Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Павялічваюцца дзіцячыя дапамогі

Павялічваюцца дзіцячыя дапамогі

У Беларусі са жніўня бягучага года павялічацца дзіцячыя дапамогі, паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай міністэрства зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130. БПМ павялічыўся на 6,4 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года (Br1 млн 474 тыс. 870). Адпаведна на 6,4 працэнта павялічацца памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе са жніўня гэтага года Br15 млн 691 тыс. 300, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br21 млн 967 тыс. 800. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br1 млн 569 тыс. 100 (100 працэнтаў БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) са жніўня складае Br1 млн 98 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — Br784 тыс. 600. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 569 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) —  Br1 млн 98 тыс. 400.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае Br784 тыс. 600 (50 працэнтаў БПМ).

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Закона «Аб дзяржаўных дапамогах ­сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей», з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за другі квартал 2015 года ў памеры Br6 млн 697 тыс. 238. Такім чынам, са жніўня па кастрычнік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзіця — Br2 млн 344 тыс., на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 678 тыс. 900, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 13 тыс. 800.

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой