Музыка — не проста захапленне
Яна не мае патрэбы ў прадстаўленні. Пра таленавітую і мэтанакіраваную цымбалістку Сашу Барысюк раённая газета пісала неаднойчы. З самага дзяцінства дзяўчынка ўдзельнічала ў розных прэстыжных конкурсах і станавілася прызёрам, выступала на раённых мерапрыемствах. Сёлета Саша скончыла дзевяць класаў рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пра новыя творчыя поспехі, захапленні і планы на будучыню — у інтэрв’ю карэспандэнта раённай газеты.
— Саша, не шкадуеш, што тваё студэнцкае жыццё пачалося фактычна пасля пятага класа агульнаадукацыйнай школы?
— Да паступлення ў гімназію-каледж я чатыры гады займалася ў музычнай школе. Шмат выступала, удзельнічала ў розных конкурсах і ўжо тады ведала, што хачу звязаць сваё жыццё менавіта з музыкай. Паступленне ў такую прэстыжную ўстанову адкрыла перспектывы, дало новыя магчымасці. Хоць спачатку было страшнавата і вельмі сумна без бацькоў, пра свой выбар ні разу не пашкадавала. Дапамагала тое, што тут жа вучыўся мой брат, з якім жылі ў адным інтэрнаце. Нас, шасцікласнікаў, падтрымлівалі і іншыя старшакласнікі, а таксама выхавальнікі і настаўнікі. Асабліва цяжка было без мамы, бо яна яшчэ і мой першы настаўнік музыкі.
— Як праходзіць твой дзень у Мінску?
— Першыя тры гады заняткі ў агульнаадукацыйнай школе былі ў другую змену, а музычныя ўрокі — у першай палове дня. У 9-ым класе ўсё стала наадварот. Музыкай займаюся ў каледжы або ў інтэрнаце. Разам са мной жывуць будучыя піяністка, баяністка і харэограф. Атрымліваецца, што займацца на інструментах трэба траім. Мы выдатна разумеем адна адну, таму пра час рэпетыцый дамаўляемся загадзя. Вучыцца разам з аднадумцамі —людзьмі, якія жывуць музыкай, — сапраўднае задавальненне.
— Ці часта прымаеш удзел у конкурсах?
— Толькі ў мінулым навучальным годзе ўдзельнічала ў трох сур’ёзных конкурсах. Заняла першае месца ў рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, такі ж вынік паказала на фестывалі-конкурсе ў Пскове. У радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі», які праходзіў у два этапы, заняла другое месца. У якасці заахвочвання мае выступленні будуць трансліравацца на «Радыё-1» на працягу года. Таксама зроблены відэаздымкі майго сольнага выступлення з камерным аркестрам, якое паказвалі па беларускім тэлебачанні сёлета ў студзені. За ўвесь час, які займаюся музыкай, чатыры разы станавілася стыпендыяткай Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Апошні раз — сёлета, што дазволіла без уступных экзаменаў перайсці на наступную прыступку навучання ў Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Наперадзе яшчэ тры гады вучобы.
— Калі не сакрэт, што збіраешся рабіць пасля яго заканчэння?
— Дакладна сказаць цяжка, але, хутчэй за ўсё, буду паступаць у Акадэмію музыкі. Увесь час дзіўлюся, як у мамы атрымліваецца вучыць маленькіх дзяцей. Асабіста сябе педагогам не бачу, мне больш па душы выступаць на сцэне.
— На якіх інструментах іграеш?
— На цымбалах, фартэпіяна і гітары.
— А якой музыцы аддаеш перавагу?
— Я меламан, слухаю практычна ўсё. Больш за ўсё падабаюцца замежная музыка, джаз, альтэрнатыўны рок.
— Большую частку свайго часу ты прысвячаеш музыцы. А чым яшчэ захапляешся?
— Мне падабаецца мець зносіны з людзьмі, люблю пасядзець у кампаніі з гітарай. Часам хочацца пабыць адной, і ў такія хвіліны няма нічога лепшага, чым узяць у рукі кнігу. Зачытваюся замежнай прыгодніцкай літаратурай. Люблю гуляць па Мінску, адкрываць для сябе новыя месцы. Шматлюднасць і ажыўленасць сталіцы мне падабаюцца, але перыядычна стамляюся ад рытму вялікага горада: тады з непераадольнай сілай цягне ў наш ціхі і ўтульны гарадок. У ролі артыста і гледача часта бываю ў філармоніі (навучэнцы нашага каледжа выступаюць там у суправаджэнні сімфанічнага і камернага аркестраў). Хаджу ў оперны тэатр і кінатэатры. Яшчэ мне падабаецца фатаграфаваць. Нам з братам на дваіх падарылі паўпрафесійны фотаапарат, праўда, у асноўным ім карыстаюся я. Здымаю людзей, пейзажы, архітэктуру. Вельмі люблю падарожнічаць. Пабывала ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы і Чэхіі. Мару пабачыць Нарвегію і Ісландыю. Мне здаецца, што гэтыя краіны незвычайна прыгожыя і маюць цікавую культуру.
— Чым займаешся падчас летніх канікул?
— Сустракаюся з сябрамі, гуляю, езджу купацца і загараць на возера. Адпачываю ў вёсцы, люблю хадзіць у лес. Штодня, акрамя выхадных, хаджу займацца ў музычную школу, бо калі гэтага не рабіць, то страцяцца навыкі і прыйдзецца доўга навёрстваць упушчанае.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах?
Подробнее С помощью экологичных туалетов GreenPee власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах. В Амстердаме установили уличные туалеты с


