2З радасцю іду на працу. Сорак шосты год…»

Загадчыца магазіна Марыя Іосіфаўна Жук (у цэнтры), злева направа — намеснік загадчыцы Марына Якаўлева, касір Таццяна Шашура, прадаўцы Кацярына Скрыдлеўская і Лідзія Мураўская.
Гэтыя словы я не так даўно пачула ад М. І. Жук, загадчыцы магазіна “Прадукты”, які размешчаны ў мікрараёне шостага гарадка ў райцэнтры і знаходзіцца ў падпарадкаванні “Маладзечнаваенсэрвісу”, і ўспомніла іх, убачыўшы ў календары дату: “26 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю”. Чым не нагода для сустрэчы з ветэранам галіны?
Марыя Іосіфаўна якраз знаходзілася ў водпуску. Праўда, не на Чорным моры, а ля Чорнага возера, у дзясятках метраў ад якога жыве. Але такі адпачынак яе цалкам задавальняе. А як любяць бываць у бабулі і дзядулі ўнучкі! Злата і Вераніка прыязджаюць з Наваполацка, Саша — з Мінска.
— Вельмі хочацца папесціць нашых дзяўчынак, — прызнаецца жанчына. — А калі гэта зрабіць, як не ў водпуску? Потым — зноў на працу.
У 1969-м годзе мінулага стагоддзя Марына закончыла Полацкі кааператыўны тэхнікум і атрымала дыплом таваразнаўцы. Як адну з лепшых выпускніц яе накіравалі на працу ў найбольш прэстыжную на той час Брэсцкую вобласць, у горад Бяроза. Паехала, але сэрцам ірвалася на родную Пастаўшчыну. На яе шчасце, кіраўніцтва Бярозаўскага райспажыўсаюза не стала ўтрымліваць сілай. Дзяўчына з радасцю вярнулася ў свае Дунілавічы, адтуль — у Паставы. Але ў мясцовым райспажыўсаюзе па спецыяльнасці месца не знайшлося. Не было вакансіі на пасаду таваразнаўцы і ў ваенгандлі. Прапанавалі пайсці прадаўцом у прадуктовы магазін, праз год перавялі касірам у прамтаварны.
— А не крыўдна было, што, маючы спецыяльную адукацыю, вы дзесяць гадоў адпрацавалі на радавой пасадзе? — спыталася.
— Ніколькі! Я вельмі любіла быць і прадаўцом, і касірам. Мне падабаліся пастаянныя зносіны з пакупнікамі. Неаднаразова прапаноўвалі іншую работу, у прыватнасці ў бухгалтэрыі. Але як я магла здрадзіць гандлю? Нізашто!
Марыя Іосіфаўна памяняла толькі мікрараён. 31 год яе маршрут пралягаў на месца работы ў пяты гарадок і вось ужо 15 — у шосты. Тут яна загадвае магазінам “Прадукты”.
— Галоўнае, што ў нас стабільны калектыў, — гаварыла. — Ва ўсім магу пакласціся на найвопытнейшых Галіну Сіраеву, Лідзію Мураўскую, Святлану Чатовіч, маладзейшых Ганну Філатаву, Святлану Мядзведзеву, нядаўнюю выпускніцу Пастаўскага прафтэхкаледжа Кацярыну Скрыдлеўскую. Ды і ўсе іншыя, а ў калектыве 11 чалавек, — людзі адказныя і надзейныя. Прадаўцы давяраюць адно аднаму, а калі ўзнікае патрэба, заменяць, не палічацца з асабістым часам. Напрыклад, у кастрычніку мінулага года пераводзілі магазін на спецабслугоўванне. За адну ноч зрабілі гэта (абсталяванне было завезена раней). Дадому прыйшлі пад раніцу. Затое пакупнікі прыемна здзівіліся — магазін ні на дзень не зачыняўся, а набыў зусім іншы выгляд.
У “Прадуктах” ніколі не бывае недастач, а тавараабарот з месяца ў месяц расце. Напрыклад, за чэрвень ён склаў 1 млрд 10 млн рублёў пры плане 1 млрд (выконваецца план і ў супастаўных цэнах). Пакупнікоў прывабліваюць асартымент, цэнавая палітыка, культура абслугоўвання. Дарэчы, тут ёсць і самыя неабходныя прамтавары, каб людзям не трэба было ехаць за рознай драбязой у цэнтр горада. А галоўны каардынатар усяго гэтага, вядома ж, загадчыца. Забеспячэнне таварам, захаванне матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей, парадак, санітарны стан і многае іншае — яе клопат.
Знаёмыя дзівяцца з Марыі Іосіфаўны: колькі можна працаваць? Угаворваюць “выйсці ў адстаўку” сын і дачка, радня. Лейтматыў ва ўсіх адзін: пажыві для сябе.
— А я для сябе і жыву! — цвердзіць жанчына. — Праца трымае мяне ў тонусе, не дазваляе расслабляцца. Пакуль ёсць сілы, здароўе і жаданне, пакуль усё атрымліваецца — буду працаваць. Адчую, што здаю пазіцыі — звольнюся адразу ж.
На сённяшні дзень пазіцыі выдатныя — пастаўскія “Прадукты” нязменна на першым месцы і самы прыбытковы магазін у сетцы “Маладзечнаваенсэрвісу”. Так трымаць і надалей!
Фаіна КАСАТКІНА,
Іна СНЯЖКОВА (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов


