Адны з лепшых у дыстанцыі
Работнікі 11-га акалодка Варапаеўскай дыстанцыі пуці (а гэта лынтупская зона) абслугоўваюць 29 кіламетраў чыгункі — ад гарадскога пасёлка да населенага пункта Мольдзевічы. Свае абавязкі выконваюць сумленна і прафесійна, маюць адны з лепшых паказчыкаў работы ў дыстанцыі.
У калектыве акалодка 16 чалавек — манцёры пуці, вадзіцель дрызіны і яго памочнік, два брыгадзіры. Работай кіруе дарожны майстар Рычард Уладзіміравіч Гіруць. Зараз ён у водпуску, але згадзіўся расказаць пра будні, дасягненні, планы пуцейцаў. А пачаў размову з экскурсу ў мінулае. У пасёлку абслугоўванне чыгункі пачалося яшчэ ў даваенны перыяд. З 1978 па 1994 год участак падпарадкоўваўся Швенчаняляйскай дыстанцыі пуці Прыбалтыйскай чыгункі. У гэты час і да 2011 года акалодкам кіраваў Эдуард Мікалаевіч Аліхвер. Сярод іншых ветэранаў-чыгуначнікаў — Ядвіга Андрэеўна Генюш з Лынтуп, Соф’я Нікадзімаўна Козел з вёскі Масленікі. Іх не забываюць, віншуюць са святамі, запрашаюць на ўрачыстасці.
У гісторыі лынтупскай чыгункі шмат і ўзлётаў, і спадаў. Асабліва няпростым аказаўся перыяд 2000-х гадоў, калі разабралі ветку на Вільнюс і дэманціравалі станцыю Гадуцішкі. Але ёсць нагоды і для радасці. Два гады назад на ўчастку распачаты маштабны сярэдні рамонт пуці — устаноўка жалезабетонных шпал замест існуючых драўляных. Работы выконвае ПМС-118 г. Віцебска, фінансуе Беларуская чыгунка. На сённяшні дзень пройдзена 20 кіламетраў з 29. Рамонт будзе завершаны ў наступным годзе. Гэта істотна павялічыць прапускную здольнасць пуцей і адкрые нямала перспектыў.
З навацыямі суседнічае гісторыя. Сярод сродкаў механізацыі тут ёсць не толькі стандартная аўтаматрыса «АС1А», але і рарытэтная дрызіна з’ёмнага тыпу «ТД-5», якая на Беларускай чыгунцы ўжо больш нідзе не выкарыстоўваецца. Яе дакладны “ўзрост” невядомы — ва ўсякім разе не менш за паўстагоддзя. Але дзякуючы пастаяннаму догляду, знаходзіцца ў добрым рабочым стане. Чыгуначнікі гаварылі, што яна для іх незаменная: лёгкая, простая ў кіраванні і абслугоўванні, эканамічная. Гэта дрызіна нават была задзейнічана ў здымках мастацкага фільма, хутка “засвеціцца” яшчэ ў адным.
Вадзіцелем аўтаматрысы працуе адзін з самых вопытных работнікаў участка — Генадзій Віктаравіч Пяткевіч, які прысвяціў лынтупскай чыгунцы 38 гадоў жыцця. Усяго на год меншы стаж у брыгадзіра 1-й брыгады Васіля Мікалаевіча Башава. Летась ён першым у Варапаеўскай дыстанцыі пуці ўзнагароджаны нагрудным знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” ІІІ ступені. Сярод лепшых работнікаў таксама А. М. Махроў, Г. К. Койра і іншыя. Ёсць у калектыве і навічкі. Першы год на акалодку працуе Яўгеній Свірбутовіч, другі — Уладзімір Дарашчонак. “Хлопцы маладыя, але працавітыя,” — характарызуе іх кіраўнік.
Абавязкаў у пуцейцаў шмат. Гэта найперш рамонт і выпраўка пуцей, утрыманне ў належным парадку паласы адводу, пераездаў і пераезных насцілаў і іншыя. Што пры іх выкананні самае складанае?
— Умовы надвор’я, — адказаў Р. У. Гіруць. — І ў мароз, і ў спёку мы працуем пад адкрытым небам. Але ў мяне ёсць шмат прычын любіць сваю работу. Падабаецца ставіць мэты і дасягаць іх, вырашаць штодзённыя задачы, працаваць з людзьмі, дзяліцца з імі тым, што ведаеш, і самому спасцігаць новае. Цяпер пасля замены пуцявой рашоткі ў нас працуе аўстрыйскі аддзелачны комплекс, і цікава пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі на чыгунцы. Радуе калектыў — дружны, згуртаваны, прафесійны. Пра гэта сведчаць і лічбы нашага асноўнага паказчыка якасці працы — бальнасці пуці. План выконваем на 147%.
Рычард Уладзіміравіч працуе на чыгунцы з 1992 года. Пачынаў у рангу манцёра пуці. Працавіты, добрасумленны, ён хутка зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. На пасадзе кіраўніка — тры гады. Вынікі яго работы заўважаюць не толькі ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці, але і ў вобласці. Летась Р. У. Гіруць занесены на Дошку гонару Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Сёлета ўзнагароджаны Ганаровай граматай Варапаеўскай дыстанцыі пуці.
Лынтупскія чыгуначнікі ўмеюць і добра працаваць, і цікава адпачываць. У арганізацыі вольнага часу дапамагае прафсаюзны камітэт. Дзякуючы яго падтрымцы, пуцейцы мелі магчымасць наведаць канцэрты «Новых рускіх бабак», Уладзіміра Вінакура, Алены Варабей, іншых зорак расійскай і беларускай эстрады ў раённым Доме культуры. Прафсаюз дапамагае і з аплатай пуцёвак у санаторый. Штогод лынтупчане ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да Дня чыгуначніка. І заўтра ў Варапаеве яны будуць чаканымі гасцямі.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов


