“Я пазітыўны чалавек, і гэта дапамагае ў працы”
Наша запланаваная сустрэча некалькі разоў пераносілася: то ў мяне не выпадала часу, то ў Марыны. Але нават з тэлефонных размоў будучая гераіня майго чарговага артыкула выклікала сімпатыю. Сустрэча замацавала гэта пачуццё.
Яркая, прыгожая, кантактная маладая жанчына. Падумалася: напэўна, такім і павінен быць страхавы агент. Між тым Марына Пузан трапіла на працу ў аддзяленне Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне зусім не па прызванні, а па волі абставін. Закончыўшы Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум і атрымаўшы дыплом тэхнолага па прыгатаванні страў, яна 9 гадоў адпрацавала ў сістэме грамадскага харчавання райспажыўтаварыства, спачатку кандытарам, затым — тэхнолагам. А вярнуўшыся з дэкрэтнага водпуску на ранейшае месца работы, зразумела, што не вельмі тут і патрэбна.
— Канфліктаваць і даказваць сваю правату не хацела, — успамінае Марына той час. — Таму звольнілася па ўласным жаданні і стала шукаць іншую работу.
Знайшла яе… у прадстаўніцтве Белдзяржстраху. На той час у арганізацыі не затрымліваліся страхавыя агенты, якія абслугоўвалі горад. А Марыну якраз цікавіў гарадскі ўчастак, бо на яе руках быў малы сынок, якога расціла без мужа, і па гэтай прычыне выязджаць у сельскую мясцовасць не мела магчымасці.
— На першым часе было вельмі цяжка, — успамінае. — Ад інфармацыі галава ішла кругам. Адпрацавала месяц, а зарплата ніякая, бо план не выканала. Папрасіла большы аб’ём. Далі.
Да гэтага абслугоўвала некалькі шматпавярховак. Дабавілі вуліцы Дубоўкі, Асяненкі, Кулажанкі. А зараз у зоне абслугоўвання Марыны Вільгельмаўны Пузан больш за 25 шматпавярховак ва ўсіх мікрараёнах і 14 вуліц. “Раней я працавала на імя, цяпер яно на мяне”, — гаворыць страхавы агент. А я пытаюся, як яна знаходзіць падыход да людзей, і чую ў адказ: “Галоўнае — быць прыемным у зносінах. Размову можна пачаць з чаго заўгодна — дзяцей, кветак, надвор’я, хатніх жывёл. Ну, а потым данесці да чалавека пазіцыі страхавання. Страхуем мы ўсё: дзяцей, пабудовы, хатнюю маёмасць, транспарт, жывёлу і многае іншае”.
А які пераканаўчы доказ — наступленне страхавога выпадку. Напрыклад, перад самым Новым годам адны грамадзяне застрахавалі дачу. Літаральна праз некалькі дзён дача згарэла. Як жа ўдзячны яны былі Марыне Вільгельмаўне, што ўгаварыла іх аформіць дагавор страхавання, і шкадавалі, што не на такую вялікую суму, як можна было б. Зараз гэтыя пастаўчане страхаюць усё, што маюць.
М. В. Пузан працуе ў прадстаўніцтве ўжо 10 гадоў і бясконца ўдзячна яго дырэктару Рыгору Рыгоравічу Шэцку, што ў свой час улічыў яе сямейныя абставіны, даў шанс знайсці сябе ў іншай прафесіі. Цалкам задавальняе яе і калектыў. Пры дапамозе прафсаюза атрымлівала пуцёўкі на лячэнне сына ў санаторыях, два гады таму калектывам ездзілі на экскурсію ў Кіева-Пячэрскую лаўру, летась — у Санкт-Пецярбург, зараз збіраюцца на канцэрт у Мінск. Так што не толькі праца аб’ядноўвае страхавальнікаў.
Пра цяжкасці ў рабоце, якіх таксама хапае, Марына Вільгельмаўна гаварыла менш за ўсё: “Я пазітыўны чалавек, і гэта дапамагае ў працы”.
— Сапраўдны прафесіянал, — характарызуе М. В. Пузан дырэктар аддзялення Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Рыгор Рыгоравіч Шэцка. — Яна абслугоўвае адзіны і вельмі вялікі гарадскі ўчастак. З месяца ў месяц выконвае даведзеныя планы, прыцягвае новых кліентаў па добраахвотных відах страхавання. Упэўненая, прынцыповая, сумленная. Умее знаходзіць падыход да людзей.
Такая характарыстыка кіраўніка дапаўненняў не патрабуе.
Фаіна КАСАТКІНА,
Алена ШАПАВАЛАВА (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов


