплатный игровой процесс,


