Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З мэтай каардынацыі дзеянняў

З мэтай каардынацыі дзеянняў

У адпаведнасці з пастановай № 261 Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 28 лістапада мінулага года, у нашым раёне, як і ў іншых рэгіёнах краіны, створана раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Яно з’яўляецца арганізацыйнай структурай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Рэфармаванне абумоўлена неабходнасцю стварэння больш эфектыўнай сістэмы кіравання прафсаюзамі ў рэгіёнах. Галоўная задача аб’яднання — каардынацыя дзеянняў пярвічных прафсаюзных арганізацый на месцах па рэалізацыі мэт і задач, пастаўленых Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. У нашым раёне аб’яднанне ўзначаліла Іна Аляксееўна Далецкая.

Нядаўна адбылося арганізацыйнае пасяджэнне. На яго былі запрошаны старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і арганізацыйных структур, якія дзейнічаюць на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях раёна. Быў сфарміраваны савет пастаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, выбраны прэзідыум і намеснік старшыні райаб’яднання, разгледжаны іншыя пытанні.

У прыватнасці, было прынята рашэнне аб удзеле маладых членаў прафсаюза ў раённым этапе рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” і падрыхтоўцы да шырокага святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, аб выкарыстанні санаторна-куротных пуцёвак членамі прафсаюза і патэнцыялу “Беларустурыста” ў арганізацыі турыстычных экскурсій.

— Прафсаюзы — гэта адна з самых масавых грамадскіх арганізацый, якія ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, — адзначыла І. А. Далецкая. — Сваю дзейнасць ажыццяўляюць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прафесіянальных саюзах”. Яны аказваюць уздзеянне на рынак працы, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, садзейнічаюць вырашэнню надзённых пытанняў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў плануе рэгулярна праводзіць кансультацыі па пытаннях працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб ахове працы, а таксама аказваць прававую дапамогу ў вырашэнні іншых праблем. У полі зроку пастаянна будуць знаходзіцца пытанні сацыяльна-эканамічнай абароны працоўных, эфектыўнасці занятасці насельніцтва і падтрымкі часова беспрацоўных, мінімізацыі сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах, дзе праходзіць аптымізацыя колькасці работнікаў у сувязі з рэарганізацыяй вытворчасці. Для гэтага разам з наймаль­нікамі і органамі сацыяльнай абароны насельніцтва будуць вызначацца і рэалізоўвацца меры па перанавучанні персаналу, пераразмеркаванні яго, у тым ліку ўнутры прадпрыемства, або навучанне новай прафесіі. Пад кантролем аб’яднання прафсаюзаў будуць знаходзіцца рэалізацыя пагадненняў і калектыўных дагавораў, працэсы мадэрнізацыі і аптымізацыі ў розных сферах эканомікі і многае іншае.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай рабоце абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Т. С. Чумакова і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, які выступіў перад прысутнымі.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой