За чатыры гады двойчы першыя
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў віншуе маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Ярашэвіча і Антона Міхалевіча з намалотам першай тысячы тон зерня.
9 жніўня маладзёжны экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” ў складзе старшага камбайнера Валерыя Ярашэвіча і камбайнера Антона Міхалевіча першым на Пастаўшчыне намалаціў на сёлетнім жніве 1000 тон збожжа і паўтарыў свой поспех трохгадовай даўнасці. Тады Валерый і Антон таксама першымі сярод ста экіпажаў перавысілі тысячны рубеж па намалоце.
— Розніца толькі ў тым, што сёлета для гэтага спатрэбілася ўсяго дзесяць дзён, — адзначыў Валерый Ярашэвіч. — У гаспадарцы, як ніколі раней, урадзілі зерневыя. Калі, напрыклад, убіралі пшаніцу і трыцікале з ураджайнасцю 60-70 цэнтнераў з гектара, то за дзень намалочвалі ад 100 да 128 тон зерня. І не толькі мы, але і іншыя экіпажы.
Для Пастаўшчыны гэта рэкордныя намалоты. Але, каб іх мець, трэба вельмі старацца, дакладна арганізаваць работу ў полі. Валерый расказваў, што ў іх няма затрымак з палівам, транспартам для адвозкі зерня, непатрэбных перакураў. Уборачныя машыны працуюць практычна ўвесь светлавы дзень. Затое і вынікі адпаведныя.
Павіншаваць герояў дня ў поле прыехала прадстаўнічая дэлегацыя: старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Васільевіч Чэпік, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Мікалаевіч Герасіменка, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва, журналісты мясцовых сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўнік раённай вертыкалі павіншаваў першых тысячнікаў з працоўным дасягненнем, пажадаў далейшага плёну ў працы, уручыў экіпажу Падзячнае пісьмо, а старшаму камбайнеру Валерыю Ярашэвічу — пашпарт на падарунак — халадзільнік, які папярэдне яму быў дастаўлены дадому. Звяртаючыся да прысутных, Віктар Сяргеевіч Гутараў адзначыў, што ў раёне імкнуліся да таго, каб атрымаць як мага лепшы вынік, але рэальны ўраджай, асабліва азімых, перавышае ўсе чаканні. На 13 жніўня зерневыя і зернебабовыя былі ўбраны на 53% планавай плошчы пры сярэдняй ураджайнасці больш за 39 цэнтнераў з гектара. Валавы намалот перавысіў 43 тысячы тон і да канца жніва чакаецца ў межах 77-78 тысяч тон, што стане своеасаблівым рэкордам апошніх дзесяцігоддзяў. Сфарміраваць такі ўраджай дапамагла прырода, але галоўнае — заслуга людзей. Нягледзячы на некаторы недабор мінеральных удабрэнняў, сяўбу азімых і яравых у раёне правялі на належным агратэхнічным узроўні. Былі арганізаваны падкормкі, хімічная праполка пасеваў. З вялікай адказнасцю вяскоўцы працуюць і цяпер. Механізатары і спецыялісты не лічацца з часам, спаўна выкарыстоўваюць пагодлівае надвор’е. Разлікі паказваюць, што пры захаванні такіх кліматычных умоў і тэмпаў спатрэбіцца не больш за 10 рабочых дзён, каб убраць усё вырашчанае, выканаць дзяржаўны заказ, засыпаць неабходную колькасць насення і фуражу. В. С. Гутараў выказаў надзею, што атрад тысячнікаў у раёне будзе расці як сярод камбайнераў, так і сярод вадзіцеляў, а Валерыю Ярашэвічу і Антону Міхалевічу асабіста пажадаў намалаціць дзве тысячы тон.
— Вельмі адметна, што менавіта ў Год моладзі ў нашым раёне тон у спаборніцтве на жніве задаюць маладыя камбайнеры і вадзіцелі, — падкрэсліла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Каралёва. — Яны працуюць не толькі ў ААТ “Хацілы-агра”, але і ў СП “Дунілавічы-агра”, ААТ “Камайскі-агра”, “Ярэва-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, іншых гаспадарках.
Як і прадугледжана ўмовамі раённага спаборніцтва, кіраўнік маладзёжнай арганізацыі ўручыла Валерыю Ярашэвічу і Антону Міхалевічу Грамату райкама БРСМ і грашовыя прэміі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У гэты дзень у ААТ “Хацілы-агра” адбылася яшчэ адна сустрэча. Віншаванні з перавозкай першай тысячы тон збожжа новага ўраджаю атрымаў дваццаціпяцігадовы вадзіцель Андрэй Галубоўскі. І не толькі віншаванні, але і грашовую прэмію, грамату і каштоўны падарунак ад раённых арганізацый прафсаюза работнікаў АПК, грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “Белая Русь”.
Андрэй Галубоўскі — першы тысячнік сярод маладых вадзіцеляў раёна.
* * *
Заахвочвальныя прэміі ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаюць таксама вадзіцелі ААТ “Навасёлкі-Лучай” Аляксандр Альхімёнак і Аляксандр Болт, якія сталі тысячнікамі ў мінулую нядзелю. Прэміі чакаюць і наступных трох камбайнераў-тысячнікаў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах?
Подробнее С помощью экологичных туалетов GreenPee власти Нидерландов планируют отучить население мочиться в неположенных местах. В Амстердаме установили уличные туалеты с


