Кітайцы будуюць па Пастаўшчыне падстанцыю
Ля вёскі Бірвіта, што на мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў летась разгарнулася будоўля. Кітайская кампанія “NCPE” да лістапада 2016 года ўзвядзе тут высокатэхналагічную падстанцыю, якая звяжа існуючыя электрычныя сеткі з будучай беларускай атамнай станцыяй у Астраўцы.
Непасрэдна да ўзвядзення аб’екта будаўнікі з Паднябеснай прыступілі ў чэрвені 2015 года. Гэтаму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. За непрацяглы час кітайскія спецыялісты пабудавалі побач з пляцоўкай жылы комплекс больш чым на 200 чалавек, офісныя памяшканні. Падчас майго прыезду яны пуставалі — усе шчыравалі на аб’екце. Экскурсію па месцы працы і адпачынку замежных работнікаў правялі каардынатар будоўлі падстанцыі “Паставы-330” Станіслаў Іванавіч Анкудовіч і перакладчык Чы.
У дзясятку офісаў ёсць усё неабходнае для работы і дзелавых перагавораў — мэбля, ноўтбукі, вялікая зала пасяджэнняў (на аб’ект нярэдка прыязджаюць кіраўніцтва і прадстаўнікі рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў “Гроднаэнерга”, які з’яўляецца яго заказчыкам, “Віцебскэнерга”, “Белэнергасеткапраект”). У пакоях інтэрната ўсё проста, але зручна. Маецца асобны пакой для адпачынку, дзе тэлевізар трансліруе кітайскае тэлебачанне. Ежу гатуюць два кітайскія повары. У жылым комплексе будаўнікі (сёння іх тут 50) часу праводзяць няшмат: працуюць без выхадных, па 8 гадзін у дзень. Праўда, калі дазваляе надвор’е.
Побач устаноўлена робатызаваная бетонамяшалка, узведзены драўляны цэх.
— Будоўля вельмі маштабная і адказная, — расказваў Станіслаў Іванавіч, калі мы перайшлі на нядаўна падрыхтаваную пад аб’ект пляцоўку. — На падстанцыі будуць устаноўлены два трансфарматары магутнасцю 125 мегават кожны. Яна стане адной з самых тэхналагічных, высокааснашчаных у краіне. Абслугоўваць яе будуць пастаўчане, па папярэдніх даных, штат складзе каля 20-30 чалавек. Да падстанцыі будуць падведзены сем ліній электраперадач напружаннем 330 кВ. Па дзвюх лініях будзе ажыццяўляцца сувязь з Беларускай АЭС, па трох электраэнергія будзе экспартавацца ў Літву і іншыя краіны, дзве іншыя злучаць з энергасістэмай Беларусі.
Цяпер на пляцоўцы закладваюць фундамент станцыі, будынка па яе кіраванні, іншых дадатковых пабудоў. Задзейнічаны дзясяткі адзінак тэхнікі: экскаватары, бульдозеры, краны, пагрузчыкі. Матэрыял паступае з заводаў Маладзечна, Светлагорска, а таксама з Варапаеўскага завода ЖБВ. Земляныя работы выконваюць будаўнічыя кампаніі з Мінска і Смаргоні. Ёсць тут і пастаўчане: працуюць тэхніка і спецыялісты з ДЭУ-33, аўтатранспартнага прадпрыемства №17, прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Аб’ём работ на пляцоўцы каля вёскі Бірвіта пакуль выкананы невялікі. Калі будзе зацверджана наступная частка праектнай дакументацыі і будоўля набярэ абароты, сюды з Кітая прыедуць яшчэ каля 200 чалавек.
Як расказаў намеснік дырэктара праекта Люі Ялінь, асноўныя цяжкасці ў сумеснай рабоце беларускіх і кітайскіх спецыялістаў узнікаюць пры перакладзе вузкаспецыяльных тэрмінаў, разуменні чарцяжоў. З часам гэта праблема вырашаецца. У цэлым замежнікі задаволены ўмовамі працы і пражывання, неаднойчы падкрэслівалі гасціннасць, добразычлівасць беларускіх людзей. Прываблівае іх і магчымасць зарабіць больш, чым на радзіме. Што немалаважна, кампанія-падрадчык не мае фінансавых праблем, зарплата выплачваецца своечасова.
Шмат добрых слоў у адрас кітайцаў сказаў і С. І. Анкудовіч, адзначаючы іх акуратнасць, скрупулёзнасць у рабоце, працавітасць, кантактнасць, дысцыплінаванасць.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Итоги прошедшей недели и сегодняшнего дня в Беларуси. Новости о коронавирусе
Подробнее На протяжении всей пандемии волонтёры помогают людям, а учёные в поисках вакцины от коронавируса. Сводка новостей по по этой проблеме представлена ниже.


