Важна наяўнасць альтэрнатывы

У выбарах адным з важнейшых момантаў з’яўляецца наяўнасць альтэрнатывы. Такое меркаванне выказала старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
Яна 29 ліпеня праводзіла семінар-нараду са старшынямі, намеснікамі і сакратарамі тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі, прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, СМІ Магілёўскай вобласці.
“Для ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у краіне, створаны аднолькавыя ўмовы, іх рабоце садзейнічаюць мясцовыя ўлады і выбарчыя камісіі, — падкрэсліла Лідзія Ярмошына. — Перад намі не стаіць задача нейкім чынам зменшыць колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Наадварот, мы імкнёмся да таго, каб нашы выбары былі альтэрнатыўнымі”.
У гэтай прэзідэнцкай кампаніі акцэнт будзе зроблены на ўзмацненні прынцыпу галоснасці ў рабоце выбарчых камісій, падкрэсліла на мерапрыемстве Лідзія Ярмошына. Сайты выканкамаў, мясцовых адміністрацый павінны аператыўна размяшчаць інфармацыю аб дзейнасці тэрытарыяльных камісій. У сувязі з гэтым ідэалагічныя і аргаддзелы выканкамаў павінны працаваць у цеснай узаемасувязі, аператыўна і ў абавязковым парадку публікаваць усе матэрыялы, якія датычацца выбараў.
БелТА.
Урны для галасавання — толькі празрыстыя
Празрыстыя ўрны будуць устаноўлены на ўсіх участках для галасавання ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які 29 ліпеня правёў у Віцебску семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна.
Мікалай Лазавік адзначыў, што Віцебская вобласць традыцыйна з’яўляецца генератарам прагрэсіўных ідэй у розных галінах, у тым ліку ў арганізацыі і правядзенні выбараў. “Вобласць паставіла перад сабой задачу, каб на ўсіх выбарчых участках былі празрыстыя ўрны. Цэнтральная камісія такую задачу не ставіць, але мы павінны сказаць дзякуй усім, хто гэта зробіць. Няхай будуць празрыстыя ўрны, магчыма, у нашых апанентаў, якія крытыкуюць арганізацыю выбараў, будзе менш прэтэнзій. Хоць, па вялікім рахунку, я глыбока перакананы, што празрыстасць выбараў і празрыстасць урны — гэта не сінонімы”, — сказаў сакратар ЦВК.
У Віцебскай вобласці ўтвораны 26 тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя абласной, гэта 21 раённая, адна гарадская ў Наваполацку і тры раённыя ў Віцебску.
З інтэрнэт-крыніц.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Малыя рэкi – вялiкiя праблемы. Гутарка журналіста Уладзіміра Скрабатуна з эколагам Алегам Лысёнкам
Подробнее Якой мы бачым будучыню Беларусі? Якую краіну пакінем нашым дзецям і ўнукам? Каб зазірнуць у будучыню, трэба ведаць і сённяшнюю рэчаіснаць. Будучыня краіны робіцца сёння. Ці здавальняе нас стан


