Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уручаны дыпломы і памятныя падарункі

Уручаны дыпломы і памятныя падарункі

Напрыканцы красавіка прэзідыум савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) прыняў рашэнне аб прысуджэнні прэмій 2015 года ў галіне працы. Дыпломаў удзельнікаў фінальнага конкурсу і памятных падарункаў у ліку іншых удастоены дырэктар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Галіна Алёйзаўна Лапушынская.

Пятага чэрвеня ў Паставы прыбылі старшыні рэспубліканскага і абласнога камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Фадзеевіч Халява і Уладзімір Уладзіміравіч Мядзелец. Яны сустрэліся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Віктарам Сяргеевічам Гутаравым, абмеркавалі шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзейнасці прафсаюзных арганізацый раёна, а таксама ўручылі дыпломы і памятныя падарункі. На цырымоніі ўзнагароджвання прысутнічалі начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні раённай і галіновых арганізацый прафсаюза, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

С. Ф. Халява нагадаў, што прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы прысу­джаецца з 1989 года. За чвэрць стагоддзя яе лаўрэатамі сталі 245 чалавек і 11 калектываў. На сучасным этапе гэта прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады перадавікам вытворчасці, працоўным калектывам, кіраўнікам арганізацый і старшыням адпаведных прафсаюзных камітэтаў за высокія дасягненні ў выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, значны ўклад у сацыяльнае партнёрства.

— На атрыманне прэміі Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і яго прафарганізацыя былі вылучаны Віцебскім абласным камітэтам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, — адзначыў С. Ф. Халява. — Наш прэзідыум падтрымаў гэту прапанову і з вялікім задавальненнем успрыняў рашэнне аб уваходжанні калектыву сацыяльных работнікаў з Пастаў у фінальную частку конкурсу. Трапіць у лік лепшых было няпроста, бо яго ўмовы прадугледжваюць вельмі патрабавальны падыход да ўдзельнікаў. Пры вызначэнні кандыдатаў улічваюцца ўсе асноўныя паказчыкі за апошнія тры гады, выкананне абавязацельстваў, уключаных у калектыўны дагавор, мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы і быту работнікаў, стварэнне новых рабочых месцаў, выкананне асноўных прагнозных паказчыкаў, устаноўленых для арганізацыі. Прыемна, што нашы прадстаўнікі прайшлі адбор камісіі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і сталі фіналістамі, занялі ў конкурсе ганаровае месца. Усё гэта сведчыць пра высокі ўзровень як асноўнай, так і прафсаюзнай работы, ініцыятыўнасць і мэтанакіраванасць яе арганізатараў.

Д. І. Пякарская падзякавала кіраўніцтву Беларускай федэрацыі прафсаюзаў, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў за высокую ацэнку працы, адзначыла, што ў 2015 годзе ў Паставах плануецца адкрыць аддзяленне дзённага знаходжання пажылых грамадзян, якіх у раёне пражывае больш за 9160 чалавек, што складае амаль чацвёртую частку ўсяго насельніцтва. За 5 месяцаў бягучага года вырасла колькасць паслуг, якія прадастаўляюцца цэнтрам, паступленняў пазабюджэтных сродкаў. У вырашэнні сацыяльна значных пытанняў працягваецца эфектыўнае ўзаемадзеянне ТЦСАН з усімі зацікаўленымі службамі і ведамствамі, што дазваляе задавальняць патрэбы большай колькасці пажылых грамадзян Пастаўшчыны.

Затым С. Ф. Халява падзяліўся сваімі ўражаннямі аб рабоце VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, дэлегатам якога з’яўляўся, спыніўся на асноўных задачах дзейнасці прафсаюзных арганізацый.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой