Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Руплівая, спагадная, міласэрная

Руплівая, спагадная, міласэрная

— Напішыце пра нашу санітарачку Чаславу Сцяпанаўну Літвіновіч, — прапанавала мне загадчыца Варапаеўскай раённай бальніцы Валянціна Іванаўна Гінько. — Акрамя таго, што паспяхова спраўляецца з вялікім аб’ёмам работ, мае шмат спагады і дабрыні ў сэрцы.

Часлава Сцяпанаўна па чарзе працуе то ў першым тэрапеўтычным аддзяленні, дзе праходзяць інтэнсіўнае лячэнне хворыя, то ў другім, дзе ўстаноўлены сацыяльныя ложкі. Калі ў першым трэба дасканала сачыць за чысцінёй і парадкам у палатах, то ў другім яшчэ і даглядаць пацыентаў. На сацыяльныя ложкі змяшчаюць людзей, якія на схіле гадоў засталіся адзінокімі і хворымі і якім патрэбны не столькі медыцынскі, колькі кругласутачны сацыяльны догляд. Хтосьці зламаў шыйку сцягна, кагосьці “скасіў” інсульт, некага гады і старасць зрабілі бездапаможнымі. І тады бальнічная палата становіцца домам, а суседзі па ёй і ўрачы, медсёстры, санітарачкі — сям’ёй. У абавязкі медработнікаў уваходзяць правядзенне розных працэдур, санітарна-гігіенічны догляд хворых, а таксама маральна-псіхалагічная падтрымка пацыентаў.

— Працаваць у аддзяленні, дзе ляжаць старэнькія бабулі, няпроста, — гаварыла Ч. С. Літвіновіч. — Цяпер у нашай бальніцы такіх 20. Некаторыя не могуць самастойна ўстаць з ложка, дайсці да туалета і ваннай, некаторыя ўвогуле ляжачыя. Іх трэба некалькі разоў на дзень павярнуць з боку на бок або пасадзіць, памяняць памперс, а то і пасцельную бялізну, памыць, паправіць падушку і коўдру, абстрыгчы пазногці, расчасаць валасы, завязаць хустку, пакарміць. У многіх праблемы з памяццю.

Старым людзям хочацца выгаварыцца, у каторы раз расказаць пра свой лёс і родных, ім патрэбны спагада і падтрымка. У бальніцы цёпла і чыста, сняданне, абед, вячэра — па распарадку, а ў вачах пацыентаў — сум. Калі ­адзінокія нікога да сябе не чакаюць, то тыя, у каго ёсць дзеці, унукі,  спадзяюцца, што іх забяруць дадому, чакаюць, калі прыедуць праведаць. На жаль, бывае і так, што пра бездапаможнага чалавека клапоцяцца толькі медыкі.

— Старыя часам крыў­дзяцца на дзяцей, — гаварыла Часлава Сцяпанаўна. — Але і дзяцей зразумець можна: нямогламу патрэбны пастаянны догляд, яго аднаго дома не пакінеш, не звальняцца ж маладым з работы. А ў бальніцы чалавек пад пастаянным наглядам, не адчувае сябе пакінутым. Многія ляжаць па некалькі месяцаў. Да іх прывыкаеш, іх праблемы становяцца ўласнымі. Працую ў цесным кантакце з медсястрой Алай Казіміраўнай Татарчук. Яна не толькі робіць ўколы, ставіць кропельніцы, але і дапамагае мне даглядаць хворых.

За добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў Часлава Сцяпанаўна Літвіновіч заслужыла павагу і аўтарытэт не толькі сярод калег па «санітарным цэху», але і ў медсясцёр, урачоў. А тыя, пра каго яна клапоціцца, заўсёды з нецярпеннем чакаюць яе змены. Хворыя бываюць капрызнымі, нетактоўнымі. Але кожны з іх гатовы цалаваць рукі Чаславе Сцяпанаўне за тое, што падымае з ложка, мые, корміць або проста ласкава пагладзіць па плячы, раскажа, якое на вуліцы надвор’е. Многія знаёмыя Ч. С. Літвіновіч дзівяцца, адкуль яна чэрпае сілы і вялікае цярпенне для сваёй работы. А яна лічыць, што для догляду хворых дастаткова міласэрнасці.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой