Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць леташні “вал”

Ёсць леташні “вал”

Камбайнеры Леанід Нагановіч і Алег Нагановіч.

У сярэдзіне тыдня камбайнеры ААТ “Ярэва-агра” Леанід Нагановіч, Сяргей Шарко, Алег Нагановіч і Ігар Пучынскі працавалі непадалёк вёскі Норкавічы. Перад імі была пастаўлена задача завяршыць да абеду ўборку азі­май пшаніцы. Работа спорылася. Гэтаму садзейнічала не толькі сонечнае надвор’е, але і багатыя намалоты.

Пазней, калі пераехалі на ячменны палетак ля вёскі Волься, у полі сустрэліся  з механізатарамі,  дырэктарам сельгаспрадпрыемства Раманам Эдуардавічам Вырвічам і галоўным аграномам Ларысай Яўгеньеўнай Шастаковіч.

— Пшаніцу вырошчвалі на 403 гектарах, у сярэднім з кожнага атрымалі па 42,4 цэнтнера, — расказвала галоўны тэхнолаг палёў. — Прызнаюся: такога ўраджаю даўно не было. Нядрэнныя і яравыя. Ячмень, які займае 226 гектараў, дае па 35 цэнтнераў. Ёсць яшчэ 120 гектараў трыцікале і 98 — яравой пшаніцы.

У той дзень механізатары працавалі да позняга вечара і ўбралі 48 гектараў ячменю, а ўсяго — 451 гектар, што складае 51% планавай плошчы.  Раніцай праверылі рэестры, удакладнілі колькасць намалочанай збажыны. Атрымалася, што з пачатку жніва з поля на ток ужо даставілі 1878 тон зерня —  столькі, колькі было намалочана за ўвесь леташні сезон. Нават калі ўраджайнасць на фінішы будзе ніжэйшая, чым летась, у  гаспадарцы атрымаюць яшчэ больш за тысячу тон збожжа. 400 тон харчовай пшаніцы рэалізуюць у лік дзяржаўнага заказу. Вя­дзецца работа па засыпцы насення азімых зерневых і яравых. Асабліва радуе тое, што гаспадарка будзе мець, у параўнанні з мінулым годам, намнога больш фуражу.

Але гэта пакуль яшчэ планы. Для таго каб яны ажыццявіліся, трэба ў сціслыя тэрміны ўбраць ураджай на другой палове плошчаў. Так і імкнуцца працаваць камбайнеры і ва­дзіцелі. Самы вопытны з іх — Леанід Ксаверавіч Нагановіч. Шэсць гадоў ён працаваў на камбайне памочнікам у бацькі і вось ужо 29-ы сезон самастойна ўбірае збажыну. За гэты час Леанід Ксаверавіч дасканала вывучыў кожны ўчастачак зямлі, памятае, якімі былі ўраджаі ў розныя гады. Сёлетні радуе камбайнераў. Леанід Нагановіч намалаціў ужо каля 700 тон зерня. Паўтысячны рубеж перавысілі яшчэ адзін вопытны механізатар — Сяргей Шарко і малады — Ігар Пучынскі, для якога сёлетняе жніво першае.

Спорыцца работа ў вадзіцеляў Мікалая Лебедзева і Іосіфа Буйко. Намнога ўзрос аб’ём работы ў зернесушыльнай гаспадарцы. Нягледзячы на гэта, яе загадчыца Ала Альфонсаўна Міхалевіч умела кіруе ўсімі працэсамі, знаходзіць агульную мову з памочнікамі. А гэта брыгада столінцаў, вадзіцелі Генадзій Гінько і Канстанцін  Трыфанаў, настаўнікі мясцовай базавай школы і іншыя.

Ёсць леташні “вал”

Вадзіцель Іосіф Буйко.

Жніво — не адзіны клопат. Механізатар Франц Карнацэвіч запрасаваў ужо больш за 550 тон саломы, Дзяніс Трыфанаў цярэбіць лён, вядзецца падрыхтоўка глебы для сяўбы азімых рапсу і зерневых.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой