Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Віншуем!

23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Віншуем!

На ахове паветраных рубяжоў дзяржавы стаяць ваеннаслужачыя першага радыётэхнічнага цэнтра. У ліку іх радавы Дзмітрый Смятанка (на здымку ў цэнтры) і пяцікурснікі Ваеннай акадэміі, будучыя афіцэры войскаў супрацьпаветранай абароны Арцём Карташоў і Іван Зянько. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Паважаныя воіны Пастаўскага гарнізона, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны запасу і інтэрнацыяна­лісты! Дарагія пастаўчане! Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята стала па-сапраўднаму народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі Айчыны.

Сёлета, калі адзначаецца 70-годдзе Вялікай Перамогі, мы выказваем асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам Вя­лікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць. Ваш подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў.

Шчыра віншуем ваеннаслужачых, іх родных, блізкіх і ўсіх тых, хто ў розныя гады прайшоў нялёгкую школу армейскай службы, са святам мужных людзей! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і мірнага неба над галавой.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 

 Свята годнасці і гонару

Паважаныя суайчыннікі! Дарагія ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, — гэта мір, спакой і стабільнасць. Менавіта таму гэтае свята мае асаблівае значэнне. 23 лютага з’яўляецца сімвалам мужнасці, самаахвярнасці, годнасці і гонару, стойкасці чалавечага характару і адданасці Радзіме.

Няма больш высокага прызвання, чым служыць справе міру і абараняць Радзіму. У гэты дзень мы ўшаноўваем усіх ваенных, якія ў шэрагах Узброеных Сіл Беларусі служаць справе ўмацавання абараназдольнасці і павышэння бяспекі нашай дзяржавы. У памяці сённяшніх і будучых нашчадкаў назаўсёды захаваюцца подзвігі нашых паважаных ветэранаў, іх бязмежная адданасць і любоў да роднай зямлі, воінаў-“афганцаў”, якія мужна і самаахвярна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. 23 лютага прынята віншаваць не толькі ваенных, ветэранаў, але і ўсіх мужчын, якім ёсць каго і што абараняць: сваю Радзіму, сваю справу, свой дом, сваіх блізкіх, сваё будучае. Хачу павіншаваць і нашых дзяцей, хлопчыкаў, у кожным з якіх ужо закладзена тая стойкасць, тая адданасць і тая сіла духу, якія не толькі робяць з хлопчыка мужчыну, але і твораць з яго сапраўднага абаронцу Айчыны.

Дарагія землякі! Шчыра жадаю вам надзейнага тылу, мірнага неба над галавой. Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе — моцным, энергія — невычэрпнай, а кожны дзень — светлым і радасным.

М. МОРХАТ, дэпутат

Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 Служыць Радзіме

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Па-сапраўднаму ўсенароднае свята мае вялікае значэнне для ўсіх жыхароў краіны. У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, доблесна і з гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.

З высокай адказнасцю і прафесіяналізмам, верныя традыцыям старэйшых пакаленняў, з улікам сучасных умоў годна нясуць службу афіцэры і салдаты Пастаўскага гарнізона.

Выказваю шчырую ўдзячнасць і павагу ўсім тым, хто прысвяціў жыццё важнай справе служэння Радзіме, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, новых поспехаў у службе і працы на карысць нашай Айчыны.

Ю. МІЛЬТО, ваенны камісар Пастаўскага раёна,  падпалкоўнік. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой