Звязалі лёс з арміяй
Прачытаў у раённай газеце артыкул “Я военным быць хочу — пусть меня научат” і падумаў, што мае меркаванні наконт выбару прафесіі будуць цікавыя моладзі. Пайсці вучыцца ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь — правільнае рашэнне выпускніка сярэдняй школы ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы. Але пачну з таго, што абарона Айчыны — гэта свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І не так важна, якія ў цябе спецыяльнасць і адукацыя. Лёсы ва ўсіх розныя, а Айчына — адна.
У 1964 годзе я скончыў 9 класаў СШ № 2 г. Паставы і паехаў паступаць у Рыжскае мараходнае вучылішча. Іспыты здаў, але на штурманскае аддзяленне недабраў балаў. Было крыўдна, бо з дзяцінства марыў стаць капітанам цеплахода, як адзін са стрыечных братоў бацькі — Лявон Семянас, таму дакументы забраў і паехаў дадому. У Даўгаўпілсе звярнуў увагу на аб’яву аб наборы ў тэхнікум чыгуначнага транспарту і паступіў на аддзяленне “Будаўніцтва чыгункі. Пуць і пуцейная гаспадарка”. Працаваў на Прыбалтыйскай чыгунцы, а калі прыйшоў тэрмін служыць, накіравалі ў чыгуначныя войскі. Паколькі меў добрую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, ужо праз пяць месяцаў мне прысвоілі званне малодшага сяржанта, а потым накіравалі ў лінейную часць у Волагду. Там служыў камандзірам аддзялення, намеснікам камандзіра ўзвода. За гэты перыяд па ўсёй Валагодчыне здалі ў пастаянную эксплуатацыю восем аб’ектаў з адзнакамі не ніжэй за “добра”. Праз дваццаць месяцаў службы камандаванне часці накіравала на вучобу ў Ленінградскае вучылішча ваенных зносін. Так я стаў курсантам.
Узгадаў сваю біяграфію дзеля таго, каб падкрэсліць, што юнакам зусім не абавязкова адразу пасля школы спрабаваць прабіцца ў акадэмію і перажываць правал. Можна прайсці тэрміновую службу, загартавацца, стаць высакакласным спецыялістам і ўжо тады (калі не прапала жаданне) паступаць у акадэмію. У нашым узводзе, напрыклад, адразу пасля здачы экзаменаў былі 32 курсанты, а лейтэнантамі сталі толькі 18.
Для тых, хто хоча звязаць свой лёс з арміяй, ёсць і школы прапаршчыкаў, кантрактная служба. Паслужыце, каб праверыць сябе. Гэта дазволіць вам зразумець, што такое армія, бліжэй пазнаёміцца з яе людзьмі, тэхнікай і ўзбраеннем. І калі пасля гэтага вы цвёрда верыце ў тэхнічную ідэю, калі пры пераадоленні цяжкасцей стараецеся паказаць асабісты прыклад, не церпіце паказухі — тады вам дарога ў акадэмію.
Узгадваю нашага старшыну Анатоля Сцепука. Ён адслужыў тры гады тэрміновай службы і столькі ж — звыштэрміновай і толькі пасля гэтага паступіў у ваеннае вучылішча. У далейшым даслужыўся да генерал-маёра, стаў начальнікам чыгуначных войск Рэспублікі Беларусь. Пасля звальнення ў запас працяглы час кіраваў Беларускай арганізацыяй ДТСААФ, неаднаразова бываў у Паставах, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Лепеля. Сярод выпускнікоў нашага вучылішча ёсць генералы, Героі Сацыялістычнай Працы, многія з тых, хто выйшаў у запас, сталі губернатарамі, міністрамі ва Урадзе Расійскай Федэрацыі.
Стаць афіцэрам могуць і тыя юнакі, якія вучацца на ваенных кафедрах цывільных ВНУ. Як прыклад прывяду генерал-маёра Івана Арсенцьева, з якім мне давялося служыць. Ён атрымаў вышэйшую адукацыю і спецыяльнасць інжынера-механіка, званне лейтэнанта ў запасе. Потым адслужыў два гады і застаўся на кадравай. Цяпер — генерал, служыць у Маскве ў галоўным упраўленні чыгуначных войск, часта наведвае Беларусь.
Многія пастаўчане розных пакаленняў закончылі Ленінградскае ваеннае вучылішча (цяпер гэта Ваенна-транспартны ўніверсітэт чыгуначных войск). Да мяне вучыліся тры браты з завулка Аптэчнага ў райцэнтры (прозвішча, на жаль, забылася). Разам са мной вучыліся, а потым служылі на БАМе М. Лапачонак з Варапаева, В. Талочка з Пастаў, пасля нас — П. Дунаеў і Ю. Дыса (дарэчы, яны працягваюць дынастыі ваеннаслужачых: іх бацькі таксама былі афіцэрамі). Цяпер яны займаюць адказныя высокія пасады ў транспартных войсках Беларусі, прымалі ўдзел у вучэннях “Нёман-2001”, “Шчыт Айчыны-2004”, рэканструкцыі “Лініі Сталіна” і іншых маштабных мерапрыемствах.
Яшчэ раз паўтаруся, што для таго каб ажыццявіць сваю юнацкую мару і стаць афіцэрам, ёсць многа шляхоў. Але трэба цвёрда ведаць адно: прынялі прысягу — зрабілі першы крок да высокага звання абаронцы Айчыны. І служыць ёй трэба верай і праўдай, не шкадуючы ні сіл, ні здароўя, заўсёды быць на галаву вышэй за іншых, імкнуцца вывесці падраздзяленне ў бясспрэчныя лідары, на сваіх плячах несці адказнасць за падначаленых, якіх даверылі вам салдацкія маці. Гэта нялёгкі і цярністы шлях, на якім нямала цяжкасцей і выпрабаванняў, праверак на трываласць. Усё трэба пераадолець і дабіцца поспеху. І пры гэтым адчуваць адказнасць за абарону сваёй сям’і, дома, вуліцы, горада ці сяла і ў канчатковым выніку — Айчыны. Гэтыя патрабаванні адносяцца да ўсіх катэгорый ваеннаслужачых: ад радавога да генерала.
Ваенная служба — прызванне. Тыя, хто прайшоў яе, нялёгкую, але ганаровую, гэта ведаюць. А маладыя воіны гэта разумеюць з таго моманту, калі адчуюць плячо таварыша ў страі, падтрымку і спакойную ўпэўненасць старэйшых, асабістую адказнасць за ўсіх і кожнага, усвядомяць, што твой узвод — сям’я, у якой пануюць законы еднасці і брацтва. І менавіта гэтым жыве армія.
Хачу павіншаваць са святам усіх, хто насіў ці носіць пагоны, а таксама тых, хто збіраецца стаць абаронцам Айчыны, і пажадаць ім і іх родным моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, поспехаў.
Л. СЕМЯНАС, маёр запасу,
няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Пять вариантов модных женских стрижек 2020 года. Обещаем – вам понравится!
Подробнее Сменить прическу – изменить жизнь! Рискните – это не страшно! Предлагаем новые стрижки для смелых, современных девушек.


