Гэта трэба было бачыць
З 8 па 18 кастрычніка ў Беларусі праходзілі выступленні заслужанага ансамбля песні і танца Грузіі “Салхіно”. Калектыў выступіў у Віцебску, Наваполацку, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Мінску, Барысаве, Гомелі. Апошнімі на гастрольнай афішы значыліся Паставы.
Жыхары нашага горада і раёна практычна кожны месяц маюць магчымасць бываць на канцэртах вядомых артыстаў і калектываў, зорак эстрады не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Іх выступленні па-свойму значныя, запамінальныя, даюць гледачам шмат станоўчых эмоцый. Але тое, што давялося ўбачыць і пачуць падчас выступлення выдатных, віртуозных танцоўшчыкаў і музыкантаў з сонечнай Грузіі, немагчыма параўнаць ні з якімі іншымі калектывамі. На працягу паўтары гадзіны сцэна Дома культуры па вуліцы Станкевіча нагадвала арэну, дзе разгортваліся танцавальна-песенныя дзеі старажытнай культуры розных рэгіёнаў Грузіі. Маладыя, прыгожыя, надзвычай таленавітыя танцоры-джыгіты літаральна луналі над сцэнай. А побач з імі загадкавымі і велічнымі “плылі” дзяўчаты-“лебедзі”. Артысты выходзілі ў прыгожых, яркіх касцюмах, танцавалі з запалам, выконвалі складаныя акрабатычныя элементы, дэманстравалі віртуознае валоданне зброяй і шчытамі. Кожная танцавальная кампазіцыя выклікала шквал апладысментаў.
Калектыў адметны не толькі прафесійнай, творчай танцавальнай групай, але і жывой музыкай уласнага аркестра. Паміж танцавальнымі нумарамі зала напаўнялася непаўторнымі мелодыямі і песнямі, у тым ліку народным гімнам “Суліко”, які падпявалі і гледачы. Была выканана і спецыяльна падрыхтаваная для гастроляў песня на беларускай мове.
Усё, што адбывалася на сцэне, цяжка перадаць словамі. Гэта трэба было бачыць. Артыстаў з сонечнай Грузіі гледачы праводзілі стоячы, працяглымі апладысментамі, шчыра дзякавалі за высокі прафесіяналізм і талент. А калі пасля заканчэння канцэрта група маладых выканаўцаў выйшла ў фае, каб бліжэй пазнаёміцца з гледачамі, гасцей зноў віталі шчырымі апладысментамі.
Ансамбль “Салхіно” прыехаў у Беларусь з горада Руставі. Кіруе ім заслужаны артыст Грузіі кавалер ордэна Славы Шалва Папіашвілі. Перад пачаткам канцэрта ён расказаў, што калектыў быў створаны ў 1993 годзе. Гастраліраваў у Францыі, Турцыі, Расіі, Аўстраліі, Італіі, Грэцыі і іншых краінах Еўропы, з’яўляецца лаўрэатам і ўладальнікам Гран-пры многіх міжнародных фестываляў. Калектыў вельмі задаволены гастрольным турам па Беларусі, гасціннасцю і культурай гледачоў. А на пытанне, як пераводзіцца назва ансамбля, Шалва Папіашвілі патлумачыў, што слова “салхіно” азначае радасць, весялосць, запал, якія звычайна пануюць на вяселлях, розных ігрышчах. Менавіта ў такой атмасферы і пабывалі ўсе, хто прыйшоў на канцэрт.
З Пастаў ансамбль песні і танца “Салхіно” накіраваўся ў гастрольны тур па Літве і Латвіі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


