Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by”

“Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by”

7 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь сабраліся больш за 200 лідараў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У ходзе новага праекта “Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by” яны абмеркавалі пытанні выбарчай сістэмы Беларусі. Сярод удзельнікаў гэтага маштабнага і прадстаўнічага мерапрыемства была і першы сакратар пастаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Іна Каралёва. Вось што яна расказала:

Прэзентацыя маладзёжнага праекта “Адкрытыя дэбаты “Выбірай.by” адбылася яшчэ 1 ліпеня ў Рэспубліканскім доме моладзі. Па сутнасці, ён стаў працягам адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”. На думку першага сакратара ЦК ГА “БРСМ” Андрэя Белякова, дэбаты дадуць маладым людзям магчымасць заявіць пра сваю жыцёвую пазіцыю, асэнсаваць ролю маладзёжнага руху ў развіцці краіны, у фарміраванні светапогляду новага пакалення. Да таго ж яны выдатна развіваюць логіку, крытычнае мысленне, дазваляюць сфарміраваць сістэмнае бачанне пытанняў, усталяваць узаемасувязь падзей і з’яў, разглядаць іх з асабістых пазіцый.

Удзельнікамі дэбатаў сталі першыя сакратары райкамаў, абкамаў і актывісты БРСМ, школьнікі, студэнты, маладыя работнікі, лідары маладзёжных аб’яднанняў. Экспертамі мерапрыемства, якое праходзіла за круглым сталом, выступілі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня ГА “Беларускі саюз жанчын” Надзея Ермакова, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Камуністычнай партыі Беларусі, ДТСААФ Рэспублікі Беларусь.

У цэнтры ўвагі былі 2 каманды-ўдзельніцы — “Выбар маладых” і “Голас народа”. Спачатку яны прадставілі сябе і свой пункт погляду, потым задавалі пытанні і давалі адказы на пытанні апанентаў. Заключным этапам стаў блок пытанняў ад экспертаў. Удзельнікі разважалі і дыскусіравалі пра ролю выбарчых камісій розных узроўняў, працэдуры галасавання, юрыдычныя аспекты прававога поля, аналізавалі сучасную выбарчую сістэму Беларусі і параўноўвалі яе з сістэмамі іншых краін свету.

У ходзе дэбатаў гучалі досыць крэатыўныя думкі і прапановы. Напрыклад, гаварылася пра магчымасць зніжэння ўзроставай планкі для ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі (гэта дазволіла б заявіць пра сябе і моладзі). На абмеркаванне таксама быў вынесены варыянт прымянення ІТ-тэхналогій падчас выбарчай кампаніі, у прыватнасці галасаванне праз інтэрнэт.

У ходзе мерапрыемства старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў сёлетняй выбарчай кампаніі моладзь удзельнічае больш актыўна, чым у папярэдніх. Яна часцей заяўляе пра сябе, прэзентуе крэатыўныя праекты. Гучала думка і пра тое, што выбары Прэзідэнта — гэта выдатная магчымасць зносін, у тым ліку і праз пікеты, збор подпісаў, вывучэнне праблем, з якімі сутыкаюцца людзі. Такія ўрокі паслужаць добрым стымулам для далейшага прасоўвання — у палітычным жыцці, грамадскай дзейнасці.

Маладыя людзі добра ўсведамляюць сваю адказную ролю ў выбарчай кампаніі. Адкрытыя дэбаты гэта толькі пацвердзілі. Была прыемна здзіўлена глыбокімі ведамі маладых людзей у такой спецыфічнай тэме, іх грунтоўнымі адказамі на зусім няпростыя пытанні, уменнем граматна адстойваць свой пункт погляду і ўмела карыстацца аргументамі. Такія дэбаты пройдуць ва ўсіх раёнах Беларусі: спачатку ў пярвічных арганізацыях, потым у раёнах і гарадах, затым — на ўзроўні абласных цэнтраў, і нарэшце — рэспублікі.

А што да пастаўскіх актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дык яны прымуць непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі. Яго члены і працоўная моладзь будуць задзейнічаны ў рабоце 23 з 33 выбарчых камісій. Я ўключана ў склад Пастаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад БРСМ будзе ў ёй і назіральнік. Раённым ка-мітэтам грамадскага аб’яднання ўжо праведзена некалькі пікетаў, яго прадстаўнікі ў саставе ініцыятыўных груп займаюцца зборам подпісаў.

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой